Iнфармацыя аб цырымонii пахавання Васiля Быкава, якая прагучала на НТБ, змяшчае адкрытую ману — Ген
Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА
Пытанне, якое датычыцца прапiскi сям’i пiсьменнiка Васiля Быкава, было вырашана органамi ўнутраных спраў без усялякiх перашкод i ў сувязi з планавай заменай пашпарта. Аб гэтым заявiў 26 чэрвеня ў гутарцы з журналiстамi Дзяржаўны сакратар Савета бяспекi Беларусi Генадзь Нявыглас.
Паводле яго слоў, большасць iнфармацыi, прыведзенай карэспандэнтам НТБ Паўлам Селiным у рэпартажы аб жалобнай цырымонii пахавання Васiля Быкава, змяшчае адкрытую ману. На гэта паказваюць нават першапачатковыя мерапрыемствы ў рамках пачатага па даручэнню прэзiдэнта краiны расследавання нiбыта iснуючых фактаў таго, што беларускiя ўлады перашкаджалi правядзенню пахавання вядомага пiсьменнiка, заявiў Генадзь Нявыглас. «Вядома, юрыдычная ацэнка гэтаму будзе дадзена адпаведнымi органамi юстыцыi i пракуратуры», — падкрэслiў ён. У той жа час Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекi адзначыў, што калi iнфармацыя, якая прагучала ў расiйскiх СМI, акажацца непраўдзiвай, то «да крынiц i асоб, якiя распаўсюдзiлi яе, будуць прыняты ўстаноўленыя законам меры». Генадзь Нявыглас таксама паведамiў, што ўдава Васiля Быкава выказала шчырае абурэнне iнсiнуацыямi вакол яе iмя i пахавання. Дзяржсакратар таксама дадаў: апытаннi кiраўнiкоў органаў унутраных спраў паказалi, што з iх боку ў ходзе жалобных мерапрыемстваў нiякiх перашкод не чынiлася. Каменцiруючы iнфармацыю, якая з’явiлася ў асобных расiйскiх СМI адносна пахавання Васiля Быкава, намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi назваў яе недакладнай. Паводле яго слоў, членамi ўрадавай камiсii па арганiзацыi пахавання было прапанавана правесцi рытуал развiтання з Васiлём Быкавым у адпаведнасцi з яго статусам Героя Сацыялiстычнай Працы i народнага пiсьменнiка. Аднак лiтаральна ў дзень пахавання жонка i сын пiсьменнiка сказалi, што арганiзацыяй жалобнай цырымонii павiнны заняцца сябры Васiля Быкава, дадаў Алег Праляскоўскi. «Калi дзяржаўны рытуал з усiмi воiнскiмi ўшанаваннямi, з ротай ганаровай варты быў блiзкiмi Васiля Быкава адхiлены, цалкам зразумела, што нi пра якую дзяржаўную сiмволiку ў час жалобнай цырымонii размова не вялася». Зразумела, што вышэйшыя службовыя асобы краiны ўдзельнiчаць у цырымонii, якая праходзiць пад эгiдай незарэгiстраванай сiмволiкi, не маглi. Гэта, паводле слоў Алега Праляскоўскага, супярэчыць дзеючаму заканадаўству.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне, якое датычыцца прапiскi сям’i пiсьменнiка Васiля Быкава, было вырашана органамi ўнутраных спраў без усялякiх перашкод i ў сувязi з планавай з
|
|