21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Альпiнiст Вячаслаў МIРАНЕНКА: «Мару, каб з’явiўся пiк Лукашэнкi»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Магчымасцi для пашырэння рынкаў збыту прадукцыi за кошт павышэння яе якасцi i асваення новых, канкурэнтаздольных вiдаў вырабаў, у нас Есць»

Калектыў як калектыў. Параўнальна невялiкi — 172 чалавекi. Дружны, згуртаваны, працавiты.

Дванаццаць гадоў назад завод узначалiў Анатоль Пятровiч Сяргей. Уся яго працоўная бiяграфiя звязана з прадпрыемствам, якому ён прысвяцiў ужо 22 гады жыцця. Працаваў майстрам кацельнi, энергетыкам, звыш сямi гадоў — iнжынерам.

У снежнi мiнулага, 2003 года на прадпрыемстве адбылася знамянальная падзея, якая павiнна iстотна паўплываць на эканамiчную сiтуацыю. Завод завяршыў пераход з пячнога палiва на газ. Эканамiчны эфект ад гэтага новаўвядзення складае ў месяц каля 20 мiльёнаў рублёў.

— А ўвогуле, — зазначае Анатоль Сяргей, — праблем i нявырашаных пытанняў на нашай вытворчасцi яшчэ шмат. У прыватнасцi, патрабуюць рэканструкцыi i замены печы, устаноўленыя ў цэхах прадпрыемства. Скан-струяваныя яны яшчэ ў 1966 годзе i, натуральна, даўно ўстарэлi. Сёння ў нашай сiстэме ёсць новае сучаснае абсталяванне, якое дазваляе эканомiць да 30 працэнтаў энергарэсурсаў. Але на яго набыццё патрэбны сродкi, прычым — даволi значныя. Iх жа ў нас проста няма. Шмат грошай завiнавацiлiся нам партнёры па гандлю. Ды i прыбытак мы атрымлiваем зусiм нязначны: з 1995 па 2001 гады балансавы прыбытак складаў у сярэднiм 5 тысяч долараў у год. Хiба гэта грошы?!

I, тым не менш, калектыў прадпрыемства працуе стабiльна, з году ў год нарошчваючы выпуск прадукцыi.

Дырэктар прадпрыемства ахвотна пазнаёмiў нас з яго гiсторыяй i працоўным калектывам.

Дзяржаўнай камiсiяй Вiлейскi хлебазавод быў прыняты напрыканцы лютага 1973 года. Ён увайшоў у склад рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Барысаўхлебпрам» i сёння з’ўляецца адным з сямi яго вытворчых падраздзяленняў. У сваiм складзе завод мае тры асноўныя цэхi: хлебабулачных вырабаў, кандытарскi i цэх па разлiву безалкагольных напiткаў.

Цэх хлебабулачных вырабаў — асноўны i галоўны на вытворчасцi — быў уведзены ў дзеянне ў тым жа 1973-м. Спачатку ў iм дзейнiчалi дзве печы па выпечцы фармавога хлеба i адна лiнiя па выпуску булачных вырабаў. У 1995 годзе ў вынiку спаду вытворчасцi на прадпрыемстве перайшлi на выпечку хлеба ў адной печы. Яшчэ праз пяць гадоў была асвоена выпечка хлеба па складанай тэхналогii, у вынiку чаго значна палепшылася якасць выпускаемай прадукцыi. У цяперашнi час тут выпякаюць у суткi да 12 тон хлебабулачных i да 3,5 тоны — булачных вырабаў. Прадукцыя самых розных гатункаў i назваў заваявала добрую рэпутацыю сярод спажыўцоў.

Кандытарскi цэх уступiў у строй дзеючых у 1979 годзе. Выпечку прадукцыi ў iм пачыналi з каўрыжак, рулетаў, пiрожных. Праз год была асвоена вытворчасць крэмавых вырабаў. У Вiлейцы пачалi выпякаюць свае тарты, а сутачная прадукцыйнасць працы ў цэху дасягнула 220 кiлаграмаў вырабаў. Праўда, апошнiм часам i тут адбыўся спад вытворчасцi, паколькi не ўся прадукцыя знаходзiць свайго спажыўца. Тым не менш, 18 найменняў тартоў, 13 — пiрожных, бiсквiты, рулеты i каўрыжкi з вiлейскай маркай карыстаюцца сярод спажыўцоў вялiкiм попытам.

I нарэшце, цэх па разлiву безалкагольных напiткаў. 17 назваў вiлейскiх напiткаў i хлебны квас, што вырабляюцца тут, таксама пастаянна рэалiзоўваюцца ў рознiчным гандлi.

Вывучэнню рынку на прадпрыемстве пастаянна ўдзяляюць вялiкую ўвагу. Гэта i дазваляе рэалiзоўваць прадукцыю не толькi ў Вiлейскiм раёне, але i ў Мядзельскiм, у гарадах Смаргонi, Паставах i Мядзелi.

Расказвае Анатоль Сяргей:

— Ажыццяўленне мерапрыемстваў па знiжэнню сабекошту прадукцыi, эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў дазваляе нам падтрымлiваць прымальны ўзровень цэн на вырабы. А пастаяннае правядзенне выставак-распродажаў спрыяе рэкламе вырабаў, лепшаму вывучэнню запатрабаванняў насельнiцтва ў той цi iншай прадукцыi.

У мiнулым годзе прадпрыемства выпусцiла больш як пяць тысяч тон хлебабулачных вырабаў, 17 тысяч дал безалкагольных напiткаў. Каля 80 працэнтаў з iх рэалiзавана ў Вiлейцы i Вiлейскiм раёне. Хлебазавод мае ўласны фiрменны магазiн, практыкуе таксама правядзенне выязнога гандлю ў трох гандлёвых павiльёнах.

Гордасць прадпрыемства — людзi, якiя з дня ў дзень заступаюць на рабочыя месцы. Анатоль Пятровiч з гордасцю расказаў нам пра лепшых з iх.

У 1985 годзе прыйшла на прадпрыемства Наталля Валхонская. За 19 гадоў работы яна шмат разоў удзельнiчала ў спаборнiцтвах кандытараў, яе вырабы неаднаразова адзначалiся ганаровымi прызамi i ўзнагародамi. «Без Наталлi Аляксандраўны, — падкрэслiвае дырэктар, — нашу вытворчасць сёння нават цяжка ўявiць».

Яшчэ больш — звыш 25 гадоў працуе на заводзе Таццяна Канстанцiнаўна Балаш. Сваю вытворчую дзейнасць пачынала машынiстам цестараздзелачных машын, потым была тэхнiкам-тэхнолагам, майстрам-пекарам, зменным iнжынерам-тэхнолагам, старшым майстрам. Сёння Таццяна Канстанцiнаўна з’яўляецца начальнiкам вытворча-тэхнiчнага аддзела — яна, як кажуць, правая рука кiраўнiка завода.

Шмат цёплых слоў гавораць на прадпрыемстве пра хлебапёкаў Марыну Мiхайлаўну Каляда, Ганну Уладзiмiраўну Бе- зушчонак, Людмiлу Мiкалаеўну Корсак, цеставодаў Ганну Вiктараўну Путырскую, Раiсу Антонаўну Высоцкую, аператара Марыну Казiмiраўну Валынец, качагара Анжэлу Чаславаўну Сiняўскую, аператара вылiчальных машын Наталлю Паўлаўну Бутэр, iнжынера-тэхнолага Лiдзiю Iванаўну Шаткоўскую, вадзiцеля Сямёна Сямёнавiча Iлькевiча, токара Фёдара Пятровiча Сялюна, галоўнага механiка Дзмiтрыя Iванавiча Ляха, электрагазазваршчыка Аляксандра Анатольевiча Буслаўскага, бухгалтара па гандлю Святлану Аляксандраўну Жаўняровiч, варшчыцу сiропаў Валянцiну Мiкалаеўну Козел... Большасць з iх звязалi свае лёсы з вытворчасцю шмат гадоў назад i назаўсёды.

Цякучасцi кадраў на прадпрыемстве практычна няма. За апошнiя гады звальняюцца максiмум пяць-шэсць чалавек, як правiла, за парушэнне працоўнай дысцыплiны. «Сёння, — зазначае Анатоль Пятровiч, — людзi моцна даражаць сваiмi рабочымi месцамi. Знайсцi новае месца работы ў 30-тысячнай Вiлейцы даволi няпроста, таму кожны з рабочых i iмкнецца спаўна аддавацца вытворчасцi.

Стабiльнасць вытворчых паказчыкаў прадпрыемства дазваляе яго работнiкам атрымлiваць неблагую па цяперашнiх мерках заработную плату. У сярэднiм на заводзе ў мiнулым годзе яна дасягнула 270 тысяч рублёў.

У новы год Вiлейскi хлебазавод уступiў упэўнена, з новымi вытворчымi планамi i задумамi. Дырэктар прадпрыемства перакананы: магчымасцi для росту вытворчасцi, паляпшэння якасцi прадукцыi ёсць, i яны будуць рэалiзаваныя. «А калi б з намi пастаянна разлiчваўся гандаль, — гаворыць ён, — у нас бы былi сродкi i на аднаўленне магутнасцяў...».

Старонку падрыхтавалi:

Анатоль МЯСНIКОЎ, Валянцiна КАСМIНКА, Яўген ПЯСЕЦКI.

г. Вiлейка.


ЛIЧБЫ I ФАКТЫ

Вiлейскiм хлебазаводам вырабляецца i рэалiзоўваецца праз рознiчны гандаль звыш пяцi тысяч тон розных вiдаў хлебабулачных вырабаў у год. Гэта жытнёва-пшанiчны хлеб — фармавы i подавы, 19 вiдаў булачных вырабаў. У асартыменце здобнай прадукцыi — батоны, ражкi з ванiлiнам, карыцай, павiдлам, вiтушкi, булачкi. Хлебабулачныя вырабы выпускаюцца як без упакоўкi, так i ва ўпакаваным выглядзе. У мэтах задавальнення попыту насельнiцтва ў дыетычнай i дыябетычнай прадукцыi вырабляюцца 12 вiдаў спецыяльных вырабаў. У вытворчасцi хлебабулачных вырабаў выкарыстоўваюцца розныя зерневыя дабаўкi i пасыпкi.

Асвоены выпуск заварных сартоў хлеба на тэрмафiльных заквасках, што дазваляе значна палепшыць iх смакавыя якасцi. Гэты хлеб карыстаецца ў насельнiцтва вялiкiм попытам.

Акрамя хлебабулачных вырабаў Вiлейскi хлебазавод вырабляе штогод да 30 тон кандытарскай прадукцыi. Гэта тарты, пiрожныя, кексы, рулеты. У вытворчасцi шырока выкарыстоўваюцца сухафрукты: курага, чарнаслiў i свежая садавiна — апельсiны i лiмоны.

У цэху па разлiву безалкагольных напiткаў вырабляюцца 25 вiдаў напiткаў i хлебны квас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя некалькi дзён вiцяблянам бясплатна прапаноўваюць саскочыць з моста вышынёй з чатырохпавярховы дом — зразумела, з дапамогай спецыяльнага абст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика