На бiяфабрыцы чакаюць газ
Аляксандр ПУКШАНСКI
СIТУАЦЫЯ Адзiная ў Беларусi бiяфабрыка знаходзiцца кiламетраў за 20 ад Вiцебска. Раней, з 1930 года, унiкальнае прадпрыемства працавала ў пасёлку Тарны, куды нават ходзiць гарадскi маршрутны аўтобус. У вёску Доўжа вытворчасць лекаў i прэпаратаў для жывёл перанеслi праз некалькi гадоў, каб стварыць рабочыя месцы для вяскоўцаў.Тут выпускаюць больш за трыццаць найменняў прадукцыi: сывараткi супраць паратыту, пастэрэлёзу, рожы, а таксама вакцыны супраць розных хвароб кароў, коней i iншых жывёл. Прадукцыя карыстаецца добрым попытам у краiнах СНД, а галоўны пакупнiк лекаў — прадпрыемствы сiстэмы заалагiчнага ветэрынарнага забеспячэння рэспублiкi. Па логiцы, фабрыцы трэба толькi працаваць лепш ды павялiчваць аб’ёмы вытворчасцi, але фiнансавыя праблемы прадпрыемства перашкаджаюць ажыццяўленню планаў. Спецыялiсты Камiтэта дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi падчас адпаведнай праверкi высветлiлi, што з бюджэту пералiчвалiся грошы на рэканструкцыю новага васьмiпавярховага корпуса, якi ўзвялi яшчэ ў 1980-я гады. Цiкава, што гэтыя фiнансавыя сродкi былыя кiраўнiкi фабрыкi накiроўвалi не на капiтальнае будаўнiцтва, а на iншыя мэты. У вынiку нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў толькi ў 2002—2003 гадах склала 7,7 мiльёна рублёў... Акрамя гэтага унiтарнае прадпрыемства «Вiцебская бiяфабрыка» без дазволу банка, што яго абслугоўвае, рабiла выплаты фiнансавых сродкаў з выручкi. Галоўная праблема прадпрыемства ў тым, што не хапае грошай на газiфiкацыю. У якасцi энерганосьбiта выкарыстоўваецца мазут. Вядома, што газ таннейшы, i, адпаведна, блакiтнае палiва паменшыла б сабекошт лекаў i прэпаратаў. Чакаюць газ i жыхары Доўжы, кватэры якiх павiнна забяспечваць цяплом фабрыка. Дарэчы, мiнулай зiмой месцiчы тэлефанавалi ў вiцебскi карпункт «Звязды» i скардзiлiся, што ў iх дамах вельмi холадна ў ацяпляльны сезон. А чым iм дапаможаш, калi не хапае кацельнага мазуту? Мясцовыя ўлады i аблсельгасхарч дапамагалi вырашаць праблемы фабрыкi, але ж гэтага недастаткова. Спадзяюцца на падтрымку на самым высокiм узроўнi. На фабрыцы працуюць каля 160 чалавек. Большасць аддалi ўсё жыццё прадпрыемству. Ёсць свае рацыяналiзатары i аўтары новых лекаў. Памятаюць, што пры камунiстах жылi добра. А зараз у Доўжы, што на беразе прыгожага возера, няма клуба i iншых прымет цывiлiзацыi. Моладзь пакiнута сама на сябе ў вольны час, але прыязджае «пагалiвудзiць» у абласны цэнтр, дзе зiмой у кватэрах знаёмых цёпла...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiная ў Беларусi бiяфабрыка знаходзiцца кiламетраў за 20 ад Вiцебска. Раней, з 1930 года, унiкальнае прадпрыемства працавала ў пасёлку Тарны, куды н |
|