21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асэнсаванне перспектывы

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Роздум-дыялог з Валерыем АНIСЕНКАМ — дырэктарам i мастацкiм кiраўнiком Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусi, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii i спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта рэспублiкi — аб сённяшняй сiтуацыi ў тэатральным мастацтве. I не толькi аб гэтым...

Ён — чалавек справы. Такое ўражанне, што днём i ноччу Валерый Анiсенка толькi тое i ўмее рабiць, што працаваць. А вось патэлефануеш яму гадзiн у 10—11 дня, i ён часцяком крыўдзiцца: маўляў, сплю я яшчэ!..

— Прылёг у шэсць ранiцы, а заснуў каля васьмi, — прызнаўся ён аднойчы пад добры настрой...

...Напрыканцы 1990 года ўрад Беларусi аб’явiў аб заснаваннi ў Мiнску новага тэатральнага калектыву — Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii. Галоўнымi накiрункамi ягонай дзейнасцi прадугледжвалiся пошук i падтрымка новых таленавiтых аўтараў, тэатральная апрабацыя i давядзенне да сцэнiчнага ўвасаблення iх твораў, прапаганда праз сцэну ўзораў нацыянальнага драматургiчнага пiсьменства...

Мiнуў час, прыйшла пара першага «збору камення»...

— Валерый Данiлавiч, пачаўся новы тэатральны сезон. Усе папярэднiя — гэта ўжо той этап жыццядзейнасцi, на якi кожны творчы арганiзм наўрад цi можа спасылацца як на сваю прафесiйную маладосць i дабiвацца нейкiх там патуранняў...

— Поўнасцю з вамi згодзен. Гады iснавання i творчай дзейнасцi нашага тэатра ўжо абавязваюць да вельмi i вельмi многага. Мы гэта востра адчуваем, сустракаючы кожны новы тэатральны сезон. I гэта пры тым, што дзеля аб’ектыўнасцi я хачу зазначыць: наша акцёрская трупа па агульнаму ўзросту яе прадстаўнiкоў з’яўляецца адной з самых маладых сярод тэатраў Беларусi.

— Тэатр беларускай драматургii, як i было некалi задумана, i сёння бачыцца нам з’явай важнага i прынцыповага характару. Менавiта ён, адпаведна свайму статуту, заклiканы ўсебакова садзейнiчаць працэсу развiцця нашага нацыянальнага тэатра. Справа, безумоўна ж, як адказная, так i складаная. Скажыце, калi ласка, цi ўдаецца, на вашу думку, тэатру на працягу гэтых гадоў быць для сучаснай беларускай драматургii яе галоўным лабараторным цэхам?

— Харошае пытанне, проста класнае! Для пачатку адкажу коратка i адназначна: мы ёсць на сённяшнi дзень якраз той лабараторны цэх, пра якi вы i загаварылi!

Але дазвольце ў сувязi з вашым пытаннем падзялiцца i некаторымi думкамi i назiраннямi.

— Калi ласка!

— Тэатр i яго кiраўнiкi заўсёды былi i застаюцца своеасаблiвымi заложнiкамi тых складаных i супярэчлiвых працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве, у свядомасцi людзей. За апошнi дзесятак гадоў бадай што кожная нацыянальная ўстанова мастацтва не адзiн раз адчувала з боку грамадства вялiкую ўвагу да сябе, але ж i не адзiн раз зведала таксама нечаканыя перыяды творчага застою, калi выходзiла i атрымлiвалася ўсё далёка не так, як таго хацелася б... Ёсць у гэтым, вiдавочна, нейкая пэўная заканамернасць!

Пагадзiцеся, што пры такой сiтуацыi трымаць, як кажуць, на ўсе сто вызначаную для нашага тэатра генеральную «лiнiю» даволi цяжка. Але мы стараемся трымацца на ўзроўнi зададзеных патрабаванняў. На вялiкi жаль, нашы магчымасцi як тэатра-лабараторыi выкарыстоўваюцца далёка не на поўную моц. Прывяду некалькi канкрэтных прыкладаў.

П’есы, нават лепшыя, што ставяцца на нашай сцэне, ляжаць потым па сутнасцi мёртвым грузам. Пра iх не ведаюць нават у беларускiх абласных тэатрах, не кажучы пра замежжа. А iх жа можна (i трэба!) было б выпускаць кожны сезон хоць бы сотняй экзэмпляраў рата-прынтным спосабам i рассылаць у тэатральныя калектывы! А чаму б лепшыя 3-4 п’есы не перакласцi на нямецкую, англiйскую цi французскую мовы?! У нас ёсць творы, вартыя таго: «Жанчыны Бергмана», «Песнi ваўка», «Адэль» i iншыя. I зборнiкi п’ес, i вiдэаспектаклi, i метадычныя матэрыялы сёння нашаму тэатральнаму асяроддзю вельмi i вельмi патрэбныя!

Мастацтва сёння адчувае моцную тэндэнцыю камерцыялiзацыi сваiх сфер дзейнасцi. Аднак для нашага своеасаблiвага творчага арганiзма дыктат рубля азначае проста тупiковы варыянт. Але ж паглядзiце, аб чым сведчыць штодзённая практыка? Тэатру-лабараторыi беларускай драматургii, як i ўсiм iншым рэпертуарна-вiдовiшчным установам, сёння даводзяцца высокiя вытворчыя i фiнансавыя заданнi. Кажучы больш зразумелымi словамi, нам трэба шмат ставiць, многа iграць, нямала зарабляць... I мы гэта робiм, вымушаны рабiць! Ёсць нават поспехi: магу працытаваць рашэнне калегii Мiнiстэрства культуры рэспублiкi, у якiм сказана, што за студзень—чэрвень 2005 года найбольш значны рост аб’ёмаў платных паслуг насельнiцтву адбыўся ў Дзяржаўнай установе «Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii» — ён склаў 192,2 працэнта да ўзроўню мiнулага года...

Цудоўна, скажаце вы?! Гэты факт азначае, што да нас добра ходзяць гледачы? Так, гледачы, калi iх многа ў тэатры, гэта заўсёды добра! Але ж калi планавыя эканамiчныя заданнi для нас будуць расцi такiмi тэмпамi, мы, замест абавязку весцi i пашыраць эксперыментальна-лабараторную дзейнасць, адкрываць новыя таленты, проста вымушаны будзем перанесцi гэты важнейшы i галоўнейшы ўчастак работы на другi план.

— Валерый Данiлавiч, цi заўсёды так востра адчуваўся ў тэатры дысбаланс статутных мэтаў i канкрэтных штодзённых задач?

— Працэс камерцыялiзацыi паступова дыктуе новыя ўмовы нашага iснавання, а яны цяжка стыкуюцца з тым, што вызначана для тэатра ягоным Статутам. I тут адносна нас, на маю думку, трэба нешта значна падправiць, каб захаваць тое, што калiсьцi было так цудоўна задумана!

Мы маем у гэтым плане канкрэтныя прапановы, якiя даўно ўжо даведзены да ведама кiраўнiкоў тэатральнага жыцця Беларусi. Нядаўна ў тэатры толькi нашымi асабiстымi намаганнямi адкрылася малая зала. Сёння ў сваiм распараджэннi мы маем яшчэ i цудоўнае падвальнае памяшканне з асобным уваходам. На гэтыя новыя пляцоўкi можна было б перанесцi галоўную частку лабараторнай работы: эксперыментальныя паказы, творчыя пробы i г.д.

Сёння ў Мiнску iснуюць (на жаль, толькi на паперы!) адразу некалькi цэнтраў драматургiчнай творчасцi, рэжысуры, сцэнiчнага мастацтва. Але ўсе яны не маюць у сябе адпаведнай матэрыяльнай базы. Дык чаму б не «сабраць» гэтыя пачынаннi i сiлы пад адзiны дах, скажам, на новыя пляцоўкi нашага тэатра?! А для гэтага трэба зусiм няшмат: крышку абсталяваць iх, прывесцi ў належны парадак! Ды справа не рухаецца, такое ўражанне, што гэта — нiкому не патрэбна... Нiбыта няма сродкаў, а хутчэй за ўсё — разумення таго, што пры гэтым перад тэатральным мастацтвам рэспублiкi адкрылiся б проста выдатныя перспектывы на недалёкую будучыню! Паверце майму слову, слову вопытнага i спрактыкаванага ў тэатральнай справе чалавека: вырашэнне гэтай «дробязнай» справы задаволiла б сёння не толькi запатрабаваннi самых амбiцыйных маладых творцаў тэатра i драматургii, але i iх бабуль i дзядуль, якiя цалкам справядлiва заклапочаны лёсам сваiх нашчадкаў.

— А тым часам?..

— А тым часам наша асноўная сцэна на Крапоткiна ў сталiцы павiнна вытрымлiваць усё: i рызыкоўны творчы эксперымент, i першую пробу «пяра» аўтара, i камерцыйна выгадныя пастановачныя праекты...

— За развiццём нашага мастацтва i асаблiва нацыянальных яго формаў пiльна сочыць дзяржава. У прыватнасцi, на гэта выдаткоўваюцца вялiзныя сродкi. Упэўнены, што i ваш тэатр не застаецца па-за ўвагай адносна рознабаковай дапамогi. I тут, безумоўна ж, важна правiльна выбраць галоўныя акцэнты гэтай дапамогi...

— Усё правiльна! I вось канкрэтныя прыклады гэтага. Сёлета нашаму тэатру выдзелены вельмi значныя фiнансавыя сродкi на рамонт памяшкання. Iнтэр’ер тэатра паволi набывае прыстойны выгляд. Я як кiраўнiк шчыра ўдзячны i за тое, што не абыходзiмся мы штогод i без матэрыяльных формаў персанальнага заахвочвання кадраў: творчыя стыпендыi, гранты, надбаўкi i iнш. Зразумела, што для атрымання iх мае права на жыццё толькi адзiн прынцып: кожнай установе i кожнаму канкрэтнаму чалавеку — па заслугах!

I, тым не менш, на мой погляд пры размеркаваннi сродкаў i iншых формаў дзяржаўнай дапамогi i заахвочвання творчых калектываў трэба ажыццяўляць больш дакладны, дыферэнцыраваны падыход. А калi вынiк, што называецца, ёсць, тыя калектывы не павiнны быць традыцыйна... не заўважанымi!

Яшчэ адзiн прыклад. Штогод мэтавым прызначэннем Мiнiстэрства культуры выдаткоўвае нам сродкi на дзве пастаноўкi. Але нас даўно ўжо не задавальняюць такiя аб’ёмы i тэмпы выпуску спектакляў, бо мы iх даўно перараслi...

— Канкрэтна?

— За мiнулы тэатральны сезон Тэатр беларускай драматургii падрыхтаваў 9 новых работ, з iх 7 — за свой кошт. Гэта выклiкае неверагоднае эканамiчнае напружанне i пастаянны галаўны боль: як пры сённяшнiм узроўнi фiнансавання не знiзiць планку мастацкiх патрабаванняў, выкраiць для кожнага спектакля сваю, так неабходную яму, капейчыну!

— Высокiя паказчыкi выканання аб’ёмаў платных паслуг у вялiкай ступенi сведчаць аб цiкавасцi гледача да дзейнасцi вашага тэатра. Дык чым жа канкрэтна здзiўляеце i маеце намер здзiўляць надалей гледачоў?

— За пяць гадоў працы ў тэатры мне ўдалося арганiзаваць альбо паставiць самому 30 спектакляў, у тым лiку 18 — паводле твораў беларускiх аўтараў. Сёння ў рэпертуары тэатра 19 назваў, з iх 13 пастановак па п’есах нашай драматургii. За апошнi час у нас дэбютавалi цi гартавалi сваё майстэрства Мiкалай Рудкоўскi, Вячаслаў Панiн, Святлана Алексiевiч, Яўген Таганаў, Андрэй Карэлiн, Святлана Бартохава, Сяргей Кавалёў, Андрэй Шчуцкi, Уладзiмiр Аксенкруг, Сяргей Патаранскi, Андрэй Курэйчык. Цяпер вядзецца праца над п’есамi Дзiяны Булыка i Яны Ляхавай. За кароткi перыяд дзесяць iмёнаў аўтараў упершыню прагучалi на нашай сцэне.

— Валерый Данiлавiч, але ж у рэпертуары тэатра вы «знаходзiце» месца i для класiчных твораў, i для пастановак, мала вядомых нашаму гледачу...

— Так. Гэта Мiхаiл Булгакаў, Аляксандр Вампiлаў, Зiновiй Сагалаў, Караль Фрэшат, Нiла Круз, Дан Альмагор, Тадэвуш Ружэвiч.

— Прабачце, Тэатр беларускай драматургii i раптам — такая абойма замежнiкаў?..

— Нiчога дзiўнага тут няма. Каб лепш пазнаць сябе, трэба зразумець i iншых. I тады мы будзем больш дакладна адчуваць, на якiм узроўнi ва ўсiм свеце знаходзяцца наш тэатр i айчынная драматургiя. I яшчэ: выхоўваць сапраўднага прафесiянальнага акцёра, не дакранаючыся да лепшых узораў сусветнай сцэнiчнай практыкi i драматургii, проста немагчыма. Таму тэатр у сваёй творчай бiяграфii мае ўжо i тры сумесна рэалiзаваныя праекты: франка-беларускi з пастаноўкай французскiм рэжысёрам Б. Бусаголем спектакля «Чарнобыльская малiтва» паводле твора С. Алексiевiч, расiйска-беларускi са спектаклем «Валянцiна» А. Вампiлава ў пастаноўцы А. Iшчанкi з Iркуцка i амерыкана-беларускi са спектаклем «Ганна ў тропiках» Н. Круза ў сцэнiчнай рэалiзацыi амерыканскага рэжысёра Д. Бэнкса. У планах на новы сезон беларуска-сербскi праект... Скажу больш: мы пачынаем работу над адной з вяршынь сусветнай драматургiчнай творчасцi — п’есай У. Шэкспiра «Кароль Лiр» у пастаноўцы А. Iшчанкi. Ролю караля ў спектаклi будзе выконваць народны артыст Беларусi Генадзь Гарбук.

Зразумела, тэатр будзе працягваць эксперыментальную i лабараторную дзейнасць. На блiжэйшую перспектыву плануем аб’явiць конкурс п’ес, а адзiн з наступных тэатральных сезонаў «зрабiць» сезонам маладой беларускай драматургii.

Гутарку правёў Анатоль МЯСНIКОЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роздум-дыялог з Валерыем АНIСЕНКАМ — дырэктарам i мастацкiм кiраўнiком Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii, заслужаным дзеячам мастацтваў Б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика