Урад Брытанii аб’явiў вайну дзiцячай прастытуцыi
Практычна ўпершыню за апошнiя 100 гадоў Мiнiстэрства ўнутраных спраў распрацавала шырокамаштабную рэформу крымiнальнага заканадаўства, якое павiнна спынiць хвалю сексуальнага бандытызму, якая лiтаральна захлiснула краiну.
Прадстаўляючы законапраект у палаце абшчын брытанскага парламента, кiраўнiк МУС Дэвiд Бланкет заявiў, што дзеючае заканадаўства безнадзейна састарэла, бо практычна не мянялася з канца ХIХ стагоддзя. У выпадку прыняцця дакумента ўлады будуць мець магчымасць прад’яўляць абвiнавачаннi ўсiм, хто толькi паспрабуе праз Iнтэрнэт уцягнуць у прастытуцыю падлеткаў. Усе сексуальныя адносiны памiж дарослымi i дзецьмi ва ўзросце да 13 гадоў аўтаматычна будуць разглядацца як згвалтаванне. А ўсiм, хто будзе прызнаны вiнаватым у гэтым злачынстве, пагражае пажыццёвае зняволенне. Акрамя таго, законапраект узмацняе правiлы датэрмiновага вызвалення асоб, якiя трапiлi ў турму па таму цi iншаму артыкулу крымiнальнага заканадаўства, i абавязвае ўлады весцi пастаянны нагляд за тымi, хто выйшаў на волю, калi адседзеў свой тэрмiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычна ўпершыню за апошнiя 100 гадоў Мiнiстэрства ўнутраных спраў распрацавала шырокамаштабную рэформу крымiнальнага заканадаўства, якое павiнна сп |
|