21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не паступiў... А праца знойдзецца?

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

У адрозненне ад мiнулых гадоў, новыя правiлы паступлення ў навучальныя ўстановы краiны будуць зацверджаны i надрукаваны значна раней — да канца снежня гэтага года. Ужо зараз вядома, што тэрмiн уступнай кампанii скароцiцца: экзамены ва ўсе ВНУ завершацца да 15 жнiўня 2006 года. Павялiчыцца i колькасць прадметаў, па якiх можна атрымаць сертыфiкат бюджэтнага тэсцiравання. Акрамя беларускай цi рускай мовы, будучы студэнт будзе мець права бясплатна здаваць не адзiн (як было раней), а два профiльныя прадметы. Паводле слоў начальнiка аддзела каардынацыйна-метадычнай работы па Мiнскай вобласцi Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi Таццяны Васюк, будуць перагледжаны i экзаменацыйныя прадметы па выбранай спецыяльнасцi, для кожнай навучальнай установы асобна.

— Усе даведкi аб зменах будуць змешчаны ў новых правiлах, а таксама ў iнфармацыйных зборнiках для паступаючых у сярэднiя навучальныя ўстановы i ВНУ, якiя выходзяць штогод. Гэтыя даведачныя зборнiкi будуць надрукавны нашым цэнтрам i Мiнiстэрствам адукацыi ў першыя месяцы будучага года. Даведнiкi для паступаючых на новы, 2006 год, якiя можна сустрэць у кнiжных крамах ужо зараз, я набываць не рэкамендую. У iх шмат разыходжанняў, таму што выйшлi ў свет да зацвярджэння правiлаў i без улiку змяненняў, — папярэджвае Таццяна Васюк.

Як паказвае вопыт, значны конкурс, пры якiм на адно месца прэтэндуюць шэсць—восем чалавек, звычайна абумоўлены не вялiкай запатрабаванасцю, а малой колькасцю набору будучых студэнтаў на пэўную спецыяльнасць. Да ўвагi адзiнаццацiкласнiкаў: зараз на рынку працы асаблiва запатрабавальныя спецыялiсты ў сферы будаўнiцтва, вытворчасцi i сельскай гаспадаркi. Асаблiва гэта датычыцца тых, хто вырашыў паступаць у сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. У краiне тых, хто мае рабочыя прафесii зараз назiраецца дэфiцыт. А вось спецыяльнасцi бухгалтара, сакратара, швачкi, тэхнiка-тэхнолага зараз не заўсёды запатрабаваныя.

Вызначыцца ж з выбарам будучай прафесii дапамогуць псiхолагi раённых цэнтраў прафесiйнай занятасцi моладзi, а ў Мiнску працуе Рэспублiканскi цэнтр прафесiйнай арыентацыi. Прайшоўшы тэсцiраванне па спецыяльнай камп’ютарнай праграме, абiтурыент даведаецца, якую прафесiю яму лепш за ўсё набыць i ў якую навучальную ўстанову ён мае больш шанцаў паспяхова здаць уступныя iспыты.

— Калi ж чалавек не трапiў з першага разу ў шэрагi студэнтаў, не трэба адчайвацца. Службы занятасцi прапануюць бясплатную падрыхтоўку па больш чым 70 спецыяльнасцях. Уведзены i новыя курсы, якiя рыхтуюць спецыялiстаў у сферы абслугоўвання — таксама вельмi неабходныя сёння прафесii. Маладому чалавеку выплачваецца стыпендыя беспрацоўнага (каля 30.000 рублёў) плюс да яе прыналежыць матэрыяльная дапамога (29.000 рублёў). Малазабяспечаныя атрымлiваюць 6 базавых велiчынь, — зазначае начальнiк аддзела прафарыентацыi i прафесiйнай адукацыi ўпраўлення службы занятасцi Мiнскай вобласцi Ганна Ерашова.

У сувязi з запатрабаванасцю ўведзены новыя спецыяльнасцi па агра- i экатурызму, майстра вырабаў з саломкi, сацыяльнага работнiка на вёсцы. У час навучання жыллё прадстаўляецца бясплатна. У далейшым, згодна з праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гг., маладыя спецыялiсты маюць права на атрыманне жылля не пазней чым праз 1-2 гады.

Калi абiтурыент паступiў на платнай аснове, дзяржава прадастаўляе права на атрыманне льготнага крэдыту на навучанне. Паводле iнфармацыi начальнiка юрыдычнага ўпраўлення Мiнгарвыканкама Iрыны Дрозд, права на атрыманне крэдыту маюць студэнты, якiя паступiлi ў дзяржаўныя навучальныя ўстановы, ВНУ прафсаюзаў i спажыўкааперацыi. Пры ўмове, што малады чалавек навучаецца на дзённай платнай форме i атрымлiвае першую вышэйшую адукацыю.

Даход сям’i студэнта за мiнулы год на кожнага яе члена павiнен быць не менш чым 511.520 рублёў. Пры гэтым бацькi абiтурыента самастойна выплачваюць 30 працэнтаў ад усёй неабходнай сумы сродкаў, астатнiя 70 працэнтаў iм на час «пазычыць» дзяржава. Вяртанне крэдыту пачынаецца праз месяц пасля атрымання дыплома.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адрозненне ад мiнулых гадоў, новыя правiлы паступлення ў навучальныя ўстановы краiны будуць зацверджаны i надрукаваны значна раней — да канца снежн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика