З наручнiкамi ў... мiлiцыю
Аляксандр ПУКШАНСКI
Намеснiкам пракурора Вiцебскай вобласцi ўзбуджана незвычайная крымiнальная справа: следчыя павiнны высветлiць, хто будзе адказваць за тое, што каля дзесяцi гадоў радыеактыўныя трубы захоўвалiся без спецыяльных мераў па забеспячэннi бяспекi?
Як паведамiла старшы памочнiк пракурора Лiлiя Дзенiсенка, 1280 латунных труб вагой каля 14 тон упершыню знайшлi ў 1995 годзе на тэрыторыi Клюкаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна. Яны ляжалi ў паўпрычэпе. Тады трубы перавезлi на часовае захоўванне на тэрыторыю Аршанскага райаддзела ўнутраных спраў. Ляжалi «часова» каля дзесяцi гадоў. Сёлета ў жнiўнi iх перавезлi на пляцоўку мясцовага райаграсэрвiса, дзе супрацоўнiкi Аршанскага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii высветлiлi, што трубы — радыеактыўныя. Трубы «пахавалi» на адным са спецыяльных палiгонаў у Гомельскай вобласцi. Прыкладныя страты ад радыеактыўных труб прыродзе i людзям — 71 мiльён рублёў. Але ж дакладна невядома, у колькiх людзей з-за iх пагоршылася здароўе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымiнальная справа па факту махлярства ўзбуджана ў адносiнах да 41-гадовага мiнчанiна, якi паспрабаваў наладзiць бiзнэс на продажы тавару... супрацоў |
|