Пачынаецца свяшчэнны месяц Рамазан
27 кастрычнiка (па мусульманскаму летазлiчэнню 1 Рамазана 1424 г. ад Хiджры) у татараў-мусульман Беларусi, як i ва ўсiх мусульман свету, пачынаецца самы адказны перыяд у iх жыццi — наступае Ураза (Вялiкi пост) у месяц Рамазан.
Ураза — гэта богаслужэнне розуму чалавечага, iспыт яго i цела ў малiтвах, пастах i iншых абавязках адпаведна Кур’ану i Суне прарока Мухаммеда (мiр яму i мiласць Усявышняга!). Кожны здаровы вернiк Алага павiнен цвёрда выконваць Уразу на працягу ўсяго месяца Рамазана. З пункту гледжання мусульман Вялiкi пост у Рамазан аказвае велiзарны ўплыў на грамадства, таму што ўсе вернiкi Алага павiнны пасцiцца ў адзiн i той жа перыяд часу незалежна ад iх статусу. Гэта таксама мае значэнне i для маральнасцi i роўнасцi людзей, садзейнiчае любвi i брацтву памiж iмi. Падчас Рамазана не павiнна быць зла, насiлля, злачыннасцi, войнаў, i ўсё павiнна быць прасякнута дабром, чысцiнёй i набожнасцю. Напрыканцы месяца Рамазана, 21—22 лiстапада (26—27 Рамазана 1424 г. Хiджры), адзначаецца Кадыр-Ноч (Ноч прадвызначэння, Ноч Магутнасцi, па-арабску — Ляйлят уль-Кадр) — ноч, у якую Усявышнi цераз архангела Джабраiла пачаў пасылаць прароку Мухаммеду (мiр яму) Кур’ан. Адбылася гэта падзея ў 610 годзе ад нараджэння Хрыстовага. Iбрагiм КАНАПАЦКI, кандыдат гiстарычных навук, Мiнск, Мiхась МАЛIНОЎСКI, правадзейны член Геаграфiчнага таварыства, Баранавiчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 кастрычнiка (па мусульманскаму летазлiчэнню 1 Рамазана 1424 г. ад Хiджры) у татараў-мусульман Беларусi, як i ва ўсiх мусульман свету, пачынаецца са |
|