21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Куды вядзе школьная рэформа?

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

«Рэформа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь: праблемы i перспектывы» — пад такой назвай прайшлi ўчора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi парламенцкiя слуханнi. Як адзначыў ва ўступным слове старшыня Савета Рэспублiкi Аляксандр Вайтовiч, неабходна даць ацэнку пачатку рэформы школы, выявiць iснуючыя праблемы i знайсцi шляхi iх вырашэння.

Праўда, знайсцi аптымальныя шляхi рэфармавання не так i проста. Як адзначыў мiнiстр адукацыi Пётр Брыгадзiн, нават яе распрацоўшчыкi не да канца разумелi яе складанасць. Некалькi разоў яе спрабавалi правесцi ў СССР, але да канца так справу i не давялi. Еўрапейскiя краiны маюць больш станоўчы вопыт рэфармавання: на новыя вучэбныя планы i тэрмiны навучання перайшлi Францыя, Англiя, Германiя. Што ж датычыцца самой Беларусi, то асноўныя арганiзацыйныя мерапрыемствы па рэфармаванню нацыянальнай школы павiнны завяршыцца да 2010 года: будзе ўведзена абавязковае базавае 10-гадовае навучанне, якое дапоўнiцца 2-гадовым профiльным. Хаця самой працы па рэфармаванню хопiць i на iншыя дзесяцiгоддзi.

Што ж удалося зрабiць у рэфармаваннi школы за апошнiя гады? Паводле слоў П. Брыгадзiна, былi прынятыя меры па паскарэнню рэформы: уведзены 5-дзённы вучэбны тыдзень, 10-бальная ацэнка ведаў, перагледжана структура вучэбных планаў, пры якiх абавязковая вучэбная нагрузка паменшылася на 10 працэнтаў, i iнш. Тым не менш, атрымалася далёка не ўсё. Па-першае, у дашкольнай адукацыi не рэалiзавана задача ахопу ўсiх дзяцей пяцiгадовага ўзросту (сёння лiчба складае 89 працэнтаў). Па-другое, 10-бальная ацэнка ведаў выклiкала вельмi шырокi рэзананс у грамадстве. Пэўныя недахопы выпраўленыя, але яшчэ па вынiках гэтага навучальнага года будуць унесены карэктывы, напрыклад, па выдачы медалёў.

Адну з задач рэфармавання П. Брыгадзiн бачыць у развiццi iндывiдуальных творчых здольнасцяў дзяцей. Сёння ў Беларусi створаны 23 лiцэi, у той жа час вядзецца работа па iх адкрыццю ў Полацку, Гродне, Пружанах, Баранавiчах, Мiнску, Брэсце. Дыферэнцыраванай адукацыяй сёння ахоплена 50 працэнтаў старшакласнiкаў. У той жа час на вёсцы сiтуацыя нашмат горшая. Выйсце з гэтага становiшча мiнiстр адукацыi бачыць у стварэннi ў кожным раёне 2-3 гiмназiй або гiмназiчных класаў. Створана таксама праграма рацыяналiзацыi сеткi сельскiх школ. У мiнулым годзе, такiм чынам, было закрыта 180 малакамплектных школ, рэарганiзавана — 52, адкрыта новых — 14. Вызваленыя сродкi былi накiраваныя на набыццё школьных аўтобусаў. Дарэчы, падчас закрыцця школ узнiк толькi адзiн канфлiкт: «у Светлагорскiм раёне школу закрывалi, седзячы ў кабiнеце». Дарэчы, у наступныя тры гады павiнна быць пабудавана 40 школ, закрыта — 210.

У той жа час у наступныя 10 гадоў беларуская школа будзе сутыкацца з вельмi сур’ёзнай сацыяльнай праблемай, якая звязана са скарачэннем педагагiчных кадраў. Гэта звязана ўжо са скарачэннем колькасцi дзяцей у структуры насельнiцтва: да 2010 года колькасць дзяцей, якiя iдуць у першы клас, будзе штогод памяншацца на 45—50 тысяч. Адпаведна, недзе на 15 працэнтаў неабходна будзе скарацiць i колькасць настаўнiкаў. I сiтуацыю без пэўных узрушэнняў захаваць будзе дастаткова складана, бо ў гэтыя гады трымаць яе пад кантролем дазваляла толькi наяўнасць вакантных пасад.

Даволi востра стаiць i пытанне эканамiчнае. Сёння больш як 20 працэнтаў расходнай часткi бюджэту iдзе на адукацыю. Выкананне бюджэту ў мiнулым годзе склала 98,6 працэнта. Выдзеленыя сродкi, паводле слоў П. Брыгадзiна, у цэлым забяспечылi ўстойлiвае функцыянаванне сiстэмы адукацыi. Тым не менш без эканомii, пошуку пазабюджэтных сродкаў абысцiся нельга было. Дарэчы, апошняе выклiкае даволi зразумелую крытыку, асаблiва пры «перагiбах» на месцах. Тым не менш, паводле слоў мiнiстра адукацыi, «менеджменту ў кiраўнiцтве школы, эканомii» павiнна ўдзяляцца асноўная ўвага. Дарэчы, дзякуючы пазабюджэтным паступленням былi прафiнансаваныя рамонтныя работы ў памеры 24 млрд. рублёў. Аднак гэта ўсё ж такi не вырашае праблемы фармiравання нармальнай вучэбна-матэрыяльнай базы школ. У прыватнасцi, сёння трэць школ у краiне мае патрэбу ў капiтальным рамонце. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства адукацыi ставiць задачу змянення iнвестыцыйнай палiтыкi — накiравання асноўных фiнансавых рэсурсаў з наступнага года на рамонт i падтрымку школ.

Выступленнi iншых удзельнiкаў парламенцкiх слуханняў былi больш эмацыянальнымi. У прыватнасцi, намеснiк старшынi Камiсii ПП НС па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Уладзiмiр Здановiч задаўся пытаннем: цi правiльным шляхам iдуць рэформы, якую карысць нясуць навацыi? На яго думку, пэўная трывога пры адказе на гэта пытанне прысутнiчае. У першую чаргу гэта датычыцца эканамiчнага блока. Паводле слоў У. Здановiча, выдзяленне сродкаў у пачатку рэформы нават не прадугледжвалася. Што i было падтрымана насельнiцтвам. Аднак сiтуацыя нават са штогадовым скарачэннем вучняў, апарату кiравання, расходаў на энергаспажыванне i, наадварот, павелiчэннем бюджэтных расходаў iстотна не змяняецца.

Паводле слоў дэпутата, «за выключэннем Мiнска, практычна ва ўсiх рэгiёнах заробкi настаўнiкам выплачваюцца са спазненнем на месяц i больш. З году ў год педагогi iдуць у водпуск без адпускных. Выношваецца думка аб адмене кампенсацыi на набыццё метадычнай лiтаратуры. Школам даводзяцца жорсткiя планы — зарабіць грошы любой цаной, што прыводзiць да ненаўмысных фiнансавых парушэнняў. Узаконеная плата за карыстанне падручнiкамi. Большая частка дыдактычных дапаможнiкаў набываецца бацькамi. Яны ж за свае сродкi рамантуюць класы, нават будынкi школ. А пасля адмены датацый на харчаванне школьнiкаў сярэдняга i старэйшага ўзросту бацькоў вымусiлi аплачваць абеды ў школьных буфетах i сталовых па завышаных нацэнках». I калi з пачатку навучальнага года мiнiстэрства зноў без абмеркавання ўвядзе нейкую навацыю накшталт аплаты факультатываў, на думку У. Здановiча, магчымы сацыяльны выбух.

Парламенцкiя слуханнi паказалi iснаванне дастаткова сур’ёзных праблем. Большасць з iх добра адбiлiся на вынiках апытання, падчас якога былi апытаны 800 вучняў, 400 настаўнiкаў i 450 бацькоў. У прыватнасцi, як адзначыла загадчык аддзела сацыялагiчных даследаванняў Iнстытута сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Аляксандра Воднева, прыкладна 40 працэнтаў апытаных падтрымалi павышэнне ўзроўню адукацыйных праграм. Аднак другую палову хвалюе тое, што дзецi не спраўляюцца з яе засваеннем. Дарэчы, больш за ўсё нараканняў паступiла наконт якасцi падручнiкаў i метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу. Перш за ўсё i настаўнiкi, i вучнi, i бацькi звяртаюць увагу на iх завышаны ўзровень, складанасць тэрмiналогii i г. д. Прычым асаблiва гэта датычыцца малодшых класаў. Найбольш неадназначна было ўспрынята ўвядзенне 10-бальнай сiстэмы. Адабраюць яе ўвядзенне трэць школьнiкаў, 40 працэнтаў бацькоў i 64 працэнты настаўнiкаў. Хаця пры гэтым усе яны знаходзiлi ў ёй i станоўчыя моманты. Г. зн. сама задумка ўспрымаецца станоўча, аднак яе рэалiзацыя на практыцы цалкам задаволiць не можа амаль нiкога.

Дарэчы, менавiта на каардынацыю дзейнасцi мясцовых выканаўчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскасцi ў вырашэннi праблем фiнансавага, матэрыяльна-тэхнiчнага i навукова-метадычнага забеспячэння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi i звяртаецца ўвага ў падрыхтаваных рэкамендацыях. Як адзначыў У. Здановiч, праводзiць рэформы неабходна ўдумлiва, раiцца з людзьмi, пры гэтым рэальна ацэньваючы iх вынiкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Рэформа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь: праблемы i перспектывы» — пад такой назвай прайшлi ўчора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика