21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка 2003 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 17 кастрычнiка 2003 года

Гэты Закон вызначае прававыя асновы правядзення дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi ў Рэспублiцы Беларусь i ўстанаўлiвае асноўныя патрабаваннi да атрымання, улiку, выкарыстання, захоўвання i знiшчэння дактыласкапiчнай iнфармацыi.

Глава 1

Агульныя палажэннi

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi

У гэтым Законе выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

дактыласкапiраванне — атрыманне адбiткаў скурных узораў, ствараемых папiлярнымi лiнiямi пазногцевых фаланг i далоневых паверхняў рук, на матэрыяльных носьбiтах;

дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя — дзейнасць, якая ажыццяўляецца ўказанымi ў гэтым Законе ўпаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi па дактыласкапiраванню, улiку, выкарыстанню, захоўванню i знiшчэнню дактыласкапiчнай iнфармацыi;

дактыласкапiчная iнфармацыя — звесткi аб асаблiвасцях будовы папiлярных узораў рук чалавека, зафiксаваныя на матэрыяльных носьбiтах, атрыманыя ў адпаведнасцi з гэтым Законам;

матэрыяльныя носьбiты — дактыласкапiчныя карты, магнiтныя i iншыя носьбiты iнфармацыi, на якiя перанесены звесткi з дактыласкапiчнай карты;

дактыласкапiчная карта — бланк устаноўленага ўзору з адлюстраваннем асаблiвасцяў будовы папiлярных узораў рук чалавека.

Артыкул 2. Мэты дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя праводзiцца ў мэтах устанаўлення цi пацвярджэння асобы чалавека шляхам стварэння банка даных дактыласкапiчнай iнфармацыi аб грамадзянах Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзянах, асобах без грамадзянства ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.

Артыкул 3. Прававая аснова дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Прававой асновай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, iншыя акты заканадаўства, а таксама мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 4. Прынцыпы дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

1. Дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя праводзiцца з захаваннем правоў i свабод грамадзян, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з прынцыпамi законнасцi, гуманiзму i канфiдэнцыяльнасцi, спалучэння добраахвотнасцi i абавязковасцi.

2. Правядзенне дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi не павiнна ўяўляць небяспекi для здароўя чалавека, прынiжаць яго гонар, годнасць i дзелавую рэпутацыю.

Артыкул 5. Вiды дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

У адпаведнасцi з гэтым Законам праводзiцца добраахвотная i абавязковая дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя.

Артыкул 6. Добраахвотная дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя

1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства маюць права на добраахвотную дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю.

2. Добраахвотная дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 7. Абавязковая дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя

1. Абавязковай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi падлягаюць:

1.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя прызываюцца i паступаюць у добраахвотным парадку на воiнскую службу ва Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь, а таксама прызываюцца на альтэрнатыўную службу;

1.2. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя праходзяць ваенную службу ў дзяржаўных органах, у якiх прадугледжана ваенная служба, iншых войсках i воiнскiх фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь;

1.3. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя праходзяць службу або працуюць у:

органах унутраных спраў;

прафесiянальных аварыйна-выратавальных службах;

падатковых органах;

мытных органах;

Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь;

органах фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь;

органах пракуратуры;

1.4. члены экiпажаў паветраных, марскiх i рачных суднаў Рэспублiкi Беларусь;

1.5. асобы, якiя працуюць на небяспечных вытворчых аб’ектах;

1.6. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя прызнаны недзеяздольнымi або абмежаваныя ў дзеяздольнасцi па рашэнню суда;

1.7. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, падазраваемыя (абвiнавачваемыя) ва ўчыненнi злачынства або асуджаныя за ўчыненне злачынства;

1.8. асобы, якiя стаяць на прафiлактычных улiках у органах унутраных спраў, асобы, у дачыненнi да якiх прыменены прымусовыя меры бяспекi i лячэння, прадугледжаныя Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь, а таксама асобы, якiя ўчынiлi адмiнiстрацыйныя правапарушэннi, за якiя прадугледжана адказнасць у выглядзе адмiнiстрацыйнага арышту;

1.9. замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя падлягаюць дэпартацыi за межы тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

1.10. замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь i звярнулiся з хадайнiцтвам аб прызнаннi iх бежанцамi, цi аб прадастаўленнi прыстанiшча на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, цi аб выдачы iм дазволу на пастаяннае жыхарства.

2. Абавязковай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi падлягаюць неапазнаныя трупы.

3. Абавязковая дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

4. Адмова грамадзян, пералiчаных у пункце 1 гэтага артыкула, ад абавязковай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi цягне наступленне прававых вынiкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 8. Доступ грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства да дактыласкапiчнай iнфармацыi

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства маюць права на азнаямленне з дактыласкапiчнай iнфармацыяй, якая закранае iх правы i законныя iнтарэсы, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 2

Правядзенне дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Артыкул 9. Правядзенне добраахвотнай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Добраахвотная дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства праводзiцца органамi ўнутраных спраў па пiсьмовай заяве грамадзян па месцы iх жыхарства або часовага знаходжання. Добраахвотная дзяржаўная дактыласкапiчная рэгiстрацыя непаўналетнiх праводзiцца па пiсьмовай заяве i ў прысутнасцi iх бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў, а непаўналетнiх, якiя дасягнулi 14-гадовага ўзросту, таксама i з iх пiсьмовай згоды.

Артыкул 10. Правядзенне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

1. Абавязковую дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю право- дзяць у дачыненнi да:

1.1. асоб, указаных у падпунктах 1.1, 1.3—1.6, 1.8—1.10 пункта 1, пункце 2 артыкула 7 гэтага Закона, — органы ўнутраных спраў;

1.2. грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя праходзяць ваенную службу ў органах дзяржаўнай бяспекi i Службе бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, — адпаведна Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Служба бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а астатнiх грамадзян, указаных у падпункце 1.2 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, — органы ўнутраных спраў;

1.3. асоб, указаных у падпункце 1.7 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, — органы i ўстановы, якiя выконваюць пакаранне i iншыя меры крымiнальнай адказнасцi, органы ўнутраных спраў па даручэнню органаў крымiнальнага праследавання.

2. Матэрыяльны носьбiт, якi змяшчае дактыласкапiчную iнфармацыю, атрыманую органамi i ўстановамi, якiя выконваюць пакаранне i iншыя меры крымiнальнай адказнасцi, накiроўваецца ў органы ўнутраных спраў.

Артыкул 11. Звесткi, якiя змяшчаюцца на матэрыяльным носьбiце

На матэрыяльным носьбiце змяшчаюцца наступныя звесткi:

прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, грамадзянства, пол, дата i месца нараджэння, звесткi аб рэгiстрацыi па месцы жыхарства або часовага знаходжання асобы, якая прайшла дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю;

назва дзяржаўнага органа, якi ажыццявiў дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю;

падстава i дата правядзення дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi;

подпiс асобы, якая прайшла дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю. Пры адмове асобы, якая прайшла абавязковую дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю, ад падпiсання дактыласкапiчнай карты ў ёй робiцца аб гэтым запiс;

подпiсы бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў дактыласкапiруемых непаўналетнiх, якiя не дасягнулi 14-гадовага ўзросту;

подпiс службовай асобы, якая атрымала дактыласкапiчную iнфармацыю.

Артыкул 12. Асноўныя патрабаваннi да выкарыстання, захоўвання дактыласкапiчнай iнфармацыi

1. Выкарыстанне i захоўванне дактыласкапiчнай iнфармацыi, якая змяшчаецца на матэрыяльных носьбiтах, ажыццяўляюць органы ўнутраных спраў, Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Служба бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Умовы захоўвання дактыласкапiчнай iнфармацыi павiнны выключаць магчымасць яе страты, скажэння i несанкцыянiраванага доступу да яе.

2. Дактыласкапiчная iнфармацыя, атрыманая ў вынiку правядзення дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi, выкарыстоўваецца для:

2.1. вышуку прапаўшых без вестак грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства;

2.2. устанаўлення па неапазнанаму трупу асобы чалавека;

2.3. устанаўлення асобы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя не здольны на момант устанаўлення iх асобы паведамiць неабходныя даныя аб сабе даступнымi для разумення спосабамi;

2.4. пацвярджэння асобы грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў выпадках, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

2.5. папярэджання, раскрыцця i расследавання злачынстваў, а таксама папярэджання i выяўлення адмiнiстрацыйных правапарушэнняў.

Артыкул 13. Тэрмiны захоўвання дактыласкапiчнай iнфармацыi

1. Органы ўнутраных спраў захоўваюць матэрыяльныя носьбiты, якiя змяшчаюць дактыласкапiчную iнфармацыю аб асобах:

1.1. указаных у падпунктах 1.1—1.5 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, — на працягу тэрмiну iх работы (службы), а ў выпадку iх пiсьмовай згоды — да ўстанаўлення факта iх смерцi або да дасягнення iмi ўзросту 80 гадоў;

1.2. указаных у падпунктах 1.6—1.10 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, — да ўстанаўлення факта iх смерцi або да дасягнення iмi ўзросту 80 гадоў, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны пунктамi 3 i 4 артыкула 15 гэтага Закона;

1.3. прайшоўшых добраахвотную дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю, — да ўстанаўлення факта iх смерцi або да дасягнення iмi ўзросту 80 гадоў, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны пунктам 2 артыкула 15 гэтага Закона.

2. Камiтэт дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Служба бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь захоўваюць матэрыяльныя носьбiты, якiя змяшчаюць дактыласкапiчную iнфармацыю аб асобах, якiя праходзяць ваенную службу адпаведна ў органах дзяржаўнай бяспекi i Службе бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, на працягу тэрмiну iх службы.

3. Органы ўнутраных спраў захоўваюць матэрыяльныя носьбiты, якiя змяшчаюць дактыласкапiчную iнфармацыю аб неапазнаных трупах, да ўстанаўлення асобы чалавека, але не больш за 15 гадоў.

Артыкул 14. Права на атрыманне i выкарыстанне дактыласкапiчнай iнфармацыi

1. Права на атрыманне i выкарыстанне дактыласкапiчнай iнфармацыi маюць органы крымiнальнага праследавання, суды, органы, якiя ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, i тэрытарыяльныя органы па мiграцыi.

2. Права на атрыманне i выкарыстанне дактыласкапiчнай iнфармацыi можа быць прадастаўлена праваахоўным органам замежных дзяржаў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 15. Знiшчэнне дактыласкапiчнай iнфармацыi

1. Дактыласкапiчная iнфармацыя, атрыманая ў вынiку правядзення дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi, знiшчаецца дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць яе захоўванне.

2. Падставай для знiшчэння дактыласкапiчнай iнфармацыi на грамадзян, якiя прайшлi добраахвотную дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю, з’яўляецца iх пiсьмовая заява або заява бацькоў, усынавiцеляў, апекуноў або папячыцеляў непаўналетнiх, якая падаецца ў орган унутраных спраў па месцы жыхарства. Аб знiшчэннi ўказанай дактыласкапiчнай iнфармацыi орган унутраных спраў паведамляе заяўнiку ў тэрмiн не пазней чым 30 сутак з дня падачы заявы.

3. Дактыласкапiчная iнфармацыя аб асобах, указаных у падпункце 1.6 пункта 1 артыкула 7 гэтага Закона, знiшчаецца дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць яе захоўванне, па пiсьмовай заяве гэтых асоб у выпадку прызнання iх судом дзеяздольнымi.

4. Дактыласкапiчная iнфармацыя аб асобах, якiя падазраюцца (абвiнавачваюцца) ва ўчыненнi злачынства i апраўданых, знiшчаецца не пазней чым праз адзiн год пасля спынення крымiнальнай справы па рэабiлiтуючых падставах або вынясення апраўдальнага прыгавору суда.

5. Дактыласкапiчная iнфармацыя, атрыманая ў вынiку правядзення дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi, знiшчаецца па заканчэннi тэрмiнаў яе захоўвання, прадугледжаных артыкулам 13 гэтага Закона.

Артыкул 16. Парадак абскарджання дзеянняў (бяздзейнасцi) дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную дактыла-скапiчную рэгiстрацыю, i iх службовых асоб

Дзеяннi (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўную дактыласкапiчную рэгiстрацыю, i iх службовых асоб могуць быць абскарджаны ў вышэйшы орган (вышэйшай службовай асобе) або суд у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 17. Адказнасць за парушэнне правiлаў атрымання, выкарыстання, захоўвання i знiшчэння дактыласкапiчнай iнфармацыi

Службовыя асобы дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць атрыманне, выкарыстанне, захоўванне i знiшчэнне дактыласкапiчнай iнфармацыi, нясуць адказнасць за парушэнне правiлаў атрымання, выкарыстання, захоўвання i знiшчэння дактыласкапiчнай iнфармацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 18. Фiнансаванне мерапрыемстваў у сферы дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Фiнансаванне мерапрыемстваў у сферы дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Глава 3

Кантроль i нагляд за правядзеннем дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Артыкул 19. Кантроль за правядзеннем дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi

Кантроль за правядзеннем дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi ажыццяўляюць кiраўнiкi органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi, Службы бяспекi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Артыкул 20. Нагляд за дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыяй

Нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры.

Глава 4.

Заключныя палажэннi

Артыкул 21. Уступленне ў сiлу гэтага Закона

Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем артыкула 22, якi ўступае ў сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 22. Рэалiзацыя палажэнняў гэтага Закона

Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А. ЛУКАШЭНКА.

4 лiстапада 2003 года, г. Мiнск.

№ 236-З.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб дзяржаўнай дактыласкапiчнай рэгiстрацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика