Свет роднай хаты
Канстанцін БАЛАТЭВІЧ, БЕЛТА
Група студэнтаў-першакурснiкаў гiстарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы падрыхтавала справаздачу аб летняй практыцы ў абласным цэнтры. Адным з яе вынiкаў стала знаходжанне ў час раскопак па вулiцы Вялiкая Траецкая скарбу з прыкладна ста старажытных манет.
Сярод iх — некалькi аўстрыйскiх сярэбраных талераў, 2 грашовiкi Вялiкага княства Лiтоўскага, шылiнг Кёнiгс-бергскага манетнага двара. На думку кiраўнiка практыкi дацэнта Генадзя Семенчука, скарб адносiцца да ХVII ста-годдзя. Большасць манет «хадзiлi» ў часы Рэчы Паспалiтай i значна пашкоджаныя. Цяпер iх даследуюць спецыялiсты мясцовага гiсторыка-археалагiчнага музея, пасля чаго скарб, хутчэй за ўсё, папоўнiць яго фонды. У час раскопак у наваколлi Каложскай царквы, у якiх удзельнiчалi больш за 60 студэнтаў, знойдзены наканечнiкi стрэл i iншыя прадметы, якiя знаходзiлiся на ўзбраеннi ўсходнiх славян. У лiку знаходак таксама рэдкая сярэбраная манета, фрагменты посуду, керамiчных вырабаў. Усё гэта таксама папоўнiць калекцыю музея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хата для беларускага селянiна з’яўлялася яго Сусветам. Само будаўнiцтва хаты — цэлая навука. Тая сцяна, на якой будуць вокны, павiнна была глядзець цi
|
|