«Любыя праблемы заўсёды вырашаюцца»
Iгар ШЧУЧЭНКА
Сёння прадстаўнiкi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя гандлююць на рынках i выставах-кiрмашах, сустрэнуцца за «круглым сталом» з прадстаўнiкамi мiнiстэрстваў эканомiкi, па падатках i зборах, гандлю i iншых устаноў. Улады i прадпрымальнiкi плануюць на пасяджэннi закрануць i паспрабаваць вырашыць праблемы малога бiзнесу. Нагадаем, што хвалю пратэсту прадстаўнiкоў малога бiзнесу выклiкаў шэраг прынятых нарматыўных актаў, у прыватнасцi, вялiкую незадаволенасць выклiкала пастанова аб увядзеннi касавых апаратаў. Цi ўдасца бакам падчас дыялога знайсцi нейкiя кампрамiсныя рашэннi i лiквiдаваць праблему процiстаяння? Вось некаторыя меркаваннi наконт гэтага.
Мiхаiл ШАВЕЛЬЗОН, вiцэ-прэзiдэнт Беларускага саюза прадпрымальнiкаў: — Праблема iснуе — гэта зразумела. Дзяржава спрабуе знайсцi шлях да стабiлiзацыi грашовай адзiнкi — гэта таксама зразумела. Аднак тое, што яна такiм шляхам не дасягне гэтай стабiлiзацыi — вiдавочна. Без зямлi, без нерухомасцi, без рынку каштоўных папер нiхто нiколi грашовай адзiнкi не стабiлiзаваў. У агульным аб’ёме ВУП пры ўласнасцi дзяржавы на 90 працэнтаў няўжо магчыма казаць пра нейкую сур’ёзную долю прадпрымальнiцтва, каб яна магла дапамагчы. З iншага боку, мы рабiлi разлiкi, i яны паказваюць, што толькi павышэнне прадукцыйнасцi працы можа павялiчыць эканамiчную магутнасць. Прасцейшыя разлiкi паказваюць, што калi ў нас сярэдняя зарплата складае 100 долараў, а падаходны падатак — 13 працэнтаў, то фактычна кожны сярэднi работнiк у Беларусi дае ў бюджэт дзяржавы прыкладна 150 долараў. Прадпрымальнiк плацiць да 150 еўра штомесяц плюс арэндная плата, якая пераўтвараецца ў ПДВ i абаротныя падаткi, — гэта яшчэ 360 долараў у месяц. Вось мы i рэжам курыцу, якая нясе залатыя яйкi. Цi верым мы ў тое, што нешта можа змянiць «круглы стол»? Сам «круглы стол» — нiшто: не ў стане нi Мiнэканомiкi, нi нават урад мяняць напрамак эканамiчнага вектара. Гэта павiнна вырашаць Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта, якая бачыць стратэгiчны шлях развiцця. Стратэгiчны шлях развiцця можа быць дваякiм: або iсцi здавацца Расii i прымаць усе iх законы, якiя лiбералiзуюць эканомiку, або праводзiць свае дэмакратычныя пераўтварэннi. Трэцяга шляху няма i не будзе. Да канструктыўнага дыялога мы заўсёды гатовы i гатовы падказваць шляхi вырашэння пытанняў. Аднак пытанне, калi яно iдзе на ўзроўнi дэкрэтаў i ўказаў прэзiдэнта, можа вырашацца толькi Адмiнiстрацыяй. Намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй ТУР: — У любой эканомiцы iснуе праблема развiцця тых або iншых сектараў, i тая ж самая праблема прадпрымальнiцтва, у прыватнасцi, малога. У дадзеным выпадку ўсё звязана з увядзеннем касавых сумiруючых апаратаў. I таму ўзнiк цэлы шэраг пытанняў, непаразуменняў i складанасцяў. Магчыма, дзесьцi на месцах крыху паспяшалiся ўсё агулам падвесцi пад касавыя апараты. Таму мы i праводзiм сёння «круглы стол». У мiнулы аўторак мы сустракалiся з прадпрымальнiкамi i акрэслiлi кола пытанняў, якiя будуць абмяркоўвацца. Цяперашнi дыялог мы праводзiм з удзелам многiх зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ўстаноў i паспрабуем высветлiць, што i як, якiя праблемы i як iх у блiжэйшы час вырашыць. — На ваш погляд, ураду разам з прадпрымальнiкамi ўдасца дасягнуць станоўчых вынiкаў? — Любыя праблемы заўсёды вырашаюцца. Толькi пытанне заключаецца ў тым, каб абодва бакi былi максiмальна задаволеныя прынятым рашэннем. Калi размова iдзе пра касавыя падсумоўваючыя апараты, то, натуральна, iх увядзення нiхто не адменiць. Размова iдзе аб тым, каб увядзенне апаратаў сапраўды было i арганiзацыйна-тэхнiчна вызначана, каб гэтыя касавыя апараты былi якаснымi, каб пытаннi, звязаныя з iнкасацыяй выручкi, з аднаго боку, i свабоды для прадпрымальнiкаў канфiскацыi сваiх грашовых сродкаў у банках таксама вырашалiся, каб была вырашана праблема працэнтных ставак i да т.п. Ёсць мноства тэхнiчных пытанняў, якiя не задавальняюць прадпрымальнiкаў i ад якiх, па вялiкаму рахунку, трэба пазбаўляцца. А ёсць i прынцыповае рашэнне, яно застаецца: касавым падсумоўваючым апаратам быць, таму што гэта цывiлiзаваны элемент любога гандлю. I ёсць элемент упарадкавання з боку дзяржавы за рухам наяўнай грашовай масы. Мы павiнны гэта ведаць, iнакш нашы намаганнi, звязаныя з фiнансавым аздараўленнем, будуць даволi складана вырашацца: наяўнасць — магутнейшы iнфлятагенны фактар, з iншага боку — гэта сур’ёзны цiск на валютны рынак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння прадстаўнiкi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя гандлююць на рынках i выставах-кiрмашах, сустрэнуцца за «круглым сталом» з прадстаўнiкамi мiн
|
|