Чарговая перамога «магазiншчыкаў»
Кар. «Звязды»
Боўлiнг У сталiчным боўлiнг-цэнтры «Мэдысан Клуб», што па вул. Цiмiразева, 9, завяршыўся VIII адкрыты чэмпiянат па боўлiнгу «Шаравая маланка» сярод СМI, якi праходзiў пад патранажам Беларускай федэрацыi боўлiнга.Па вынiках трохдзённай барацьбы сярод 40 каманд рэдакцый газет, радыёстанцый i тэлеканалаў самымi дакладнымi ў збiваннi кегляў аказалiся журналiсты «Магазина кроссвордов». Адметна, што прадстаўнiкi гэтага выдання перамагаюць у «маланкавым» турнiры ўжо не першы раз. Другое месца заняла каманда часопiса «Pro электричество», трэцяя пазiцыя — у газеты «Мобильный мир». Iнiцыятарамi i арганiзатарамi спаборнiцтваў сталi ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» (выдавец газет «Комсомольская правда в Белоруссии» i «Ва-банкъ») i «Альфа Радыё». Генеральны спонсар турнiру «Шаравая маланка» — кампанiя VELCOM.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным боўлiнг-цэнтры «Мэдысан Клуб», што па вул. Цiмiразева, 9, завяршыўся VIII адкрыты чэмпiянат па боўлiнгу «Шаравая маланка» сярод СМI, якi п |
|