Дзе набыць артапедычныя вусцiлкi?
«У майго сына плоскаступнёвасць. Падкажыце, калi ласка, дзе ў Мiнску можна набыць спецыяльныя артапедычныя вусцiлкi i цi дастаткова толькi iх, каб пазбавiцца ад такой праблемы?»
Святлана Макаранка, г. Мiнск. Як паведамiлi «Звяздзе» ў гарадской дзiцячай артапедычнай палiклiнiцы, карыгiруючыя артапедычныя вусцiлкi можна заказаць на пратэзным заводзе (Адоеўскага, 10), а таксама набыць у аптэчным кiёску палiклiнiкi, аддзелах абутку ЦУМа i ГУМа. Спецыялiсты адзначаюць, што плоскаступнёвасць можна выправiць, пакуль не скончыўся актыўны рост ступнi. У хлопчыкаў прыкладна да 16 гадоў, у дзяўчынак — да 14. Нашэнне артапедычных вусцiлак трэба спалучаць з масажам, заняткамi лячэбнай фiзкультурай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У майго сына плоскаступнёвасць. Падкажыце, калi ласка, дзе ў Мiнску можна набыць спецыяльныя артапедычныя вусцiлкi i цi дастаткова толькi iх, каб паз |
|