Калi згоды не было...
Вiктар САВIЦКI
У 1995 годзе я выйшла замуж, пераехала ў кватэру да свекрывi. Але яна хутка памерла. Кватэра ж (яшчэ пры яе жыццi) была падорана майму мужу... Зусiм нядаўна я даведалася, што ён, быццам бы, амаль адразу перадарыў яе сваёй сястры.
Муж гэты факт адмаўляе. Зараз ён цяжка хворы. Як магу даглядаю i баюся: не дай Бог што, цi не застануся з дзiцем без страхi над галавой? Дапамажыце! С. А., Клецкi раён. Пры разглядзе гэтага пытання неабходна мець на ўвазе, што пры адчужэннi (продажы, дарэннi) жылога памяшкання патрабуецца згода ўсiх паўналетнiх членаў сям’i ўласнiка жылога памяшкання, якiя жывуць разам з iм i маюць права карыстання жылым памяшканнем. Калi ў сям’i маюцца непаўналетнiя дзецi, адчужэнне жылога памяшкання дапускаецца толькi са згоды органаў апекi i апякунства. Здзелкi, здзейсненыя без выканання названых патрабаванняў, з’яўляюцца несапраўднымi. Адной са значных умоў дагавора адчужэння жылых памяшканняў з’яўляецца пералiк у дагаворы грамадзян, якiя жывуць у жылым памяшканнi i далi згоду на яго адчужэнне пры ўмове захавання за iмi права карыстання гэтым жылым памяшканнем пры пераходзе права ўласнасцi. Адсутнасць у дагаворы дарэння кватэры пералiку такiх грамадзян можа з’яўляцца падставай для прызнання здзелкi несапраўднай. Грамадзяне, якiя далi згоду на адчужэнне жылога памяшкання i не названыя ў дагаворы адчужэння як грамадзяне, за якiмi захоўваецца права карыстання жылым памяшканнем, пры пераходзе права ўласнасцi могуць быць выселены па патрабаванню новага ўласнiка без прадастаўлення iншага жылога памяшкання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1995 годзе я выйшла замуж, пераехала ў кватэру да свекрывi. Але яна хутка памерла. Кватэра ж (яшчэ пры яе жыццi) была падорана майму мужу... |
|