21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзецi тлусцеюць ад... тэлепраглядаў

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнфарм-укол

Бацькi, якiя дазваляюць сваiм дзецям глядзець тэлевiзар больш як дзве гадзiны ў выхадныя, павялiчваюць рызыку iх атлусцення ў старэйшым узросце.

Даследаванне 11 тысяч дзяцей у Вялiкабрытанii паказала, што рызыка атлусцення ўзрастае на 7 працэнтаў за кожную дадатковую гадзiну, праведзеную падчас выхадных ля тэлеэкрана. Большасць дзяцей ва ўзросце каля пяцi гадоў глядзелi тэлевiзар менш як дзве гадзiны ў дзень, а некаторыя сядзелi па чатыры i больш. Менавiта ў апошняй катэгорыi i развiлося атлусценне. Да 30 гадоў ад гэтага захворвання пакутавалi ўжо 11 працэнтаў даследуемых. Вучоныя тлумачаць, што гаворка iдзе пра недаравальную замену гульнi на свежым паветры i iншай фiзiчнай актыўнасцi, а таксама спрыяльныя абставiны для фармiравання мадэлi пасiўнага ладу жыцця.

«Iснуе дакладная сувязь памiж праглядам тэлевiзара i рызыкай атлусцення, — кажа Расел Вайнер, спецыялiст педыятрычнага аддзялення бальнiцы Мiдлсэкс у Лондане, якi ўзначальваў даследаванне. — Бацькi павiнны рабiць намнога больш для сваiх дзяцей, таму што iснуюць доказы таго, што можна навучыць дзяцей-дашкольнiкаў не глядзець тэлевiзар».

Пол Гейтлi, прафесар фiзiялогii i аховы здароўя ва Унiверсiтэце Лiдса, якi стаў пiянерам-прапагандыстам дзiцячых летнiх лагераў для пахудзення, адзначае: «Сапраўды, некаторыя дзецi глядзяць тэлевiзар па чатыры-пяць гадзiн штодня, аднак неабходна звярнуць увагу i на тое, чым яны займаюцца ў астатнi час».

Лячэнне холадам перамагае рак лёгкiх?

Брытанскiя ўрачы пачалi прымяняць крыя-тэрапiю, або лячэнне холадам для пацыентаў, хворых на рак лёгкiх. У Харфiлдскiм шпiталi ў Англii пры дапамозе такога спосабу былi ўцягнуты ў даследаванне 16 чалавек.

Сутнасць тэхналогii заключаецца ў тым, што цераз 12-сантыметровы разрэз непасрэдна ў пухлiну ўводзiцца прыбор, якi замарожвае яе вадкiм азотам. Ператворанае ў ледзяны шарык ракавае ўтварэнне на працягу трох—шасцi месяцаў распадаецца i не наносiць шкоды пацыенту. Метад асаблiва эфектыўны для лячэння пацыентаў з ранняй стадыяй раку, якiя не могуць падвяргацца звычайнай аперацыi. Акрамя таго, ён малаiнвазiўны, а значыць, пацыент можа пакiнуць клiнiку на чацвёрты дзень пасля аперацыi.

Крыятэрапiя выкарыстоўваецца ў розных галiнах медыцыны, але англiйскiя ўрачы сталi першымi, хто прымянiў гэты метад для лячэння раку лёгкiх. Аднак спецыялiсты мяркуюць, што неабходна больш дэталёва вывучыць перавагi крыятэрыпii ў параўнаннi з такiмi методыкамi лячэння анкалагiчных захворванняў, як радые- i хiмiятэрапiя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькi, якiя дазваляюць сваiм дзецям глядзець тэлевiзар больш як дзве гадзiны ў выхадныя, павялiчваюць рызыку iх атлусцення ў старэйшым узросце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика