21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вытворцы арыентуюцца на рынак

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Занятасць

Праблему працоўных рэсурсаў можна назваць агульнай для большасцi краiн цяперашняй Еўропы. Беларусь тут не стала выключэннем. I ўсё ж цi адбылося скарачэнне паказчыкаў занятасцi ў айчыннай эканомiцы, якiя асноўныя напрамкi мiграцыi працоўнай сiлы ў нашай краiне, урэшце, якiя галiны памяншаюць, а якiя — павялiчваюць колькасць працуючых апошнiм часам? Аб гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам дырэктара Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Святланай ШАЎЧЭНКА.

— Паступовае скарачэнне насельнiцтва — з’ява для Беларусi, на жаль, ужо не новая. Як гэта акалiчнасць адбiлася на колькасцi працоўных рэсурсаў краiны?

— Нягледзячы на агульнае скарачэнне насельнiцтва, колькасць працоўных рэсурсаў, наадварот, павялiчваецца. Напрыклад, калi ў 1995 годзе яна складала 5 млн. 848,7 тыс., то летась — 6 млн. 182,7 тыс. чалавек. Тлумачэнне росту вiдавочнае — сёння ў працаздольны ўзрост уступаюць грамадзяне, якiя з’явiлiся на свет напрыканцы 1970—пачатку 1980-х гадоў, калi ў краiне назiралiся высокiя паказчыкi нараджальнасцi. Разам з тым даводзiцца канстатаваць: паколькi ў 1990-я гады паказчыкi нараджальнасцi пайшлi на спад, цяперашняя тэндэнцыя павелiчэння працоўных рэсурсаў будзе непрацяглай. Так, ужо зараз адзначаецца замаруджванне тэмпаў гэтага росту: у 1997 годзе яны складалi 1,3, а летась — 0,7 працэнта.

— Цi выпадае казаць, што працоўных рэсурсаў стала больш ва ўсiх рэгiёнах краiны?

— За апошняе дзесяцiгоддзе колькасць працоўных рэсурсаў павялiчылася ва ўсiх рэгiёнах без выключэння. Пры гэтым мiнiмальны прырост (па 1,5 працэнта) адбыўся ў Гродзенскай i Вiцебскай абласцях, тады як максiмальны — у сталiцы (13,3 працэнта). Дарэчы, як паказвае аналiз, зараз у Мiнску сканцэнтравана практычна пятая частка ўсiх працоўных рэсурсаў Беларусi. Для параўнан-ня: на долю Гомельшчыны прыпадала 14,9 працэнта, Мiнскую вобласць — 14,6, Брэсцкую — 14,2, Вiцебскую — 13, Магiлёўскую — 11,7, Гродзенскую — 11,1 працэнта.

— «Адрыў» сталiцы ад астатнiх — чым гэта можна патлумачыць?

— Не ў апошнюю чаргу — мiграцыйным прытокам працаздольнага насельнiцтва ў працаздольным узросце, што, натуральна, звязана з асаблiвым статусам сталiцы i яе значнай роляй у эканомiцы. У гэтым плане даволi паказальным падаецца такi факт: у мiграцыйным абмене з Мiнскам адмоўнае сальда маюць усе вобласцi краiны.

Мiж тым, адначасова з мiграцыяй па лiнii «рэгiёны—сталiца», мы можам весцi гаворку аб мiграцыйнай плынi ў напрамку «вёска—гарады». За дзесяцiгоддзе колькасць працоўных рэсурсаў у гарадах павялiчылася на 3,1 працэнта, цi на 457,1 тыс. чалавек. А вось у вёсцы зменшылася на 123,1 тысячы. Сiтуацыя ў сельскай мясцовасцi мае яшчэ адну адметнасць. Тут з 1995 года колькасць асоб, якiя былi заняты ў эканомiцы i пры гэтым яшчэ не дасягнулi працаздольнага ўзросту, зменшылася на 5,9 тыс., колькасць працаздольнага насельнiцтва ў працаздольным узросце — на 28,3 тыс., а вось колькасць пенсiянераў, якiя працягвалi працаваць, — адразу на 88,9 тыс. чалавек. Такiм чынам, можна зрабiць выснову: скарачэнне працоўных рэсурсаў у вёсках перш-наперш адбылося менавiта за кошт змяншэння колькасцi працуючых пенсiянераў.

— Адна з найбольш складаных праблем для многiх краiн — так званае эканамiчна «неактыўнае» насельнiцтва. Наколькi гэта праблема актуальная для нас?

— Як сведчыць статыстыка, летась у нашай краiне налiчвалася 4 млн. 428,2 тыс. эканамiчна актыўных грамадзян або тых, хто працаваў цi шукаў працу пры дапамозе службаў занятасцi. Пры гэтым калi ў 1995 годзе ўдзельная вага эканамiчна актыўнага насельнiцтва ў агульнай структуры працоўных рэсурсаў складала 77,6, у 2000-м — 75,6, то летась —71,6 працэнта.

Сапраўды, эканамiчна неактыўнае насельнiцтва для Беларусi — праблема. Аднак, па-першае, нельга не адзначыць, што да гэтай катэгорыi ў тым лiку адносяцца i асобы ў працаздольным узросце, якiя навучаюцца з адрывам ад вытворчасцi. I, што адметна, з улiкам апошняга ўсплёску нараджальнасцi ў 1980-х, павелiчэння цiкавасцi моладзi да адукацыi, а таксама развiцця платнай формы навучання колькасць студэнтаў i навучэнцаў стацыянарных аддзяленняў узрасла адразу на 50 працэнтаў.

Другая катэгорыя эканамiчна неактыўных асоб — бацькi, якiя даглядаюць дзяцей да 3-гадовага ўзросту. Прычым удзельная вага такiх асоб за апошняе дзесяцiгоддзе скарацiлася амаль на чвэрць. Нарэшце, iснуе i трэцяя буйная група. Да яе, у прыватнасцi, трэба аднесцi грамадзян, якiя працуюць у нашай краiне «неафiцыйна», грамадзян, якiя «афiцыйна» цi «неафiцыйна» выязджаюць працаваць за межы Беларусi, асоб, якiя навучаюцца на завочных аддзяленнях, але пры гэтым нiдзе не працуюць, а таксама асоб, якiя па тых цi iншых прычынах проста не iмкнуцца працаваць. Зрэшты, каб вызначыць больш дакладна заняткi гэтых людзей, а таксама шляхi iх вяртання ў легальную эканомiку, трэба праводзiць спецыяльныя даследаваннi. А гэта — справа будучынi.

— Зноў-такi «заходняя» тэндэнцыя — паступовае скарачэнне занятасцi ў вытворчых сферах i павелiчэнне колькасцi «невытворцаў». Цi назiраецца нешта падобнае ў Беларусi?

— За дзесяцiгоддзе доля работнiкаў невытворчай сферы ў нашай краiне павялiчылася з 26,2 да 31,3 працэнта, а работнiкаў галiн матэрыяльнай вытворчасцi — зменшылася з 73,8 да 68,7 працэнта ад агульнай колькасцi занятых. Словам, пераразмеркаванне працоўнай сiлы iдзе, i пры гэтым — на карысць «невытворцаў». Аднак у той жа час сцвярджаць, што страты панеслi ўсе матэрыяльныя галiны, не выпадае. Так, мы на самай справе можам канстатаваць змяншэнне колькасцi работнiкаў у сельскай гаспадарцы, прамысловасцi, на транспарце, у лясной гаспадарцы. Але з iншага боку, да прыкладу, летась, мы адзначылi рост колькасцi занятых у будаўнiцтве, агульнай камерцыйнай дзейнасцi па забеспячэнню функцыянавання рынку, занятых аперацыямi з нерухомасцю, у гандлi i грамадскiм харчаваннi, матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннi i збыце, iнфармацыйна-вылiчальным абслугоўваннi — iншымi словамi, у галiнах, звязаных з функцыянаваннем i развiццём рынкавых структур. А гэта ў сваю чаргу сведчыць аб пэўным паскарэннi пераўтварэнняў у рэальным сектары эканомiкi краiны.

— Якому сектару эканомiкi аддаюць перавагу грамадзяне Беларусi сёння?

— Як паказвае аналiз, працэс рэфармавання эканомiкi краiны прывёў да скарачэння паказчыкаў занятасцi ў дзяржаўным сектары эканомiкi i павелiчэння занятасцi ў сектары недзяржаўным. У прыватнасцi, з 1995 года ўдзельная вага занятых у дзяржаўных арганiзацыях зменшылася з 59,8 да 52,9 працэнта, у той час як доля занятых у прыватных арганiзацыях узрасла з 40,1 да 46,4, а ў арганiзацыях з замежнай уласнасцю — з 0,1 да 1 працэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблему працоўных рэсурсаў можна назваць агульнай для большасцi краiн цяперашняй Еўропы. Беларусь тут не стала выключэннем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика