21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З экстрэмiзмам будуць змагацца на заканадаўчым узроўнi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкi дзённiк

Следам за дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў члены Савета Рэспублiкi адобрылi законапраект «Аб зацвярджэннi асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi». За гэта рашэнне прагаласавалi большасць сенатараў, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi сесii.

Праект закона «Аб зацвярджэннi асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiтыкi» — дакумент праграмны. Як адзначыў старшыня Камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублiкi Мiкалай Чаргiнец, ён вызначае прынцыпы, стратэгiчныя мэты i асноўныя задачы ўнутранай i знешняй палiтыкi. Так, стратэгiчнымi мэтамi ўнутранай палiтыкi ў законапраекце вызначаны: забеспячэнне правоў i свабод грамадзян, павышэнне ўзроўню дабрабыту народа, фармiраванне эфектыўнай сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомiкi. Сярод стратэгiчных мэтаў знешняй палiтыкi былi названы абарона дзяржаўнага суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны, абарона грамадскiх i дзяржаўных iнтарэсаў, захаванне бяз’ядзернага i набыццё нейтральнага статусу Беларусi.

Сенатары таксама адобрылi ратыфiкацыю Канстытуцыi Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi.

Само азначэнне паняцця «экстрэмiсцкая дзейнасць», якое даецца ў законапраекце, даволi шырокае: гэта дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх аб`яднанняў, рэлiгiйных арганiзацый цi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян цi асоб без грамадзянства па планаванню, падрыхтоўцы або здзяйсненню дзеянняў, накiраваных на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу i (або) тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне незаконных узброенных фармiраванняў, ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасцi, распальванне расавай, нацыянальнай цi рэлiгiйнай варожасцi, а таксама сацыяльнай рознi. Да экстрэмiсцкай дзейнасцi таксама будуць адносiцца публiчныя заклiкi да пералiчанай дзейнасцi, яе фiнансаванне або iншае садзейнiчанне ў яе ажыццяўленнi, у тым лiку i шляхам прадастаўлення нерухомасцi, навучальнай, палiграфiчнай i iншай матэрыяльна-тэхнiчнай базы, сродкаў электрасувязi, iнфармацыйных паслуг i iншых матэрыяльна-тэхнiчных сродкаў.

Як адзначыў В. Дземянцей, абгрунтоўваючы неабходнасць прыняцця законапраекта, «аналiз грамадска-палiтычнай сiтуацыi, якая складваецца ў Беларусi, сведчыць аб тым, што ў краiне фармiруецца тэндэнцыя распаўсюджвання антыграмадскiх праяўленняў, у тым лiку i экстрэмiсцкага характару». Паводле яго слоў, таксама маюцца «факты незаконнага фiнансавання замежнымi арганiзацыямi беларускiх палiтызаваных структур экстрэмiсцкай накiраванасцi, распаўсюджвання iнфармацыйнай прадукцыi правакацыйнага характару, што дэстабiлiзуюць грамадска-палiтычную сiтуацыю ў краiне».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следам за дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў члены Савета Рэспублiкi адобрылi законапраект «Аб зацвярджэннi асноўных накiрункаў унутранай i знешняй палiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика