Жонка — права мае...
Вiктар САВIЦКI
КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ Мая дачка больш за два гады жыла з так званым грамадзянскiм мужам у кватэры яго мацi, якая летась памерла, а сёлета сына асудзiлi за ўчыненае злачынства. Напiшыце, цi мае мая дачка хоць якiя правы застацца ў кватэры?А.Д., Магiлёўскi раён. Падставай для ўзнiкнення права карыстання жылым памяшканнем з’яўляецца, у прыватнасцi, дагавор найму жылога памяшкання (арт. 26 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь). Нароўнi з наймальнiкам жылога памяшкання карыстаюцца дадзеным жылым памяшканнем i выконваюць абавязкi, якiя вынiкаюць з дагавора найму, члены сям’i наймальнiка, якiя пражываюць разам з iм i заселены ва ўстаноўленым парадку (арт. 30 ЖК). Да членаў сям’i наймальнiка адносяцца яго жонка (муж), iх дзецi i бацькi. Iншыя грамадзяне, якiя пражываюць не менш чым пяць гадоў разам з наймальнiкам i вядуць з iм агульную гаспадарку, могуць быць прызнаны членамi сям’i гэтага наймальнiка ў судовым парадку (арт. 29 ЖК). Асуджаны член сям’i наймальнiка захоўвае права карыстання жылым памяшканнем на ўвесь час, пакуль ён адбывае пакаранне. Часовая адсутнасць наймальнiка цi членаў яго сям’i ў жылым памяшканнi сама па сабе не можа сведчыць аб неналежным ажыццяўленнi гэтымi асобамi сваiх жыллёвых правоў i абавязкаў па дагавору найму i быць самастойнай падставай для пазбаўлення права карыстання жылым памяшканнем. Жыллёвым заканадаўствам дапускаецца магчымасць усялення ў гэта жылое памяшканне часовых жыхароў, паднаймальнiкаў на ўмовах i ў парадку, якiя прадугледжаны законам. Наймальнiк можа таксама даручыць ажыццяўленне сваiх правоў i выкананне абавязкаў па дагавору найму жылога памяшкання iншай асобе на падставе даверанасцi. У гэтым выпадку пасля смерцi мацi (наймальнiка жылога памяшкання) сын, як член сям’i наймальнiка, мае права запатрабаваць прызнання яго наймальнiкам па раней заключанаму дагавору найму жылога памяшкання замест першапачатковага наймальнiка. У далейшым ён сам як наймальнiк мае права пасялiць ва ўстаноўленым парадку ў займаемае iм жылое памяшканне жонку, iншых сваякоў i iншых грамадзян (арт. 57 ЖК). Грамадзяне, якiя паселены наймальнiкам у адпаведнасцi з арт. 57 ЖК, набываюць роўнае з iм права карыстання жылым памяшканнем (або пiсьмовым пагадненнем вызначаецца парадак карыстання жылым памяшканнем).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка больш за два гады жыла з так званым грамадзянскiм мужам у кватэры яго мацi, якая летась памерла, а сёлета сына асудзiлi за ўчыненае злачынст
|
|