Газета «Звязда» ў саюзе з паштавiкамi
I гэта не пустыя словы. Па-першае, старэйшае ў краiне, адзiнае штодзённае беларускамоўнае выданне ўжо каторую падпiсную кампанiю па колькасцi чытачоў займае лiдзiруючыя пазiцыi сярод друкаваных айчынных СМI, у чым немалая заслуга работнiкаў пошты. Па-другое, газета «Звязда» заўсёды стараецца аддзячыць сваiх блiжэйшых памочнiкаў за вернасць i адданасць у рамках сумеснага конкурсу з РУП «Белпошта». Сутнасць яго вельмi простая: прыцягнi на бок газеты як мага больш падпiсчыкаў (рост у працэнтах) — атрымай прэмiю ад «Звязды». Прычым у розных намiнацыях.
Сёння мы друкуем вынiкi конкурсу па падпiсцы на газету «Звязда» на 4-ы квартал 2005 года сярод структурных падраздзяленняў i работнiкаў РУП «Белпошта». З яго бачна, што пальму першынства трымаюць паштавiкi Магiлёўшчыны. Сярод РВПС 1. Бабруйскi ВПС (начальнiк Шэлех Нiна Мiкалаеўна) — 360 экз. 2. Клiчаўскi РВПС (начальнiк Пiртань Галiна Мiхайлаўна) — 211 экз. 3. Горацкi РВПС (начальнiк Калiстратаў Аляксандр Аляксеевiч) — 190 экз. Сярод аддзяленняў паштовай сувязi 1. АПС Вязоўнiца Асiповiцкага РВПС (начальнiк Юзiна Валянцiна Дзмiтрыеўна) — 21 экз. 2. АПС № 30 г. Магiлёва (начальнiк Шынкевiч Таццяна Анатольеўна) — 13 экз. 3. АПС Петравiчы Бабруйскага ВПС (начальнiк Ешчык Ганна Аляксандраўна) — 10 экз. Сярод паштальёнаў 1. Лескавец Надзея Аляксандраўна, паштальён АПС Ясень Асiповiцкага РВПС — 23 экз. 2. Аляшкевiч Тамара Уладзiмiраўна, паштальён АПС Карытнае Асiповiцкага РВПС — 15 экз. 3. Фецiсенка Мiхаiл Мiкалаевiч, паштальён АПС Забычанне Касцюковiцкага РВПС — 4 экз. Вiншуем пераможцаў! Нагадаем, што па ўмовах конкурсу ў намiнацыi «Лепшы раённы вузел паштавай сувязi» за 1-е месца прысуджаецца прэмiя ў 10 базавых велiчынь, за 2-е — 8, за 3-е — 7 базавых велiчынь. У раздзеле «Лепшае аддзяленне сувязi» прызавыя размяркоўваюцца наступным чынам: за 1-е месца — 8 базавых велiчынь, за 2-е — 7, за 3-е — 5 базавых велiчынь. У намiнацыi «Лепшы паштальён» раскладка наступная: 1-е месца — 5 базавых велiчынь, 2-е месца — 4, 3-е месца — 3 базавыя велiчынi. Спадзяёмся, што паштавiкi краiны i надалей будуць актыўнымi памочнiкамi ў папулярызацыi газеты «Звязда», якая заўсёды стараецца падтрымлiваць iмiдж аб’ектыўнага i аператыўнага выдання, з’яўляецца носьбiтам народных традыцый i абрадаў, крынiцай шчырага i адкрытага народнага слова. Падпiска на 1-ы квартал i I паўгоддзе 2006 года ўжо пачалася. Чакаем новых намiнантаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I гэта не пустыя словы. Па-першае, старэйшае ў краiне, адзiнае штодзённае беларускамоўнае выданне ўжо каторую падпiсную кампанiю па колькасцi чытачоў
|
|