Лечым шурпатыя рукiПрадуманая сям’я Галаўная ўстанова краiны ў галiне акушэрства i гiнекалогii — Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця» — дасягнула аднагадовага ўзросту. Структура ўтварылася ў Мiнску на падставе злiцця Навукова-даследчага iнстытута аховы мацярынства i дзяцiнства, Навукова-даследчага iнстытута спадчынных i прыроджаных захворванняў i 7-й клiнiчнай бальнiцы. Ужо ў наступным годзе пасля рэканструкцыi адкрыецца родадапаможнае аддзяленне, i цэнтр пачне працаваць «на поўную моц».Правядзенне кансультацый i аказанне лячэбных паслуг на еўрапейскiм узроўнi, перш-наперш у самых складаных выпадках, — вось што такое «Мацi i дзiця». Цэнтр адкрыўся для ўсiх — не толькi для мiнчан цi асоб жаночага полу. Па накiраваннi цi па ўласным жаданнi могуць прыязджаць i жыхары сельскiх населеных пунктаў, i мужчыны, якiя жадаюць планаваць сям`ю разам са сваiмi жанчынамi. Аб унiкальнасцi цэнтра i аб тым, што павiнна ведаць любая будучая мацi, расказвае намеснiк дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ «Мацi i дзiця» Вольга ХАРКЕВIЧ: — Зараз у цэнтры актыўна вядзецца работа па рэканструкцыi i перааснашчэнню, набываецца самае сучаснае абсталяванне, якое дазволiць наблiзiцца да лепшых узораў еўрапейскага ўзроўню ў галiне акушэрства i гiнекалогii, перынатальнай медыцыны i педыятрыi. Але мы i цяпер паўнацэнна працуем. Праўда, пакуль без радзiльнага аддзялення. — Чэргi на прыём ёсць? — Чэргаў няма, паколькi гаворка iдзе пра экстранную дапамогу, асаблiва ў выпадках цяжкай экстрагенiтальнай перынатальнай паталогii. Пры нiзкай эфектыўнасцi лячэння цяжкай паталогii цяжарных i нованароджаных на месцы мы рэкамендуем накiроўваць пацыентак да нас, паколькi на гэты момант самымi сучаснымi тэхналогiямi, высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi валодаем у поўным аб’ёме толькi мы. — Што такое планавая цяжарнасць i якiм чынам будучыя бацькi могуць падрыхтавацца да расшырэння сям’i? — Цяжарнасць не павiнна быць стыхiйным бедствам, падзеяй раптоўнай i непажаданай. Планаванне цяжарнасцi — гэта правядзенне падрыхтоўкi мацi i бацькi да плануемай цяжарнасцi, санацыя ачагоў iнфекцыi, лячэнне розных захворванняў, прафiлактыка прыроджаных парокаў развiцця дзiцяцi, папярэджанне непажаданай цяжарнасцi, выкарыстанне сродкаў кантрацэпцыi. А калi жанчына вырашыла нарадзiць, яна павiнна загадзя прыйсцi да акушэра-гiнеколага, каб прайсцi курс падрыхтоўкi. Падрыхтаваць жа давядзецца не толькi органы рэпрадуктыўнай сiстэмы, але i ўсе iншыя органы i сiстэмы. Любыя хранiчныя захворваннi неабходна падлячыць. — А што тым часам павiнен зрабiць мужчына? — Правiльнае ўдакладненне. Лепш скажам так: не жанчына павiнна падрыхтавацца, а сям’я. Мужчына, у якога ёсць хранiчныя хваробы, таксама павiнен прайсцi абследаванне i пры неабходнасцi — падрыхтоўку да плануемай цяжарнасцi. Акрамя таго, мы рэкамендуем абодвум бакам адмовiцца ад шкодных звычак — курэння, ужывання наркатычных рэчываў i алкаголю, паколькi ўсё гэта перашкаджае адбыцца паўнацэннай цяжарнасцi. — Некаторыя гiнеколагi кажуць, што мае быць нейкi псi-фактар, маўляў, чым больш хочаш зацяжараць, тым радзей гэта атрымлiваецца. Так што лепш расслабiцца i... у прынцыпе не думаць пра цяжарнасць... — Здаецца, так кажа той, хто больш нiчым не можа дапамагчы. I думаць пра цяжарнасць, i iмкнуцца зацяжараць можна i важна. Iншая справа, калi жанчына перажывае псiхалагiчны стрэс з любой нагоды. У такiм стане сапраўды арганiзм можа даць «збой». Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дачны сезон iдзе да завяршэння. Як нi стамляюцца гаспадары сотак ад садова-агародных клопатаў, усё ж ураджай, вырашчаны сваiмi рукамi, прыносiць асало |
|