21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Старыя Дарогi — новыя аграгарадкi

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ адзiн аграгарадок з’явiцца да канца года ў Старадарожскiм раёне. Шэсць новых дамоў для працаўнiкоў СВК «Новыя дарогi» ўжо пабудаваны, адрамантаваны лазня, крама, пачатковая школа, ФАП, Дом культуры, амаль завершана асфальтаванне дарогi да новых дамоў i механiчных майстэрняў.

Паводле слоў кiраўнiка мясцовага сельсавета Уладзiмiра Свiрскага, жыхары аграгарадка будуць мець усе неабходныя ўмовы для жыцця i працы. Дзеючы ў аграгарадку комплексна-прыёмны пункт дазваляе своечасова адрамантаваць абутак, адзенне, бытавую тэхнiку. Кожны тыдзень «Новыя дарогi» наведвае цырульнiк, жыхары могуць атрымаць усе вiды бытавых паслуг.

— У гэтым годзе раённая ЖКГ памяняла амаль кiламетр водаправода, зараз замест старой сiстэмы праведзена полiэтыленавая труба. Рэканструявана каля шасцi з паловай кiламетраў цепласеткi. Частка дамоў цэнтральнай вулiцы маюць усе выгоды, — кажа Уладзiмiр Свiрскi. — Забяспечаны мы i кадрамi. Маладыя спецыялiсты едуць не толькi на ферму. Сёлета па размеркаванню да нас трапiла маладая дзяўчына-бiблiятэкар, бухгалтар, эканамiст. Акрамя таго, магу запрасiць да нас добрых механiзатараў, працаўнiкоў жывёлагадоўлi.

У аграгарадку будуць жыць 351 чалавек, сярод якiх 66 дзяцей. У будучым годзе будзе пабудавана яшчэ пяць дамоў, таму праблема чаргi на атрыманне жылля вырашана.

Сёлета ўсе сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы раёна атрымалi прыбытак. Прырост жывёлагадоўчай прадукцыi за 10 месяцаў склаў 30,2 працэнта да паказчыкаў года мiнулага. Адно з самых паспяховых СВК — «Арэса-агра» — да канца 2005 года павiнна дасягнуць вытворчасцi малака да 3700 кiлаграмаў на адну карову, што на 700 кiлаграмаў больш за леташнi паказчык. У планах будучага года — надаiць ад адной каровы 4100 кiлаграмаў. Сярэдняя заработная плата даярак у гаспадарцы складае 409 тысяч рублёў. Сёлета гаспадарка пасеяла каля 440 гектараў кукурузы, што дазволiла палепшыць якасць кармоў. «Раней карову кармiлi па прынцыпу «што пакладзеш, тое яна i з’есць». Зараз жа жывёлы атрымлiваюць збалансаваны i карысны рацыён», — зазначае галоўны заатэхнiк Iрына Лазарава.

Нагрузка на адну даярку складае каля 50 кароў. Працаўнiцы ўсе маладыя, сярэднi ўзрост — 35 гадоў. У СВК працуюць i людзi, якiя прыехалi ў нашу краiну ў пошуку працы i добрых умоў для жыцця.

— Шэсць гадоў таму я з мужам пераехала сюды з Казахстана. Працы там не было, грошай не атрымлiвалi анiякiх. Таму вырашылi паспытаць лепшай долi на радзiме маiх сваякоў, у Старых Дарогах. У гаспадарцы я адразу ж уладкавалася працаваць даяркай, мужу прадаставiлi для працы новы трактар. I я задаволена: нам далi жыллё, сям’я мае магчымасць добра жыць, набываць усё неабходнае для дзяцей, — расказвае былая жыхарка Казахстана Кацярына Афенбахен.

Паводле слоў кiраўнiка райвыканкама Васiля Усiка, Старыя Дарогi выканалi ўсе прагнозныя паказчыкi сацыяльных стандартаў. За 2005 год было пабудавана каля 80 новых дамоў, 23 яшчэ будуць здадзены ў самы блiжэйшы час. На патрэбы аховы здароўя да канца года будзе выдаткавана каля 1 мiльёна долараў. У горадзе дзейнiчае 21 лiцэйскi клас, дзе рыхтуюць да паступлення ў ВНУ. А каб моладзь Старадарожчыны пасля атрымання дыплома вярнулася ў родны горад, прадпрыемствы Старых Дарог заключаюць са студэнтамi дагаворы, згодна з якiмi выпускнiк будзе працаваць на малой радзiме. Таленавiтым вучням мясцовыя ўлады дапамагаюць грашовымi прэмiямi i iншымi заахвочваннямi.

За кошт павелiчэння пагалоўя i паляпшэння якасцi за пяць гадоў вытворчасць малака ў Старых Дарогах павялiчылася ўдвая. I гэта невыпадкова — амаль 66 працэнтаў ад агульнага аб’ёму вытворчасцi складае прадукцыя мясцовага маслазавода. Не так даўно, пасля заключэння дагавора, прадпрыемства ўвайшло ў склад Слуцкага сыраробнага камбiната, што дазволiла палепшыць канкурэнтаздольнасць вытворчасцi.

— Прыбытак ад дзейнасцi за гэты год складзе каля 5,5 мiльёна долараў. Акрамя традыцыйных малочных вырабаў — масла, малака, смятаны мы пачалi вытворчасць ёгуртаў, а да канца года павiнна з’явiцца лiнiя жывых бiяпрадуктаў, — гаворыць дырэктар прадпрыемства Мiкалай Валадзько.

Вялiкая частка прадукцыi экспартаарыентаваная. Значным попытам карыстаецца казеiн, якi пастаўляецца ў Польшчу, Германiю. Менавiта прыбытак ад гандлю гэтым прадуктам дазваляе своечасова разлiчвацца з рабочымi i прадпрыемствамi.

Але застаюцца i праблемы. Напрыклад, швейнае прадпрыемства горада пакуль не можа стаць дастаткова прыбытковым. Трэба працаваць i над навядзеннем парадку на зямлi, павышэннем эфектыўнасцi вытворчасцi, — кажа старшыня райвыканкама Васiль Усiк.

У Старых Дарогах ёсць i яшчэ адна праблема — забеспячэнне раёна прыродным газам. Аднак, як зазначаюць мясцовыя ўлады, гэтае пытанне ўжо пачало вырашацца.

Дзмiтрый АЛЬФЕР,

Старыя Дарогi—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адзiн аграгарадок з’явiцца да канца года ў Старадарожскiм раёне. Шэсць новых дамоў для працаўнiкоў СВК «Новыя дарогi» ўжо пабудаваны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика