Карыес правакуе iнфарктIнфарм-укол Любыя захворваннi зубоў, цi то банальны карыес, цi намнога больш небяспечны перыядантыт, прыводзяць да парушэнняў дыеты, што ў сваю чаргу правакуе развiццё лiшняй вагi i захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Пра гэта паведамiлi даследчыкi з Гарвардскага унiверсiтэта.Абследаваўшы i апытаўшы больш за 31 тысячу мужчын ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў, вучоныя паказалi, што характар харчавання чалавека (калi разглядаць яго з пункту гледжання карысцi цi шкоды для здароўя) напрамую залежыць ад стану яго зубоў. Так, людзi, якiя пакутуюць ад стаматалагiчных захворванняў i асаблiва тыя, хто страцiў некалькi зубоў, атрымлiваюць з ежай менш вiтамiну Е i больш халестэрыну i тлушчаў, чым тыя, каму больш пашчасцiла з зубамi. Спецыялiсты рэкамендуюць у выпадку з’яўлення якiх-небудзь сур’ёзных стаматалагiчных праблем звяртацца не толькi да стаматолага, але i да дыетолага, каб ён даў рэкамендацыi па правiльнаму харчаванню з улiкам хворых зубоў. Салодкiя напоi — рызыкоўны спосаб наталiць смагу Вучоныя ўстанавiлi, што рэгулярнае спажыванне салодкiх напояў для наталення смагi прыводзiць да ўтварэння поласцяў у зубах. Дзецi, якiя рэгулярна спажывалi газiраваныя напоi, да заканчэння школы мелi, сама меней, адну карыезную поласць. «Дуплаў» было ўдвая больш, калi ў напоi не ўваходзiла сода. Спрыялi развiццю поласцяў у зубах i напоi на базе салодкiх парашкападобных сумесяў. Крыху менш пашкоджвалi зубы напоi на аснове сокаў. I толькi малако не наносiла нiякай шкоды зубам. Аднак сёння гэты натуральны i карысны напой страцiў былую папулярнасць. Амерыканскiя даследчыкi прыйшлi да высновы, што толькi 40 працэнтаў аматараў колы i iншых безалкагольных напояў задавальняюць патрэбу маладога арганiзма ў кальцыi, што з’яўляецца пагрозай не толькi для зубоў, але i для правiльнага развiцця касцей у моладзi. Самалячэнне i антыбiётыкi Урад ЗША абвясцiў аб шырокамаштабнай асветнiцкай кампанii па барацьбе са злоўжываннем антыбiётыкамi. Кампанiя накiравана ў першую чаргу на бацькоў, якiя iмкнуцца чаго б гэта нi каштавала, «лячыць» сваiх дзяцей. А паколькi iснуе мiф пра ўсёмагутнае дзеянне антыбiётыкаў, яны часта прымушаюць педыятраў выпiсваць рэцэпты. Сказаў бы, што сiтуацыя знаёмая i нам. Заваленыя работай урачы слаба супрацiўляюцца цiску заклапочаных бацькоў — прасцей выпiсаць рэцэпт. На самай справе антыбiётыкi зусiм не бясшкодныя i далёка не такiя эфектыўныя, як прынята пра iх думаць. Па-першае, частае выкарыстанне антыбiётыкаў прыводзiць да мутацыi мiкробаў i робiць iх устойлiвымi да тых жа лекаў. Па-другое, прастудныя захворваннi выклiкаюцца вiрусамi, а не бактэрыямi, таму антыбiётыкi на iх не дзейнiчаюць. Часцей за ўсё такiя захворваннi ўвогуле не варта лячыць медыкаментамi. У такiх выпадках найлепшы ўрач — час i адпачынак. Бульба вылечыць рак Нямецкiя вучоныя атрымалi генетычна мадыфiкаваную гароднiну — нейкую супербульбу, якая можа быць выкарыстана як вакцына супраць раку. Бульба, якую вырасцiлi ў Iнстытуце даследавання ўраджайнасцi i генетыкi раслiн у Гастэрслебене, змяшчае бялкi, падобныя да знешняй абалонкi чалавечага вiруса папiломы. Спажыванне гэтай бульбы прыводзiць да выпрацоўкi ў арганiзме антыцелаў супраць гэтага бялку, а таксама да iмунiтэту супраць HPV 16, якi з’яўляецца прычынай амаль паловы захворванняў шыйкi маткi. Штогод у свеце на гэты вiд раку захворвае каля 500 тысяч жанчын. Адзначаецца, што ядомая вакцына не такая эфектыўная, як тая, якую ўводзяць у кроў з дапамогай iн’екцый, бо большая частка карыснага бялку разбураецца ў працэсе стрававання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любыя захворваннi зубоў, цi то банальны карыес, цi намнога больш небяспечны перыядантыт, прыводзяць да парушэнняў дыеты, што ў сваю чаргу правакуе раз |
|