21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чэк на ўзбраеннi

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Качаем правы

Найбольш часта прэтэнзii спажыўцоў выклiкае сфера паслуг

Усе мы ходзiм у магазiны, на кiрмашы, карыстаемся тымi цi iншымi паслугамi. Цi заўсёды мы адчуваем сябе абароненымi, можам адстаяць свае правы, i ўвогуле, цi ведаем мы iх? Гэтым пытанням была прысвечана чарговая радыйная «прамая лiнiя», праводзiмая ў рамках сумеснага праекта Беларускага радыё i газеты «Звязда».

У краiне сёння дзейнiчае закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якi вызначае асноўныя прававыя, эканамiчныя, арганiзацыйныя моманты абароны нашых спажывецкiх iнтарэсаў, аднак жыццё штодзень падкiдвае нам новыя задачкi i складаныя сiтуацыi, самастойна разабрацца ў якiх не заўсёды ўдаецца. Патрэбна дапамога спецыялiста, таму ў якасцi госця прамога эфiру вядучая Святлана Лук`янюк i карэспандэнт «Звязды» запрасiлi старшыню грамадскага аб`яднання «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» Ганну Суша. Актыўны ўдзел у абмеркаваннi акрэсленай тэмы ўзялi слухачы Беларускага радыё.

— Ганна Уладзiмiраўна, што вы можаце сказаць пра колькасць зваротаў да вас з боку спажыўцоў, як яна змянiлася за апошнi час?

— Зваротаў стала больш, аднак гэта не азначае, што больш стала i парушэнняў правоў спажыўцоў. Яны нарэшце ўсвядомiлi, што ў спажыўцоў ёсць правы i, каб граматна ўмець iх адстаяць, альбо каб засцерагчыся ад iх парушэння, яны звяртаюцца да нас за кансультацыяй.

— На што сёння часцей за ўсё скардзяцца спажыўцы?

— Большасць праблем звязана з тым, што спажывец не ўзяў чэк цi iншы дакумент, якi пацвярджае факт выплаты iм грошай. Сёння пытаннi рознiчнай куплi тавару больш-менш урэгуляваныя, а вось пры выкананнi пэўнай работы цi паслугi ў заказчыка яшчэ часта ўзнiкаюць праблемы. Скажам, заказчык не праверыў, як складзены дагавор, заплацiў грошы i не ўзяў дакумент, якi пацвярджае факт аплаты, i iнш. Натуральна, спажыўцу бывае складана самому ацанiць правiльнасць складзенага дагавора — тут лепш звярнуцца да спецыялiста. I нi ў якiм разе не падпiсваць дагавор не прачытаўшы. У iм абавязкова павiнна быць прапiсана сума, якую выплачвае заказчык, пералiчаны ўсе выкананыя работы цi паслугi, а таксама асобныя ўмовы, пры якiх можна скасаваць дагавор.

— Увогуле, цi iснуе нейкая сезоннасць зваротаў да вас беларускiх спажыўцоў?

— Так. Напрыклад, у пачатку восенi значна павялiчваецца колькасць скаргаў грамадзян на якасць турыстычных паслуг. Акрамя таго, сезоннасць iснуе i на латочны гандаль, дзе не абыходзiцца без аблiку i абважвання. I нарэшце, з надыходам ацяпляльнага сезона пачынаюцца скаргi на якасць камунальных паслуг. Звычайна людзi скардзяцца на нiзкую тэмпературу гарачай вады i паветра ў кватэрах, якая недацягвае да ўстаноўленых нормаў, на неапраўдана вялiкiя сумы платы за ацяпленне. Быў у нас выпадак, калi лiчыльнiк цяпла стаяў на самым выхадзе з кацельнi, а жыльцам налiчвалi велiзарныя сумы.

— У лiпенi я набыла ў турфiрме бiлеты на самалёт (збiралася на адпачынак). Вылет быў у вераснi. Падчас пасадкi мне раптам заявiлi, што мяне няма ў спiсах, i адсунулi ўбок. Дзякуй Богу, нехта з пасажыраў не прыйшоў, таму мяне пасадзiлi на яго месца. Калi ляцела назад, сiтуацыя паўтарылася — у спiсах я не значылася i чакала ля самалёта, цi будзе ў салоне вольнае месца. Цi магу я патрабаваць кампенсацыю?

— Безумоўна. Вы маеце права на кампенсацыю маральнай шкоды, а таксама на пакрыццё вашых фiнансавых затрат, звязаных з няякасным аказаннем турыстычнай паслугi (напрыклад, аплату вашых тэлефонных перамоў i г. д.). Вы можаце звярнуцца ў тую турфiрму самi альбо даслаць прадстаўнiка, якi будзе адстойваць вашы iнтарэсы. Яго вы атрымаеце, звярнуўшыся, як пацярпеўшы спажывец, у грамадскае аб’яднанне цi ў дзяржорган.

— Якiя сiтуцыi можна расцэньваць як парушэнне правоў спажыўцоў?

— Тыя, дзе спажыўцу нагрубiлi, прадалi няякасны тавар, не выдалi чэк.

— Што рабiць, калi пры наяўнасці чэка тавар, якi падлягае абмену, прадавец не хоча замянiць i грошы вяртаць не збiраецца?

— Найперш спажыўцу трэба звярнуцца з афiцыйнай заявай на iмя гаспадара (у асноўным такiя скаргi пакупнiкоў датычацца iндывiдуальных прадпрымальнiкаў). Уручыць яму заяву i папрасiць распiсацца на вашай копii альбо даслаць па пошце заказным лiстом з паведамленнем.

— А правядзенне экспертызы?

— Калi гэта неабходна. Абавязак правядзення экспертызы ўскладзены на прадаўца. У выключных выпадках спажывец можа правесцi яе сам, аднак потым патрабаваць ад прадаўца кампенсацыi сваiх расходаў.

— Як часта справы па абароне правоў спажыўца даходзяць да суда i цi бываюць выпадкi, калi спажывец прайграе?

— За 2004 год на нашу «гарачую лiнiю» паступiла больш як 4 тысячы зваротаў ад спажыўцоў. Iскавых заяў у суд мы перадалi 127. Пройгрышы здараюцца — 1-2 справы ў год. Звычайна гэта адбываецца з-за таго, што першапачаткова спажывец не здолеў даказаць, што менавiта ў гэтага прадаўца ён набыў свой тавар. Пакупнiк не засцярог сябе ад непрыемнасцяў, калi забыўся ўзяць чэк.

— Я аўтааматар, на аўтазаправачных станцыях бываю часта. Неаднойчы заўважаў, што набыты бензiн мае пах газы цi мазуту. Дзе можна здаць яго на экспертызу?

— Такiя лабараторыi ёсць. Тэлефануйце нам на «гарачую лiнiю», мы падкажам.

(Працяг будзе.)

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш часта прэтэнзii спажыўцоў выклiкае сфера паслуг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика