21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зварот Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

да Сейма Лiтоўскай Рэспублiкi ў сувязi з планамi будаўнiцтва паблiзу ад гранiцы Рэспублiкi Беларусь сховiшчаў адпрацаванага ядзернага палiва i радыеактыўных адходаў

Паважаныя калегi!

Парламентарыi Рэспублiкi Беларусь глыбока занепакоены намерам Урада Лiтоўскай Рэспублiкi размясцiць у непасрэднай блiзкасцi ад гранiцы нашай краiны — у вадазборах рэк Дрысвята, Дзiсна i Заходняя Дзвiна — сховiшча адпрацаванага ядзернага палiва i радыеактыўных адходаў пры вывадзе з эксплуатацыi Iгналiнскай АЭС. Прадугледжваецца складзiраванне радыеактыўных адходаў з перыядам паўраспаду ад 20 да 24 000 гадоў. У той жа час рэсурс модуляў для iх захоўвання складае не больш як 50 гадоў, па сканчэннi якiх радыеактыўнасць пахаваных рэчываў можа быць вышэйшая за радыеактыўнасць чарнобыльскiх выкiдаў на тэрыторыi Беларусi.

Нас хвалююць адсутнасць аб’ектыўнай ацэнкi ўздзеяння такiх сховiшчаў на навакольнае асяроддзе i недастатковая адкрытасць iнфармацыi па гэтых праектах. Рэалiзацыя гэтых праектаў нясе пагрозу насельнiцтву i тэрыторыi не толькi Рэспублiкi Беларусь, але i Лiтвы, Латвii, Расiйскай Федэрацыi.

Праблемы ядзернай бяспекi цяпер хвалююць усё чалавецтва, аднак найбольш востра яны стаяць перад Рэспублiкай Беларусь, якая больш за ўсе краiны пацярпела ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У нас ужо ёсць горкi вопыт — аварыя на атамнай станцыi, што знаходзiцца на тэрыторыi суседняй краiны, нанесла велiзарны ўрон эканомiцы i здароўю насельнiцтва: ён ацэньваецца ў 235 мiльярдаў долараў ЗША ў разлiку на 30-гадовы перыяд пераадолення наступстваў гэтай катастрофы. Гэта складае 32 бюджэты Рэспублiкi Беларусь дааварыйнага 1985 года. У вынiку чарнобыльскай трагедыi ў Беларусi пацярпелi амаль 2,5 мiльёна чалавек, радыенуклiдамi былi забруджаны 23 працэнты тэрыторыi, чацвёртая частка ляснога фонду i пятая частка сельгасугоддзяў.

Мы, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў i члены Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, звяртаемся да вас з заклiкам звярнуць асаблiвую ўвагу на той факт, што мяркуемае размяшчэнне сховiшчаў адпрацаванага ядзернага палiва i радыеактыўных адходаў паблiзу ад нашай гранiцы прывядзе да парушэння палажэнняў Аб’яднанай канвенцыi аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палiвам i аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымi адходамi i Канвенцыi аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранiчным кантэксце, удзельнiкам якiх з’яўляецца i лiтоўскi бок.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
да Сейма Лiтоўскай Рэспублiкi ў сувязi з планамi будаўнiцтва паблiзу ад гранiцы Рэспублiкi Беларусь сховiшчаў адпрацаванага ядзернага палiва i радыеак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика