21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёска Таль і яе жыхары

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ШАЎЦОЎ

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 27 і 29 кастрычніка.)

Чарга ў сельскi магазiн. Жанчына купляе: кiло мукi, кiло солi, бутэльку вiна «Услада» (sic!), мятныя цукеркi, кансервы рыбныя («патанней дай!»), цыгарэты «Астра» (без фiльтра). Трое наступных мужчын робяць прасцей: абыходзяцца адным вiном. Журналiст купляе бутэльку... мiнералкi i разважае: «Псiхалогiя — гэта такая рэч, якую не зменiш за год па ўказу». Яе, як высвятляецца, i за 2 тысячы гадоў не зменiш...

1.

«...Пражывае ўдзельнiкаў ВАВ — 4, у т.л. афганцаў — няма; iнвалiдаў ВАВ — 15, iнвалiдаў дзяцiнства — 4, сем’яў загiнуўшых ваеннаслужачых — 13, мнагадзетных сем’яў — 21, няўдалых сем’яў — 13 (прама рок нейкi. — С.Ш.)»

Увогуле сельгаскааператыў перадаў «Таль-агра» асноўных фондаў на 6 мiльярдаў 287 мiльёнаў рублёў. Па задумцы распрацоўшчыка iдэi прыватнага сельскагаспадарчага унiтарнага прадпрыемства Мiхаiла Антоненкi некалькi калгасаў (СВК) спачатку ўтваралi на сваiм месцы ПСУПы. Потым — ТАА, на якое «вешалi» ўсе свае пазыкi. Што з iмi рабiць, аўтар iдэi не ўдакладняў. Удакладнiлi ў Любанi: пазыкi СВК выплачвае «Таль-агра». Усяго iх зараз 523 мiльёны рублёў. Як мне патлумачылi ў бухгалтэрыi, «выплачваем па меры паступлення прыбыткаў».

Такiм чынам, чыстая прыгожая iдэя — пачаць з нуля — аказалася, мякка кажучы, запэцканай. Хоць i пры такiх абставiнах рэнтабельнасць гаспадаркi пакрыху расце: жнiвень 2004 г. — 9,4 працэнта, жнiвень 2005 г. — 10,6 працэнта. А магло быць значна больш.

Трэба сказаць, калi кiраўнiцтва раёна «захварэла» на перадавую эканамiчную iдэю, спачатку быў намер усе гаспадаркi зрабiць прыватнымi унiтарнымi. Сапраўды, iдэя была спакуслiвая. Зямля, асноўныя фонды i iнш. форму ўласнасцi не мяняюць — яны як бы пераходзяць у субарэнду ПСУПу. Уласнiк жа стары — дзяржава. Былi праведзены сходы, растлумачана сутнасць рэформы — многiя ў яе паверылi. Адным словам, сказаў А, не забудзь сказаць Б. Але штосьцi дзесьцi не зраслося... Трэба думаць, «Таль-агра» пакiнулi ў якасцi эксперыментальнага палiгона: што атрымаецца?

Атрымалася: Тамара Антонаўна Вяроўка засталася ў адзiноце. З усiмi адсюль наступствамi.

Уласна кажучы, з усяго гэтага вынiкае знаёмае: адсутнасць гаспадарчай свабоды, самастойнасцi ў прыняццi рашэнняў. Атрымалася чарговая «курская магнiтная анамалiя». Тамара Антонаўна — як бы менеджар, але дакладна — усё той жа старшыня. Калi я ёй тэлефанаваў, каб дамовiцца аб сустрэчы, трубку падняў намеснiк:

— Яна на нарадзе ў Любанi, — адказаў ён, i я адчуў ранейшыя павевы...

Сама Тамара Антонаўна пацвердзiла:

— Так, мала што змянiлася. Тэлефанаграма за тэлефана-грамай: бульбу здаваць туды i па такой цане, быць там i ў столькi, падрыхтаваць гэта i тое... Я б ужо адмовiлася, ды дарогi назад няма.

Гэта так, назад — няма. А ўперад? Давайце пра шляхi-дарогi ў канцы.

2.

«...Колькасць асабiстых падсобных гаспадарак — 981; ёсць у асабiстай падсобнай гаспадарцы: БРЖ — 417 гал., кароў — 347 гал., свiней — 782 гал., коней — 29 гал. Колькасць сем’яў, якiя не трымаюць нiякiх вiдаў жывёлы i птушкi, — 275, у т.л. пенсiянераў — 275; мнагадзетных сем’яў — 2...»

Чысты прыбытак «Таль-агра» за мiнулы год склаў 204 мiльёны рублёў, валавы — больш за 2 мiльярды. Лiчбы, канешне, не фантастычныя. Але яны дазваляюць весцi гаспадарку спакойна i не браць крэдыты. Напрыклад, палiва «Таль-агра» купляе за свае. Апошнiм часам актыўна абнаўляюць машынна-трактарны парк.

Сёлета гаспадарку прымусiлi ўзяць 80 мiльёнаў крэдыту на куплю салетры. Менавiта прымусiлi: дырэктар ПСУПа не лiчыла гэта пакупкай першай неабходнасцi. Праўда, яе меркаванне мала каго цiкавiла. Сэнс даволi празрысты — трэба дапамагчы сельскiм хiмiкам. У прынцыпе, так ва ўсiм. Што зразумела: хто плацiць — той заказвае музыку. У сэнсе: хто сапраўдны распарадчык, той аддае загады.

Тут увогуле цiкавая карцiнка вымалёўваецца. У раёне ёсць яшчэ 2 гаспадаркi, якiя купляюць, напрыклад, палiва за свае грошы. Каму ад гэтага дрэнна? Каму было б дрэнна, калi б у с е гаспадаркi ва ўсiм абыходзiлiся сродкамi заробленымi, а не пазычанымi? Прэзiдэнт, дарэчы, не стамляецца паўтараць: жывiце па сродках! У жыццi, а не на словах атрымлiваецца чарговы парадокс: камусьцi якраз нявыгадна, каб гаспадаркi не залежалi ад волi аднаго чалавека або групы людзей, аб’яднаных па спосабу зарабляння грошай.

Спрактыкаваны чытач, натуральна, здагадаўся, пра каго размова. Пра апарат, якi размяркоўвае грошы i рэсурсы.

— Нам нявыгадна садзiць бульбу, — разважае Тамара Антонаўна. — Яна невысокай якасцi, яе цяжка прадаць. Але мне загадваюць: садзi вось столькi, здавай вось сюды. Як на маё меркаванне, дык я б пакiнула той бульбы гектараў 10. А спажыўца знайшла б i прадала па таму кошту, якi б апраўдаў выдаткi. Такая i iдэя прыватнага прадпрыемства: сам вырошчваеш, сам прадаеш. Тое ж мяса, я б не стала яго прадаваць толькi дзеля таго, каб раённая зводка была прыгожай. Я б пачакала прыстойнай цаны. Як гэта ў свеце i робiцца...

Слушныя разважаннi. Эканамiчна граматныя. Але прыходзiць загад з раёна... Пры гэтым аўтар зусiм не супраць апарату. Наадварот — «за». Проста трэба канкрэтызаваць — «за» што аўтар. За змяненне функцый апарату. Апошнi павiнен не размяркоўваць, а каардынаваць размеркаванне. Не загадваць, а кансультаваць. Не вучыць, а дапамагаць гаспадару рабiць тое, што ён i так ведае.

Як кажуць, чаму б не памарыць... Праўда, рэкамендую гэта рабiць ноччу i з закрытымi вачамi. У рэальнасцi ёсць спосаб разрулiць сiтуацыю — з дапамогай прыватнага унiтарнага прадпрыемства. Яна не знаходзiць водгуку ў душы сельскага чыноўнiка? А як бы вы хацелi? Не знаходзiць i не знойдзе. Пакуль не знойдуць дастойнае месца ў новай сiстэме самому чыноўнiку. Гэта ж элементарна, таварышы...

3.

«...Колькасць лазняў — 2, у т.л. дзеючых — 2. Колькасць асабiстых лазняў грамадзян — 27. Колькасць могiлак — 5. Колькасць населеных пунктаў, з якiмi ёсць аўтобусныя зносiны, — 5...»

«Таль-агра» па мерках раёна — сярэдняя заможная гаспадарка. Ёсць больш моцныя, гучныя, так бы мовiць. Там, праўда, старшынi сядзяць па 15—20 гадоў. Само сабою, абраслi сувязямi, знаёмствамi, маюць багаты вопыт, як гаспадарчы, так i палiтычны. Нi для кога не сакрэт таксама тая акалiчнасць, што ў кожным раёне ёсць 1-2 гаспадаркi, якiм дазволена больш, чым астатнiм. Яны забяспечваюцца, можа быць, i не намнога лепш, але ў першую чаргу. Такiя гаспадаркi вызвалены ад нейкiх дробязяў. Адкорм жывёлы — дык адкорм. Збожжа — дык збожжа. I ўсё. Дай вынiк, мы цябе не патурбуем. Але дай яго. Раней гэта называлася — «нашы маякi». Для чаго робiцца, думаю, тлумачыць не варта.

Мне здаецца, соль iдэi ПСУПаў у тым, каб знiкла патрэба ў падобных «маяках». Усе роўныя, усе пачынаюць «з нуля». Хто лепшы гаспадар, выявiцца хутка. Дрэнны — яго заменяць самi члены гаспадаркi, а не чыноўнiкi. Ну а «дрэннасць» праверыць няцяжка — гэта чысты прыбытак. Адпаведна, заробкi работнiкаў.

— Вось мы павiнны выплачваць пазыкi СВК, — скардзiцца Тамара Антонаўна. — Выходзiць, заробленыя грошы iдуць не туды, куды трэба.

— Напрыклад?

— Ды Божа! Дапусцiм, на павышэнне зарплаты тым, хто працуе. Людзi, можа, не беглi б у Любань, заставалiся б тут. А я магла б запытаць з iх па поўнай праграме. У цябе высокi заробак! Пацвярджай яго работай! Не? Да пабачэння!

Строга, мажлiва, нават жорстка? Добра. Як бы вы паставiлiся да стаматолага, якi выдраў вам здаровы зуб, а хворы не «заўважыў»?

— У гаспадарцы павiнен быць адзiн гаспадар! — цвёрда заяўляе Тамара Антонаўна. — I нiхто не павiнен лезцi да яго з парадамi!

I я падтрымлiваю яе абедзвюма рукамi. У эканомiцы, як на вайне. Калi «каждый мнит себя стратегом, видя бой со стороны», бiтва звычайна заканчваецца сакрушальным паражэннем.

— Колькi сродкаў уклалi ў бульбу... — гаруе старшыня. — А яна не акупiлася... Малако: здавай у раёне. А я б у Рагачоў прадавала, а не здавала. Там проста выгадней!

Ну, i гэтак далей.

4.

«...Помнiкi гiсторыi i культуры: помнiк (стэла) з надпiсамi, пасвячэннем землякам, якiя загiнулi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, размяшчэнне — в. Таль, каля будынка праўлення ПУП «Таль-агра». (Арфаграфiя i стыль арыгiнала захаваныя.)

Ну што ж, давайце падлiчым куранят.

— Вы ведаеце, — дзелiцца Тамара Антонаўна, — я думала так: вось дзяржзаказ, мы яго выконваем, на гэтым усё. А потым усе лiшкi гаспадарка прадае там, дзе сама знойдзе спажыўца, сама дамовiцца аб кошце i iнш. Гэта, дарэчы, мой прамы абавязак па дагавору. Я за гэта маю працэнт. Вы ж разумееце, я буду шукаць таго спажыўца там, дзе ён ёсць. Брэст дык Брэст, Смаленск дык Смаленск. Не гэта важна мне — дзе i каму! Мне кошт важны! I работнiкам гаспадаркi таксама!

Прама крык душы. Мне вельмi зразумелы. Аднак:

— Што вы, Тамара Антонаўна, думаеце пра будучае?

— Што тут думаць... Калi сiстэма цэн застанецца старой, калi нам будуць загадваць што, куды i па якой цане здаваць, што i колькi сеяць, то перспектывы цьмяныя. Невясёлыя, прама скажу, перспектывы. Толькi вы, гэта... не вельмi там распiсвайце... Нагаварыла я тут... Можа, што i лiшняе...

Так бы мовiць, завяршальны акорд. На мой погляд, па чыстай вазе ён варты кiлаграмаў дзесяць справаздачных дакументаў. Не iначай...

Мiнск—Любань—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарга ў сельскi магазiн. Жанчына купляе: кiло мукi, кiло солi, бутэльку вiна «Услада» (sic!), мятныя цукеркi, кансервы рыбныя («патанней дай!»), цыгар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика