21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццёвая арыфметыка вакол домiка ў вёсцы

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Пасля ўступлення ў сiлу Указа кiраўнiка дзяржавы № 368 «Аб некаторых пытаннях адчужэння жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах» прадаць стары дом у вёсцы стала значна прасцей. Але мала хто з сельскiх жыхароў ведае алгарытм працэдуры па адчужэнню такой нерухомасцi на практыцы. Як ажыццяўляць рэгiстрацыю i адчужэнне зямлi i нерухомасцi, як лягчэй афармляць дакументы на ўласны дом i дом, атрыманы ў спадчыну, якiм чынам вырашаць зямельныя спрэчкi?

На гэтыя i iншыя пытаннi днямi падчас «прамой лiнii» чытачам «Звязды» адказваў старшыня Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь Георгiй КУЗНЯЦОЎ. Па асобных складаных пытаннях кiраўнiку Камзема дапамагала вядучы юрыст ведамства Кацярына БУДА.

Сённяшняя «прамая лiнiя» мела даволi вузка акрэслены напрамак. Разам з тым мы дамовiлiся з Георгiем Iванавiчам, што нашы чытачы атрымаюць адказы на любыя пытаннi па зямельнай тэматыцы. Старшыня Камзема не толькi адказваў на пытаннi i тлумачыў спрэчныя моманты, але i, калi гэта было магчыма, рэальна дапамагаў нашым падпiсчыкам... За некалькi дзён да «прамой лiнii» я прымаў папярэднiя пытаннi па тэлефоне. Адзiн са званкоў быў з Гомельскай вобласцi. Спадарыня Арцюхоўская пытанняў не задавала, а перадавала нашаму выданню вялiкi дзякуй, а асабiста Георгiю Кузняцову — яшчэ i зямны паклон. Справа ў тым, што летась наша чытачка ўжо звярталася да старшынi Камзема на «прамой лiнii». Пытанне было складаным i недзе часткова спрэчным. Падчас тэлефоннай размовы Георгiй Кузняцоў нiчога канкрэтнага жанчыне не абяцаў, але адрас яе ў свой нататнiк запiсаў. А ўжо праз тыдзень да яе дадому прыехалi мясцовыя чыноўнiкi, а потым на працягу двух дзён цалкам вырашылi зямельную праблему жанчыны. Напрыканцы нашай размовы спадарыня Арцюхоўская зрабiла цiкавую выснову: «Дзякуючы вам я зноў паверыла ў справядлiвасць. Гэта вельмi добра, калi ў нашай краiне ёсць свая родная, шчырая, беларуская газета, — i цiха дадала: — Мая «Звязда».

— На дом атрымалi тэхнiчны пашпарт у 1989 годзе. Зараз пры продажы дома цi трэба мне афармляць дзяржаўны акт на зямлю?

Таццяна Сцяжко, г. Мiнск.

— Калi ёсць тэхнiчны пашпарт, тады трэба рабiць i дзяржакт на зямлю.

— Атрымлiваецца, што ўказам № 368 уся доўгая працэдура афармлення дакументаў не адмяняецца?

— Не, гэтым указам — не. Зараз рыхтуецца iншы дакумент, згодна з якiм будзе адмяняцца само паняцце дзяржакта. Але павiнны быць акрэслены межы ўчастка, яго план. Гэтая iнфармацыя патрэбна для рэгiстрацыi зямельнага ўчастка.

— Якая катэгорыя насельнiцтва нашай краiны мае права прыватызаваць прысядзiбныя зямельныя ўчасткi па льготнаму кошту?

Вера Давядзюк, пасёлак Ждановiчы.

— Па льготнаму кошту землi зараз нiхто не прадае. Зараз грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права прыватызаваць зямельны ўчастак, якi яму даецца для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома, калi ён лiчыцца маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Калi дом пабудаваны даўно, то зямельны ўчастак, на якiм стаiць пабудова, магчыма выкупiць па нарматыўнай цане.

— Збiраюся прадаць дом. Але ўзнiкае пытанне аб выкупе зямлi i афармленнi дзяржаўнага акта на зямельны ўчастак. Але будучы пакупнiк можа не дачакацца гэтага, бо кажуць, што дзяржакт робяць больш як тры месяцы.

Алёна Р., г. Маладзечна.

— Дом у вас стаiць у вёсцы?

— Не, у горадзе Маладзечна, завулак Кальцавы.

— Вам трэба рабiць дзяржакт. Аднак, па рашэнню нашай калегii, усе работы па афармленню дзяржактаў на зямлю павiнны выконвацца на працягу не больш як двух месяцаў. У Маладзечне гэты дакумент робяць у Маладзечанскiм фiлiяле Мiнскага абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i ў прыватнай фiрме N, дзе тарыфы значна большыя. Пасля заключэння дагавора аб выкананнi паслуг спецыялiсты агенцтва зробяць вам дзяржакт на зямлю i зарэгiструюць гэты ўчастак не больш чым за два месяцы. Праўда, гэты тэрмiн захаваецца толькi ў тым выпадку, калi на зямельным участку няма парушэнняў, такiх як самавольны захоп тэрыторый цi нешта iншае.

— У нас у 1991 годзе пастановай суда было вызначана мiравое пагадненне памiж саўладальнiкамi прыватнага дома аб рэальным падзеле домаўладання i вызначаны парадак карыстання зямельным участкам. Тады ў спадчыну пасля смерцi мацi я атрымаў частку дома...

Ян Макарэвiч, г. Гродна.

— Якую вам вызначылi долю? На дом былi два саўладальнiкi?

— Пры падзеле дома былi тры. Зараз засталiся два. Згодна з рашэннем суда сёння ў мяне ў карыстаннi знаходзiцца 11 сотак прысядзiбнага ўчастка зямлi, у саўладальнiцы — 4,5 соткi зямлi плюс двор агульнага карыстання памерам 1,5 соткi.

— У вас атрымлiваецца на дом каля 17 сотак зямлi?

— Мабыць так. У мяне пытанне. Цi магу я, пры рэальным падзеле судом домаўладання, атрымаць дзяржаўны акт на пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну прысядзiбнага ўчастка памерам 11 сотак?

— Вызначым адразу такi момант. Гэта не прысядзiбны ўчастак, а зямельны ўчастак, якi быў вызначаны для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома. У горадзе Гродна гэты ўчастак павiнен быць не больш чым 15 сотак. А ў вас на дом зямельны ўчастак атрымлiваецца агульнай плошчай 17 сотак. Па-другое, вы адзiн не можаце атрымаць дзяржакт на свой участак, бо ў вас зямля знаходзiцца ў карыстаннi па сiстэме долевай уласнасцi. У гэтым выпадку дзяржаўны акт робiцца на ўвесь участак, дзе ў гэтым дакуменце будуць вызначаны долi кожнага саўладальнiка. Згодна з iснуючай практыкай долi зямельнага ўчастка вылiчваюць у памерах прапарцыянальна долям домаўладання. У выпадку, калi сваiм рашэннем суд дакладна вызначае i гранiчныя плошчы зямельных участкаў, i парадак карыстання зямельнымi долямi i зямлёй агульнага карыстання, i памiж суседзямi не iснуе нiякiх спрэчных пытанняў, то вырабляецца дзяржакт на агульны зямельны ўчастак. Дзяржаўны акт на пажыццёвае валоданне зямельным участкам з правам перадачы ў спадчыну выдаецца на зямлю плошчай 15 сотак, а на астатнiя 2 соткi выдаецца дакумент па арэндзе гэтай зямлi.

— Але мы карыстаемся не 15 соткамi... Кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права карыстацца ў горадзе зямлёй плошчай не больш за 15 сотак. А ў нас два саўладальнiкi...

— Лiчба 15 сотак вызначана менавiта на адно домаўладанне, на адзiн дом. Вы лiчыце, што калi ў доме дзве кватэры, то кожнаму трэба даць па 15 сотак? Гэта не так. Пасля афармлення вам выдадуць дзяржаўны акт на зямлю, дзе будуць стаяць два прозвiшчы ўладальнiкаў i будуць акрэслены памеры плошчы, або долi кожнага з саўладальнiкаў. Дзяржакт выдаецца на 15 сотак. Другiм дакументам стане дагавор арэнды з гарвыканкамам аб сумеснай арэндзе зямельнага ўчастка, дзе таксама будзе вызначана плошча ўчастка або долi саўладальнiкаў.

— Цiкава, а цi iснуе ў вашым камiтэце лiцэнзiя на правядзенне судова-зямельна-будаўнiчай экспертызы?

— У нас такой лiцэнзii сёння няма.

— А калi вы плануеце атрымаць гэту лiцэнзiю, бо пытаннi ў людзей сустракаюцца часам вельмi складаныя?

— Я нават не ўпэўнены, атрымаем мы такую лiцэнзiю цi не. Сёння мы дамаўляемся з Мiнюстам аб тым, што ў iх ёсць iнстытут судовай экспертызы, але не хапае спецыялiстаў па нашай тэматыцы. Мы рыхтавалi праект пагаднення аб тым, што кiраўнiцтва Мiнюста будзе прыцягваць спецыялiстаў Камзема для ажыццяўлення судовых экспертыз. Аднак гэта пагадненне пакуль яшчэ не падпiсана.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўступлення ў сiлу Указа кiраўнiка дзяржавы № 368 «Аб некаторых пытаннях адчужэння жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах» прадаць стары дом у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика