Работа над памылкамi
Надзея НIКАЛАЕВА
Цэнтралiзаванае тэсцiраванне Два зборнiкі аналiтычных матэрыялаў па вынiках праведзенага сёлета цэнтралiзаванага тэсцiравання рыхтуе да выдання Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў.Як патлумачыў дырэктар iнстытута Мiкалай Фяськоў, «кошт» кожнага тэставага задання заўсёды вызначаецца толькi пасля праверкi тэставых работ усiх удзельнiкаў тэсцiравання, калi становiцца зразумелым, якая колькасць абiтурыентаў справiлася цi, наадварот, не справiлася з пастаўленай задачай, цi дала правiльны адказ на пытанне. Таму па кожным заданні ў арганiзатараў цэнтралiзаванага тэсцiравання вядзецца свая статыстыка. Пасля праверкi тэставых работ усе найбольш тыповыя памылкi збiраюцца i аналiзуюцца метадыстамi iнстытута. Сёлета вырашана вынiкi праведзенага аналiзу абнародаваць, што, безумоўна, будзе вельмi цiкава i карысна не толькi для школьных настаўнiкаў, рэпетытараў, выкладчыкаў падрыхтоўчых курсаў, але i для будучых абiтурыентаў. Няцяжка прадказаць, што цiкавасць да гэтай iнфармацыi могуць праявiць таксама i ўдзельнiкi сёлетняга цэнтралiзаванага тэсцiравання, тым больш што аналiзавацца будуць усе вучэбныя дысцыплiны, па якiх праводзiўся цэнтралiзаваны тэст-экзамен. Акрамя таго ў аналiтычных зборнiках будзе тлумачыцца структура тэсту i яго спецыфiкацыя. Права на iх выданне атрымала выдавецтва «Народная асвета».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два зборнiкі аналiтычных матэрыялаў па вынiках праведзенага сёлета цэнтралiзаванага тэсцiравання рыхтуе да выдання Рэспублiканскi iнстытут кантролю в
|
|