Толькi чвэрць будучых мацi могуць пахвалiцца добрым здароўем
Надзея НIКАЛАЕВА
Заклапочанасць праблемай негатыўнага ўздзеяння на здароўе людзей транспарту выказвае Еўрапейскае рэгiянальнае бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя (СААЗ).
Паводле iнфармацыi СААЗ, у еўрапейскiм рэгiёне ў вынiку дарожна-транспартных здарэнняў кожны год гiнуць каля 120 тысяч чалавек i 2,5 мiльёна чалавек атрымлiваюць траўмы i калецтвы. Больш таго, у эканамiчна развiтых краiнах дарожна-транспартныя здарэннi з’яўляюцца галоўнай прычынай смяротнасцi дзяцей ва ўзроставай групе ад 5 да 14 гадоў. Транспартныя сродкi, i ў першую чаргу шматлiкiя ўласныя аўто, робяць паветра ў буйных гарадах надзвычай загазаваным. Забруджванне паветра ў сваю чаргу становiцца прычынай 100 тысяч заўчасных смерцяў сярод дарослага насельнiцтва еўрапейскiх краiн, яно правакуе прыступы астмы i ўскладняе працяканне бранхiту. Свiнец жа, якi прысутнiчае ў палiве транспартных сродкаў, аказвае самы негатыўны ўплыў на фармiраванне дзiцячай нервовай сiстэмы. Iстотнае фiзiялагiчнае i псiхалагiчнае ўздзеянне на здароўе людзей аказвае таксама шум ад транспартных сродкаў. Спецыялiсты падлiчылi, што больш за 30 працэнтаў насельнiцтва Еўрасаюза (каля 120 мiльёнаў чалавек) пакутуюць ад дарожна-транспартнага шуму, узровень якога перавышае 55 дБ (А) i якi адносiцца да разраду моцных раздражняльных фактараў. Больш за 50 мiльёнаў чалавек пакутуюць ад уздзеяння шуму, якi перавышае 65 дБ (А) i лiчыцца шкодным для здароўя. Даказана, што высокiя ўзроўнi шуму побач з навучальнымi ўстановамi знiжаюць здольнасць дзяцей да канцэнтрацыi ўвагi i могуць аказваць негатыўны ўплыў на iх здольнасцi да навучання. Вельмi важным фактарам рызыкi медыкi лiчаць таксама i дэфiцыт фiзiчнай актыўнасцi, з якiм звязаны ад 5 да 10 працэнтаў усiх смяротных выпадкаў у еўрапейскiм рэгiёне, дзе ад атлусцення пакутуюць 20—30 працэнтаў дарослага насельнiцтва. «Эпiдэмiя» лiшняй вагi iмклiва распаўсюджваецца i сярод еўрапейскiх дзяцей. Вось чаму эксперты Еўрапейскага бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя настойлiва раяць еўрапейцам адмовiцца ад паездак на транспарце на карысць хадзьбы пешшу цi язды на веласiпедзе. Уласны транспарт яны рэкамендуюць, па магчымасцi, замяняць на грамадскi. Дарэчы, нядаўна ў сотнях еўрапейскiх гарадоў прайшоў Дзень без аўтамабiляў. Такiм чынам Сусветная арганiзацыя аховы здароўя паспрабавала прыцягнуць увагу еўрапейцаў да праблем уздзеяння на iх здароўе такога «здабытку» цывiлiзацыi, як аўтамабiльныя сродкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi аддзела рэпрадуктыўнага здароўя НДI аховы мацярынства i дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя РБ, на працягу апошняга дзесяцiгоддзя
|
|