Гэта будзе заўтра. Калi будзе...
Вiктар САВIЦКI
Пасля выхаду на пенсiю ў мяне пагоршылiся жыллёвыя ўмовы i па закону я маю патрэбу ў iх паляпшэннi. Цi могуць мяне прыняць на кватэрны ўлiк на прадпрыемстве, дзе я працаваў да выхаду на пенсiю?
Л.С., г. Вiцебск. Дзеючае жыллёвае заканадаўства не змяшчае спецыяльных нормаў, якiя даюць права грамадзянам пасля выхаду на пенсiю быць прынятымi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў на прадпрыемстве (ва ўстанове, арганiзацыi), дзе яны працавалi да дасягнення пенсiйнага ўзросту. У артыкуле 48 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжана толькi захаванне права знаходзiцца на такiм улiку ў выпадку выхаду на пенсiю за асобамi, якiя былi прыняты на ўлiк падчас работы на прадпрыемстве. Праектам новай рэдакцыi Жыллёвага кодэкса, якая павiнна разглядацца ў другiм чытаннi ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, прадугледжана, што нароўнi з работнiкамi арганiзацыi на кватэрны ўлiк прымаюцца i грамадзяне, якiя пакiнулi работу ў гэтых арганiзацыях у сувязi з выхадам на пенсiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля выхаду на пенсiю ў мяне пагоршылiся жыллёвыя ўмовы i па закону я маю патрэбу ў iх паляпшэннi. Цi могуць мяне прыняць на кватэрны ўлiк на прадпры |
|