Урад i прафсаюзы: спрэчка закончана
Сяргей ГРЫБ.
Паводле звестак Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, за мiнулы месяц сярэдняя па краiне налiчаная зарплата рабочых, служачых i калгаснiкаў узрасла на 1,3 працэнта i склала 161 тыс. рублёў. У той жа час, як сведчыць статыстыка, сярэднiя рэальныя заробкi, разлiчаныя з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, у лютым зменшылiся на 2,2 працэнта.
Неадназначным аказаўся малюнак i па асобных галiнах народнай гаспадаркi. У прыватнасцi, заробкi работнiкаў фiзкультуры i спорту павялiчылiся на 14,4 працэнта (сярэднi паказчык за люты — 169,6 тыс. рублёў), страхавання — на 10,1 працэнта (239,2 тыс.), паветранага транспарту — на 7,2 працэнта (245,7 тыс.), будаўнiцтва — 4,6 працэнта (185,9 тыс.), адукацыi — 3,8 працэнта (151 тыс.), аховы здароўя — 3 працэнта (147,2 тыс.), аўтатранспарту — 2,7 працэнта (162,2 тыс.), сацыяльнага забеспячэння — 2,1 працэнта (103,4 тыс.), культуры i мастацтва, а таксама прамысловасцi — на 1,3 працэнта (адпаведна 133 тыс. i 187,9 тыс.), жыллёва-камунальнай гаспадаркi — на 1,1 працэнта (179,2 тысячы). Разам з тым павышэнне было адзначана не паўсюль: узровень аплаты працы чыгуначнiкаў застаўся практычна без змен, а па некаторых галiнах адбылося нават яго знiжэнне. Так, налiчаная зарплата па навуцы i навуковаму абслугоўванню зменшылася на 0,8 працэнта (у сярэднiм за люты — 193,1 тыс. рублёў), па калгасах — на 0,9 працэнта (73 тыс.), гандлю i грамадскаму харчаванню — на 1,4 працэнта (125,2 тыс.), саўгасах — 2,3 працэнта (92,7 тыс.), лясной гаспадарцы — 2,8 працэнта (130,2 тыс.) i, нарэшце, па банках — адразу на 15 працэнтаў (292,7 тыс. рублёў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь учора разгледзеў пытанне аб адпаведнасцi заканадаўству нашай дзяржавы пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспуб
|
|