Мiхаiл Маруга: «Няхай пануе прыгажосць!»
Ларыса ЦIМОШЫК
Песнi, песнi... Цяпер iх усе так любяць, круцяць, спяваюць, ведаюць iх выканаўцаў па iмёнах i ў твар. I наўрад цi задумваюцца аб тым, што словы, якiя запалi ў душу, напачатку прыйшлi ў галаву чалавеу, якi называецца аўтарам. Аўтараў вельмi рэдка ведаюць у твар, яны знаходзяцца ў цянi ўласных твораў. Становiчша трэба выпраўляць, вырашылi ў Белдзяржфiлармонii — i аддалi залу iмя Шырмы для творчай вечарыны паэткi Таццяны Мушынскай, якая адбудзецца сёння.
На вершы Таццяны Мушынскай напiсана больш як 150 музычных твораў — песень, рамансаў, хароў. Яны гучаць на мiжнародных фестывалях, выконваюцца ў Беларусi, Расii, Украiне, Малдове, Польшчы, Швецыi. Мiж iншым, праехалi не толькi па Еўропе, але i павандравалi за моры-акiяны графiчныя творы мастака Вячаслава Паўлаўца, якi не аднойчы афармляў кнiгi Таццяны Мушынскай. Цяпер яго графiка павiнна стварыць адпаведную атмасферу ў зале падчас канцэрта, бо два творчыя чалавекi вырашылi зрабiць адзiн праект пад назвай «Свет невыказны». Праграма гэтай творчай вечарыны складзена толькi з прэм’ер. У эстраднай частцы канцэрта, напрыклад, возьмуць удзел салiсткi Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi Таццяна Глазунова i Галiна Грамовiч, а таксама маладыя артысты i нават зусiм юныя салiсты дзiцячай эстраднай студыi «Наталi». Будуць, канешне i рамансы ў выкананнi салiстак Белдзяржфiлармонii, нават салiст Нацыянальнай оперы Вiктар Скарабагатаў сваiм удзелам у канцэрце збiраецца падтрымаць Таццяну Мушынскую.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так часта атрымлiваецца: апiшаш у газетных радках дасягненнi чалавека, а яны адразу ператвараюцца ў непрыхаваную лiслiвасць. Таму пра Мiхаiла Маругу — |
|