Будзь у радыусе!
Алена АЎЧЫННIКАВА
Менавiта з такiм слоганам з’явiцца 12 лiпеня ў FM-эфiры новая радыёстанцыя. На хвалях цяперашняй «Сталiцы», якая зрушыцца ў УКВ-дыяпазон, пачне вяшчанне «Радыус-FM». Гэта будзе самая магутная FM-станцыя, якая працуе на 20 перадатчыках (у iншых каля 6-7 перадатчыкаў) i ахоплiвае больш за 80 працэнтаў насельнiцтва рэспублiкi.
Новая радыёстанцыя ўваходзiць у структуру Беларускага радыё. Як паведамiў старшыня Белтэлерадыёкампанii Ягор Рыбакоў, сёння толькi ў сталiцы вяшчаюць каля 15 станцый. Задача «Радыус-FM» — стварыць iм канкурэнцыю. Апошняя будзе дасягацца з дапамогай прынцыпова новага, еўрапейскага фармату. Поводле слоў намеснiка дырэктара дырэкцыi FM-вяшчання Беларускага радыё Юрыя Царова, цяперашнiя станцыi вяшчаюць у амерыканскiм фармаце. Iх прынцып: «Гавары пошла i стаў хiты». Новае радыё, работа над якiм вялася чатыры месяцы, адыдзе ад гэтай устаноўкi. Вельмi педантычна падбiраўся штат супрацоўнiкаў i ды-джэяў, асноўнымi патрабаваннямi да апошнiх былi вядомасць, адпаведнасць фармату радыё, кампетэнтнасць. «Радыус-FM» разлiчаны на 25—40-гадовых слухачоў. Вяшчанне будзе весцiся як на рускай, так i на беларускай мове, сярод музычных кампазiцый будуць i творы беларускiх выканаўцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта з такiм слоганам з’явiцца 12 лiпеня ў FM-эфiры новая радыёстанцыя |
|