Прэм’ер-мiнiстр Беларусi сустрэўся ў Дэлi з прэзiдэнтам i прэм’ер-мiнiстрам Iндыi
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Цэнтральнай падзеяй афiцыйнага вiзiту прэм’ер-мiнiстра Беларусi Генадзя Навiцкага ў Дэлi стала яго сустрэча з прэзiдэнтам Iндыi Абдулам Каламам, якая прайшла 27 лiстапада ў Прэзiдэнцкiм палацы. Кiраўнiк iндыйскай дзяржавы прызнаны выдатным палiтычным дзеячам i вучоным у галiне фiзiкi. У ходзе сустрэчы з Генадзем Навiцкiм Абдул Калам падкрэслiў, што Беларусь i Iндыя з’яўляюцца дружалюбнымi краiнамi i ў нас ёсць магчымасцi дабiцца поспехаў у многiх сферах супрацоўнiцтва. Беларускi прэм’ер-мiнiстр падзякаваў кiраўнiку iндыйскай дзяржавы за сустрэчу. Ён адзначыў, што наша краiна пазiтыўна адносiцца да iнiцыятывы Iндыi па заключэнню Канвенцыi аб усёабдымным супрацоўнiцтве дзяржаў у барацьбе з мiжнародным тэрарызмам у рамках ААН. Затым у Хайдарабадскiм палацы Генадзя Навiцкага сустракаў яго калега — прэм’ер-мiнiстр Iндыi Атал Ваджпаi. Тут прайшлi перагаворы ў фармаце сам-насам i ў пашыраным складзе. У Iндыi прэм’ер-мiнiстр з’яўляецца вельмi значнай фiгурай на палiтычным Алiмпе. Кандыдатуру на гэту пасаду назначае прэзiдэнт, якi затым падпарадкоўваецца рэкамендацыям прэм’ера i яго ўрада.
У ходзе перагавораў кiраўнiкоў урадаў Беларусi i Iндыi была выказана зацiкаўленасць бакоў у дасягненнi больш важкiх вынiкаў у развiццi эканомiк дзвюх краiн. Генадзь Навiцкi падкрэслiў, што ў Беларусi разглядаюць Iндыю як прызнанага лiдэра краiн, што сталi на шлях развiцця, якi мае значную вагу ў сусветнай палiтыцы i адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэннi стабiльнасцi Паўднёва-азiяцкага рэгiёна. Прыярытэтны напрамак у сiстэме беларуска-iндыйскiх адносiнаў займаюць эканамiчныя праекты, наладжванне прамых кантактаў памiж прадпрыемствамi, стварэнне зборачных вытворчасцяў, падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Генадзь Навiцкi таксама выказаў упэўненасць у тым, што гэта сустрэча ў Дэлi надасць дынамiзм гандлёва-эканамiчным сувязям памiж дзвюма краiнамi. Пасля перагавораў было падпiсана мiжурадавае пагадненне аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ўзаемнай абароне iнвестыцый. З беларускага боку подпiс пад гэтым дакументам паставiў першы намеснiк мiнiстра замежных спраў Васiль Пугачоў. А старшыня Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Анатоль Русецкi падпiсаў мемарандум аб узаемаразуменнi па арганiзацыi Дзён навукi Беларусi ў Iндыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтральнай падзеяй афiцыйнага вiзiту прэм’ер-мiнiстра Беларусi Генадзя Навiцкага ў Дэлi стала яго сустрэча з прэзiдэнтам Iндыi Абдулам Каламам, якая
|
|