21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Патрэбен канструктыўны дыялог»

25.08.2009 21:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РЭЗАНАНС

«Звязда» працягвае знаёмiць сваiх чытачоў з меркаваннямi беларускiх палiтыкаў наконт апублiкаванай расшыфроўкi размовы лiдэра Саюза правых сiл Барыса Нямцова i старшынi Аб`яднанай грамадзянскай партыi Беларусi Анатоля Лябедзькi.

Iгар КАТЛЯРОЎ, старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, нувуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi:

— Гэта пошук грошай апазiцыяй у Расii. Бо беларуская апазiцыя вычарпала свае магчымасцi на Захадзе, якi ёй практычна не верыць. Захад лiчыць, што з гэтай апазiцыяй спраў не варта мець. Таму апазiцыя пачынае шукаць грошы ў Расii. Прычым кантактуе з самымi адыёзнымi фiгурамi, гэткiмi як Нямцоў, Чубайс i г.д. Але гэта бесперспектыўна, бо пры ўсiх праблемах беларускi народ падтрымае той курс, якi iснуе ў рэспублiцы. I я ўпэўнены, што апазiцыя, нават маючы грошы расiйскiх алiгархаў, не даб`ецца нiякiх iстотных вынiкаў.

Сяргей ГАЙДУКЕВIЧ, старшыня Лiберальна-дэмакратычнай партыi Беларусi:

— Тое, што адбылося, на мой погляд, зрабiла вельмi шмат — паказала сапраўдны твар асобнай часткi нашай апазiцыi. Я i сам адношу сабе да апазiцыi, але апазiцыi канструктыўнай, якая выступае за дыялог з уладай. З той мэтай, каб вырашаць пытаннi, а не шаптаць нейкiя слоўцы за спiнай улады. Я — дзяржаўнiк i выступаю зыходзячы з iнтарэсаў дзяржавы... Неабходна зразумець, што ў палiтычнай элiты Расii ў гэткай сiтуацыi таксама складваецца негатыўнае меркаванне пра Беларусь. Гэтага дапусцiць нельга.

Вiктар АМРОМЕН, старшыня конна-спартыўнага клуба «Пегас» (Вiцебск):

— Я лiчу, што апазiцыя жадае паставiць беларускiя ўлады на каленi. Празаходнiя палiтыкi не маюць права плесьцi iнтрыгi супраць Лукашэнкi, таму што яго абраў народ нашай краiны.

Можа, прэзiдэнт каму i не падабаецца. Зразумела, ён робiць памылкi, бывае строгiм кiраўнiком. На маю думку, такiм i трэба быць у краiне, дзе зараз крызiс. А Нямцоў — не вельмi прыстойны чалавек, большасць такiх палiтыкаў — карупцыянеры.

Мiкалай РАДЗIВОНАЎ, музыкант:

— Я не веру iм дваiм. Трэба абмяркоўваць будучае Саюза, часцей раiцца з электаратам. Некалькi гадоў таму я быў за Саюз, а зараз я не разумею, якiм ён можа быць. Ведаю толькi, што не хачу, каб Вiцебск стаў часткай Смаленскай губернi. Вось цiкава, напрыклад, французы i немцы размаўляюць на розных мовах, а зараз робяць вялiкiя справы ў Еўрасаюзе, а мы размаўляем па-руску, а зрабiць нiчога карыснага для двух народаў не можам.

Людмiла МЫШЛЁНАК, загадчыца сектара iнфармацыi Вiцебскага гарвыканкама:

— Напэўна, пра тое, што сапраўды адбываецца ў палiтыцы i хто стаiць за палiтычнымi гульнямi, мы не будзем ведаць яшчэ доўга. У палiтыкаў павiнна быць рыса маральнасцi, пераступiўшы якую яны ганьбяць сябе. Гэта зрабiлi Нямцоў i Лябедзька. Чытала iнтэрв’ю Нямцова ў «БДГ» — тыповы ўзор iмперскага мыслення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» працягвае знаёмiць сваiх чытачоў з меркаваннямi беларускiх палiтыкаў наконт апублiкаванай расшыфроўкi размовы лiдэра Саюза правых сiл Барыса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика