Чытачоў «Звязда» збiрае!
Вельмi хацелася б, каб пра гэта даведалiся ўсе жыхары Лельчыц, Ельска, Нароўлi, Калiнкавiч, Акцябрска, каб адлажылi справы, каб прыйшлi на сустрэчу са старэйшай беларускай газетай. Але ж, калi будуць ведаць i прыйдуць толькi нашы (падпiсчыкi, чытачы, паштавiкi), свята ўсё роўна будзе.
Што на iм? Знаёмствы, расказы пра гiсторыю газеты i яе калектыў, пытаннi i адказы, прэзентацыя альбома Анатоля Клешчука «Над небам Беларусi», «Фотаслова» Яўгена Пясецкага i кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», жарты i байкi са скарбонкi народнага гумару, вiктарына i розыгрыш прызоў... Куды i калi прыходзiць? Яшчэ раз (з удакладненнямi): 16 лiстапада ў 12 гадзiн дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў Лельчыцкiм райвыканкаме, у 14.30 — у Ельскiм, у 16.30 — у Нароўлi (у кiнатэатры «Юнацтва»). Назаўтра, 17 лiстапада ў 11 гадзiн маленькi звяздоўскi дэсант прыбудзе ў Калiнкавiчы (месца сустрэчы — кiнатэатр «Сцяг») i ў 14 — у Акцябрск (актавая зала райвыканкама). Да сустрэчы! Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi хацелася б, каб пра гэта даведалiся ўсе жыхары Лельчыц, Ельска, Нароўлi, Калiнкавiч, Акцябрска, каб адлажылi справы, каб прыйшлi на сустрэчу са
|
|