Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 510
Аб матэрыяльнай падтрымцы асоб, якiя атрымлiваюць сацыяльныя пенсii
1. Устанавiць з 1 лiстапада 2005 г. штомесячную даплату да сацыяльных пенсiй, назначаных у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка 1992 года «Аб пенсiйнным забеспячэннi» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 17, стар. 275): дзецям-iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў, iнвалiдам I i II груп з прычыны агульнага захворвання, у тым лiку iнвалiдам з дзяцiнства, дзецям, якiя страцiлi кармiцеля, — у памеры 20 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, якi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; iнвалiдам III групы з прычыны агульнага захворвання, у тым лiку iнвалiдам з дзяцiнства, — у памеры 10 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва, якi зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 2. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне з рэспублiканскага бюджэту расходаў на выплату даплат, прадугледжаных у пункце 1 гэтага Указа. 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа. 4. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка. 28 кастрычнiка 2005 г., г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб матэрыяльнай падтрымцы асоб, якiя атрымлiваюць сацыяльныя пенсii |
|