21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шавец — без ботаў, а метадыст — без метадычнай лiтаратуры

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 268-27-41

Без перабольшання, праблему рэспублiканскага маштабу ўзнялi выхавацелi-метадысты дзiцячых садзiкаў з горада Крупкi, якiя звярнулiся на «гарачы» тэлефон «Звязды». Раней яны нароўнi з iншымi педагогамi атрымлiвалi ад дзяржавы сродкi на набыццё метадычнай лiтаратуры. Але з верасня назва iх пасады змянiлася. Усе выхавацелi-метадысты сталi «намеснiкамi загадчыка дзiцячага садка па асноўнай дзейнасцi». Пры гэтым i профiль iх работы, i кола прафесiйных абавязкаў засталiся ранейшымi. Аднак грошы на метадычную лiтаратуру былыя выхавацелi-метадысты цяпер не атрымлiваюць. Як патлумачылi ў раённым аддзеле адукацыi, iх новай пасады няма ў пералiку асоб, якiя маюць права на атрыманне грошай на набыццё метадычнай лiтаратуры, паколькi гэты дакумент зацвярджаўся раней. 7,5 тысячы рублёў (а менавiта столькi выдаткоўвае зараз дзяржава на метадычную лiтаратуру) былi iстотнай матэрыяльнай дапамогай для педагогаў, якiя павiнны пастаянна ўдасканальваць свае прафесiйныя веды. Тым больш, што метадыст накiроўвае ў дзiцячым садзiку ўвесь выхаваўчы i адукацыйны працэс. I вось выхавацеляў-метадыстаў штучна пазбаўляюць дзяржаўнай дапамогi на набыццё лiтаратуры...

У Галоўным упраўленнi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, куды мы звярнулiся за каментарыем, «Звяздзе» пацвердзiлi, што Палажэнне аб парадку ажыццяўлення выплат педагагiчным работнiкам для набыцця метадычнай лiтаратуры, прадметных часопiсаў i перыядычных выданняў зацвярджалася пастановай Мiнiстэрства адукацыi яшчэ 31 мая 2000 года. Згодна з гэтым дакументам выхавацелi-метадысты мелi права атрымлiваць з боку дзяржавы матэрыяльную дапамогу на набыццё лiтаратуры. А вось намеснiкi загадчыка дзiцячага сада па асноўнай рабоце там не згадваюцца. Гэта фактычна кiруючая пасада. У блiжэйшы час Палажэнне аб парадку ажыццяўлення выплат... пераглядацца не будзе, запэўнiлi карэспандэнта «Звязды» ў Мiнiстэрстве адукацыi. I галоўная прычына ляжыць у эканамiчнай плоскасцi: у бюджэце няма сродкаў. Таму прафесiйныя веды былым выхавацелям-метадыстам цяпер прыйдзецца ўдасканальваць за свой кошт.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без перабольшання, праблему рэспублiканскага маштабу ўзнялi выхавацелi-метадысты дзiцячых садзiкаў з горада Крупкi, якiя звярнулiся на «гарачы» тэлефо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика