За крэдыты чэкамi не разлiчышся
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Як мы ўжо пiсалi раней i мусiм паўтарыць тое ж зараз, апошнiм часам на рэдакцыю лiтаральна абрынулася хваля зваротаў грамадзян з розных населеных пунктаў краiны адносна выкарыстання чэкаў «Жыллё». Гэта пры тым, што памянёная тэма даволi падрабязна i рэгулярна асвятлялася на старонках нашай газеты. Таму адказы на пытаннi дзесяткаў чытачоў мы па магчымасцi iмкнулiся даваць вусна: калi i што ў «Звяздзе» ўжо друкавалася па аналагiчных запытаннях (перарэгiстрацыя чэкаў, выкарыстанне жыллёвай квоты).Разам з тым многiх чытачоў цiкавiла i iншае пытанне: цi можна выкарыстаць перарэгiстраваныя iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё» для пагашэння крэдытаў, узятых як пад будаўнiцтва, так i набыццё жылля? Улiчваючы актуальнасць гэтай праблемы для шэрагу грамадзян, рэдакцыя нашай газеты накiравала адпаведны запыт у Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Вось што нам паведамiлi пасля яго разгляду. «Зараз выкарыстанне перарэгiстраваных чэкаў «Жыллё» для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым цi жыллёва-будаўнiчым кааператыве або пагашэння крэдыту (пазыкi), узятага на гэта будаўнiцтва, фiнансаванне iндывiдуальнага цi калектыўнага жыллёвага будаўнiцтва, рэканструкцыi аднакватэрных, блакiраваных жыллёвых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве, пры набыццi жылля шляхам яго куплi, а таксама пагашэння запазычанасцi па крэдытах банкаў i пазыках юрыдычных асоб, узятых i выкарыстаных на ўказаныя мэты, не прадугледжваецца (выдз. — С.Р.). Дадаткова паведамляем, што ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 г. «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду» асноўнае прызначэнне жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё») — прыватызацыя (выдз. у адказе) жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы ўжо пiсалi раней i мусiм паўтарыць тое ж зараз, апошнiм часам на рэдакцыю лiтаральна абрынулася хваля зваротаў грамадзян з розных населеных пунк
|
|