21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Улiк псiхалагiчнай складовай як фактар павышэння якасцi працэдуры цэнтралiзаванага тэсцiравання

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Л. I. Баброўнiк, А. В. Хаменя, А. У. Янкоўская

Цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў Рэспублiцы Беларусь праводзiцца па нацыянальных тэстах, i з кожным годам яго статус як формы кантролю ведаў набывае ўсё большую значнасць. Сёння структура ўступных iспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджаная Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, прадугледжвае ў абавязковым парадку праходжанне абiтурыентам цэнтралiзаванага тэсцiравання па двух прадметах пры паступленнi ў ВНУ i ССНУ. I якiя б рознапалярныя думкi нi iснавалi адносна аб’ектыўнасцi тэставага метаду, патэнцыяльныя магчымасцi гэтай формы кантролю ведаў дазваляюць гаварыць аб яе доўгатэрмiновай перспектыве.

Традыцыйна лiчыцца, што любая форма кантролю ведаў належыць сферы педагагiчнай дзейнасцi. У гэтым сэнсе тэставы кантроль ведаў з’яўляецца унiкальным, паколькi ў распрацоўцы тэставага iнструментарыя бяруць удзел не толькi педагогi, але i спецыялiсты ў галiне статыстыкi, логiкi, матэматыкi i iнфарматыкi. У сувязi з тым, што тэорыя педагагiчных вымярэнняў утварылася на стыку педагогiкi, псiхалогii, агульнай тэорыi вымярэнняў, фiласофii i логiкi, кожная з гэтых навук павiнна ўносiць свой уклад у структурна-змястоўную арганiзацыю гэтай мiждысцыплiнарнай галiны. Аднак аналiз публiкацый па праблемах, звязаных з тэставымi тэхналогiямi, сведчыць аб адсутнасцi псiхалагiчнага асэнсавання змястоўнай i працэсуальнай арганiзацыi тэставага кантролю ведаў. Разам з тым ужо даўно не выклiкае сумненняў той факт, што эфектыўнасць любога педагагiчнага ўздзеяння залежыць ад яго кангруэнтнасцi псiхалагiчным асаблiвасцям чалавека. Псiхалагiчная складовая набывае асаблiвае значэнне ў адносiнах да тэставага кантролю ведаў i працэдуры тэсцiравання, паколькi ўлiк псiхалагiчных асаблiвасцяў таго, хто тэсцiруецца, дазволiць абагацiць гэту адносна новую вымяральную педагагiчную тэхналогiю фактарам экалагiчнасцi i аб’ектыўнасцi.

Улiчваючы навiзну праблематыкi ў цэлым i яе комплексны характар — у прыватнасцi, у гэтым артыкуле мы абазначым асноўныя накiрункi, якiя патрабуюць псiхалагiчнага асэнсавання.

Першы накiрунак звязаны з арганiзацыяй падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Практыка паказвае, што ад таго, наколькi старанна арганiзаваны гэты этап, у многiм залежыць правядзенне працэдуры самога тэсцiравання. У рамках гэтага накiрунку варта абазначыць некалькi пазiцый: па-першае, псiхалагiчная падрыхтоўка абiтурыентаў да тэставай формы здачы ўступных iспытаў. Вiдавочна, што ў ролi стрэсавых фактараў, якiя ўплываюць на паспяховасць выканання тэставых заданняў, выступаюць лiмiт часу, рэгламентаваная форма працэдуры тэсцiравання, жорсткiя патрабаваннi да запаўнення бланкаў адказаў, неабходнасць максiмальна засяродзiць увагу i шэраг псiхалагiчных момантаў, звязаных з асобаснай значнасцю ўступных iспытаў. Нiвелiраванне гэтых фактараў павiнна ажыццяўляцца падчас спецыяльна распрацаваных мерапрыемстваў — такiх як iнфармацыйна-тлумачальныя сходы, трэнiнгi самарэгуляцыi, iндывiдуальныя псiхалагiчныя кансультацыi i iнш. Асаблiвай увагi, на наш погляд, заслугоўвае навучанне абiтурыентаў прыёмам самарэгуляцыi i ўменню засяродзiцца. Аналiз малюнкаў, паметак, запiсаў на чарнавiках, зробленых будучымi абiтурыентамi падчас цэнтралiзаванага тэсцiравання 2005 года i рэпетыцыйнага тэсцiравання 2004 года, сведчаць аб тым, што трэцяя частка школьнiкаў характарызуецца няўменнем засяродзiцца на выкананнi тэставых заданняў, рассейваючы ўвагу на адцягненыя тэмы. Па-другое, вядома, што iнфармацыйная каштоўнасць друкаванай прадукцыi (лiстовак, буклетаў, аб’яў) у многiм залежыць ад таго, наколькi змест i форма прадстаўлення iнфармацыi адэкватныя асаблiвасцям успрымання аўдыторыi, для якой яна прызначана. Распрацоўка iнфармацыйных матэрыялаў з улiкам асаблiвасцяў працякання пазнавальных працэсаў у юнацкiм узросце дазволiць больш эфектыўна правесцi падрыхтоўчы этап цэнтралiзаванага тэсцiравання. I, па-трэцяе, паспяховасць ажыццяўлення працэдуры тэсцiравання ў многiм залежыць ад псiхалагiчнай кампетэнтнасцi, умення даступна растлумачыць правiлы афармлення дакументаў i хутка зарыентавацца ў нестандартнай сiтуацыi арганiзатараў, адказных асоб у аўдыторыях i тэхнiчных сакратароў.

Другi накiрунак можна абазначыць як псiхалагiчны аналiз зместу тэставых заданняў. Асаблiвай увагi заслугоўвае графiчная i прасторавая арганiзацыя педагагiчных тэстаў з пазiцыi асаблiвасцяў працякання псiхiчных працэсаў (адчування, успрымання, памяцi, мыслення, уяўлення).

Трэцi накiрунак прадугледжвае аказанне псiхалагiчнай дапамогi будучаму абiтурыенту ў прафесiйным самавызначэннi. Складаная сiтуацыя на рынку працы, павышаныя патрабаваннi, якiя прад’яўляе сфера грамадскай вытворчасцi да квалiфiкацыi спецыялiстаў пэўнай ступенi адукацыi, ствараюць умовы, пры якiх ад ступенi ўсведамлення выбару будучай сферы дзейнасцi залежыць паспяховасць пабудовы прафесiйнай кар’еры. Аднак малады чалавек, якi плануе свой адукацыйны шлях i прафесiйнае будучае, не заўсёды можа самастойна суаднесцi свае здольнасцi, схiльнасцi, iнтарэсы са сваiмi магчымасцямi i прэтэнзiямi. Дапамагчы абiтурыенту ў вырашэннi гэтай праблемы можа псiхолаг-прафкансультант.

Абазначаныя накiрункi арыенцiровачна вызначаюць галiны прымянення псiхалагiчных ведаў у стварэннi педагагiчных тэстаў i правядзеннi працэдуры тэсцiравання. На наш погляд, структураваны i паслядоўны разгляд кожнага з чатырох выдзеленых накiрункаў дазволiць павысiць надзейнасць тэставага кантролю ведаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтралiзаванае тэсцiраванне ў Рэспублiцы Беларусь праводзiцца па нацыянальных тэстах, i з кожным годам яго статус як формы кантролю ведаў набывае ўсё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика