21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Залатыя злiткi — за лепшыя анiмацыйныя фiльмы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радзiннае

Беларускi народны каляндар бясконца насычаны важнымi падзеямi ў жыццi чалавека.

Аднак калi ўважлiва глянуць на стракатую палiтру святаў i прысвяткаў, можна заўважыць яго строгую ўпарадкаванасць i пэўную рытмiзаванасць. Аснову календара складаюць сацыяльна-прыродныя ўзаемаадносiны памiж космасам, зямлёй i чалавекам.

З даўнiх часоў славянскага язычнiцтва сфармiравалася сiстэма народных уяўленняў, адпаведная стану прыроды, сонцазвароту, фазам Месяца i порам года. Напрыклад, Каляды i Купалле святкуюцца ў днi, пераломныя для руху сонца па нябеснай сферы: адбываецца паварот на лета або на зiму. Святкаванне Вялiкадня залежыць ад становiшча спадарожнiка Зямлi — Месяца. А кожнае найбольш значнае для пэўнай пары года свята факусiруе ў сабе важныя для гэтага часу сялянскiя турботы: зiмовыя i веснавыя — клопат пра будучы ўраджай, летнiя — iмкненне засцерагчы вырашчанае ад ўздзеяння злых сiл прыроды.

Разам з тым усе гэтыя святы яднаюць тры галоўныя рысы. Гэта абрады i рытуалы (пры ўсёй iх непаўторнасцi i спецыфiчнасцi), скiраваныя на паляпшэнне сямейнага дабрабыту, на захаванне i падаўжэнне свайго роду i абавязкова — памiнанне мёртвых.

Культ продкаў займае ў народнай фiласофii, бадай, цi не галоўнае месца i выкрышталiзаваўся ў даволi складаную песенна-абрадава-рытуальную сiстэму.

Прыгадайце, як строга прытрымлiваемся мы старадаўнiх канонаў у час пахавання памёршага, як абавязкова адзначаем трацiны, дзевяцiны, сарачыны i ўгодкi. Акрамя таго, у розных месцах Беларусi iснуюць спецыяльныя памiнальныя днi: мясапусная субота перад Вялiкiм постам, аўторак на Фамiным (другiм пасля Вялiкадня) тыднi (Радаўнiца), Траецкая субота i Змiтраўская субота.

Веснавая Радаўнiца стала галоўным агульнаграмадскiм святам, у якое ўсе беларусы збiраюцца на могiлках i там робяць памiнальны стол. 25 гадоў таму ў Лоеўскiм раёне адна жанчына сталага веку сказала мне незвычайныя словы, якiя запомнiлiся на ўсё жыццё: «Не капай зямлю да Радаўнiцы — можа быць смерць у тваёй сям’i!» Шмат гадоў давялося ламаць галаву над сакральным сэнсам гэтай няпростай фразы. Думаецца, што яе глыбiнны сэнс можна зразумець толькi ў кантэксце бачання ўсяго традыцыйнага календара беларусаў як складанай i разгорнутай у часе сiстэмы. Сiмвалiчным ключом да разумення цыкла ўшанавання нашых продкаў павiнен быць фундаментальны прынцып народнай культуры: перш чым сабе — падзялiся з продкамi. У такiм разе атрымлiваецца простая i зразумелая рэч: перш чым узяцца за рыдлёўку i пайсцi наводзiць парадак на сваiм прысядзiбным участку, схадзi i навядзi парадак на магiлах сваiх продкаў, тым самым заручыся iх падтрымкай. Пасля гэтага земляробчая частка нашага народнага календара набывае стройнасць мыслення, прыгажосць лагiчнай пабудовы i паслядоўнасць разгортвання падзей. На Радаўнiцу мы навялi парадак на магiлах дзядоў-прадзедаў, заручылiся iх падтрымкай i пачалi цыкл земляробчых работ, якi заканчваецца самай галоўнай падзеяй — зборам ураджаю або жнiвом. Пасля гэтага чалавек пачуваў сябе багатым. Логiка падзей вымагала зрабiць заключны акорд у гэтай прыгожай сiстэме абрадавых падзей: трэба было падзякаваць тым, хто блаславiў вас увесну — продкам.

Янка КРУК.

(Працяг будзе.)

дзе, спяшаўся да вечара вярнуцца дадому. Дарослыя i дзецi iмкнулiся ўсюды навесцi парадак: вымяталi з двара смецце, вымывалi хату (прычым асаблiва старанна прыбiралi запечак i чорны кут), гатавалi шматлiкiя абрадавыя стравы, мылiся ў лазнi (казалi: «Трэба грэшнае цела абмыць, а потым i дзяды адбыць»).

Памiнальны стол накрывалi з наступленнем цемры. Вячэра пачыналася доўгай малiтвай кагосьцi са старэйшых членаў сям’i. За стол садзiлiся без запрашэння, без лiшняй гаворкi, кожны на сваё звычайнае месца. Гаспадар запальваў свечку, ставiў яе на кут або на сярэдзiну стала i, перахрысцiўшыся, казаў: «Святыя дзяды, завём вас: хадзiце да нас! Ёсць тут ўсё, што Бог даў, чым толькi хата багата. Просiм вас: ляцiце да нас!». Затым налiваў чарку гарэлкi, памiнаў нябожчыкаў, жадаў прысутным дажыць да наступнага святкавання, вылiваў некалькi кропель на абрус i выпiваў. Абрадавая чарка часцей за ўсё была адна, таму ад гаспадара яна пераходзiла да гаспадынi i астатнiх дарослых.

Iснаваў строгi парадак падачы страў на стол, пры гэтым колькасць iх магла быць рознай (у залежнасцi ад сямейнага дастатку), але абавязкова няцотнай: 5—7—9—11 i да 15. Пачыналi звычайна памiнальным канонам, потым ставiлi гарох з малаком, грыбную крупеню, кiслую капусту, клёцкi, яечню, кашу ячную з маслам, блiны, верашчаку з каўбас i саланiны з падлiвай.

Кожны з членаў сям’i абавязкова павiнен быў пакаштаваць усе стравы, каб продкi не пакрыўдзiлiся i не нарабiлi нiякай шкоды. Цiкава, што ў некаторых вёсках пасля кожнага каштавання лыжку клалi на стол.

Вячэра праходзiла цiха, стрымана. Iмкнулiся добрым словам памянуць усiх памёршых родзiчаў, але з найбольшай павагай i гонарам гаварылi пра людзей знакамiтых.

Уставаць з-за стала трэба было ўсiм адначасова, бо верылi, што той, хто ўстане раней, можа хутка памерцi. Гаспадар заканчваў вячэру наступнымi словамi: «Святыя дзяды! Елi i пiлi, iдзiце да сябе». Як i на памiнках стол пакiдалi непрыбраным, спадзявалiся, што пасля жывых падсiлкуюцца душы продкаў. Рэшткi страў назаўтра збiралi i аддавалi што старцам, што хатнiм жывёлам i птушкам, крошкi сыпалi на страху. Маюцца звесткi, што ў некаторых паселiшчах рэшткi са стала кiдалi ў рэкi цi азёры, у якiх патанулi блiзкiя цi родныя.

Разнастайнасць памiнальнага стала тлумачыцца жаданнем паказаць душам продкаў, што гаспадарка вядзецца добра, што справы ладзяцца. Увiшная гаспадыня iмкнулася парадаваць памёршых родзiчаў хлебам-соллю i падзякаваць iм за дапамогу. I, як кажуць, закiнеш наперад — ззаду знойдзеш. Шанаванне продкаў багатым сталом мела на мэце заручыцца iх падтрымкай на будучыню.

Такiм чынам, старадаўняе беларускае свята «Дзяды» стала вялiкiм сямейным святам, якое абуджае нашу памяць, фармiруе самасвядомасць, праз аднаўленне радаводу ажыўляе агульнанацыянальную гiсторыю, умацоўвае каранi, якiя жывяць надзею на паляпшэнне жыцця, на шчаслiвую долю.

З прыходам хрысцiянства ў самыя першыя днi лiстапада царква стала ўшаноўваць памяць усiх святых, якiя некалi праславiлi подзвiг Хрыста i панеслi па свеце Яго вучэнне. Мы проста абавязаны з вялiкай павагай ставiцца да памяцi аб «усiх святых». Гэта агульнасусветны пантэон нашых нябесных заступнiкаў, якiя з вышынь касмiчных перасцерагаюць нас усiх разам i кожнага паасобку ад зайздрасцi i хцiвасцi, ад злоснага праклёну i празмернай лiслiвасцi, ад вайны i нябеснага пакарання. Дзякуй iм за гэта i зямны паклон.

Але разам з тым у ХХ ст. нас таксама настойлiва прывучалi «малiцца» i «кланяцца» «пантэону новых багоў», прозвiшчамi якiх да гэтага часу названы вулiцы i плошчы нашых гарадоў i пасёлкаў. I гэтыя постацi былi для нас чужымi, як чужымi для iх былi наша гiсторыя, культура, песнi, танцы ды i сама наша родная мова.

Менавiта таму хочацца, каб хоць двойчы на год — на Радаўнiцу i на восеньскiя Дзяды — кожны з нас разам са сваёй сям’ёй прыйшоў да сваiх каранёў, да вытокаў свайго Роду i расказаў дзецям i ўнукам пра тое, што кожная вёска i кожны горад пачынаюцца перш за ўсё з нашага Роду.

Вельмi хацелася б спадзявацца на тое, што мы ў рэшце рэшт усвядомiм: восеньскiя Дзяды, як i веснавая Радаўнiца, павiнны стаць агульнанацыянальным святам, каб людзi маглi, як гэта было колькi гадоў таму, наведаць у гэты дзень могiлкi, навесцi там парадак, каб доўгi зiмовы спачын продкаў быў цiхiм i ўтульным. А нашы душы атрымлiвалi станоўчае энергетычнае падсiлкоўванне, якое будзе ўсцешваць нас да новага вясновага абуджэння.

Яна Крук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 15 верасня, у Магiлёве адкрываецца 8-ы Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў «Анiмаёўка-2005»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика