Галоўная песня краiны хутка будзе вызначана?
Алена ЛЯЎКОВIЧ.
10 сакавiка заканчваецца тэрмiн падачы тэкстаў i музыкi будучага новага гiмна на конкурс, якi ў студзенi аб’явiла Мiнiстэрства культуры. Паколькi прыём варыянтаў гiмна знаходзiцца ўжо на завяршальнай стадыi, карэспандэнт «Звязды» вырашыла высветлiць некаторыя «статыстычныя» дэталi.
Па словах галоўнага спецыялiста ўпраўлення мастацтваў Мiнiстэрства культуры Таццяны Пархамовiч, з моманту абвяшчэння конкурсу (а было гэта на пачатку студзеня) да 5 сакавiка (мы размаўлялi з Таццянай Анатольеўнай учора) быў зарэгiстраваны 201 варыянт музыкi i слоў новага гiмна. Прычым першая прапанова пасля абвяшчэння конкурсу прыйшла амаль адразу — 25 студзеня. Але яе нельга лiчыць «варыянтам №1»: прапановы з тэкстамi i музыкай галоўнай песнi краiны паступалi ў мiнiстэрства аж з 1995 года. Iх налiчваецца каля 150, яны таксама будуць удзельнiчаць у конкурсе. Так што агульная колькасць конкурсных варыянтаў ужо перасягнула лiчбу 350. Геаграфiя ўдзельнiкаў розная — тэксты i музыку прысылалi не толькi з усiх куткоў Беларусi, але i з-за яе межаў — з Расii, напрыклад. Тое ж можна сказаць i аб самiх удзельнiках — актыўнымi былi i творчыя калектывы, i асобныя аўтары. Узрост iх таксама розны: па словах Таццяны Пархамовiч, гэта адчуваецца i па тэкстах, i па стылю напiсання. Некаторыя ўдзельнiкi конкурсу кансерватыўныя ў сваiх прапановах: яны выступаюць за захаванне музыкi Нестара Сакалоўскага — той, якую мы чуем у якасцi гiмна цяпер. На гэту музыку яны прапануць «пераробленыя» пад сучаснасць словы Мiхася Клiмковiча («Мы — беларусы...»), або прапануюць свой варыянт. У спiсе «кансерватыўных прапаноў» таксама значацца «Магутны Божа» (словы Наталлi Арсенневай, музыка Мiколы Равенскага), «Радзiма мая дарагая» (словы Алеся Бачылы, музыка Уладзiмiра Алоўнiкава). На разгляд камiсii, якую ўзначальвае вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Дражын, паступяць абсалютна ўсе варыянты гiмна. Але перад гэтым яны будуць прааналiзаваныя экспертнай групай, у якую ўваходзяць вядомыя i аўтарытэтныя дзеячы культуры i мастацтва. Камiсiя на працягу месяца павiнна вызначыць тры лепшыя версii галоўнай песнi нашай краiны, якiя, па словах сп. Пархамовiч, грамадзяне Беларусi змогуць прачытаць у дзяржаўных СМI цi нават пачуць па радыё. А канчатковае рашэнне будуць прымаць дэпутаты Нацыянальнага сходу i прэзiдэнт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 сакавiка заканчваецца тэрмiн падачы тэкстаў i музыкi будучага новага гiмна на конкурс, якi ў студзенi аб’явiла Мiнiстэрства культуры. Паколькi прыё |
|