Беларускае прысвячэнне Пiкасо
Васiль ЖУКОВIЧ
ЛЕТАПIС Трайное свята адзначае 19 снежня В. В. Стралко, сябра дзвюх творчых суполак — Саюза беларускiх пiсьменнiкаў i Нацыянальнага Саюза пiсьменнiкаў Украiны: у гэты дзень яму спаўняецца 65 гадоў; напярэдаднi юбiлею Валерый Васiльевiч уганараваны ў Кiеве Мiжнароднай лiтаратурнай прэмiяй iмя Iвана Франко.Падставай для высокай узнагароды стала яго двухмоўная кнiга «Непагасны агонь» — «Непогасний вогонь», сёлетнi выхад якой у Мiнску прынёс аўтару адчуванне доўгачаканага свята. Гэтае выданне унiкальнае: сюды ўвайшлi пераклады Валерыя Стралко лiрычных шадэўраў Тараса Шаўчэнкi, Лесi Украiнкi, Iвана Франко на беларускую мову i Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча — на мову ўкраiнскую. Цяпер паэт працуе над перакладам «Новай зямлi» Якуба Коласа. Пажадайма яму моцнага здароўя, цудоўнага настрою, натхнення, каб ён паспяхова завяршыў гэтую тытанiчную працу! З Богам, дружа! I, вядома, з юбiлеем!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi мастакi аб’яднаныя нейкай iдэяй — то з гэтага можа атрымацца нешта вельмi неардынарнае. А калi iх пры гэтым яднае нейкая прызнаная асоба... Пабло
|
|