Баба Ганна, унучка Каця — тыповая карцiна
Юрась ЛЯШКЕВIЧ.
Самыя распаўсюджаныя на Гомельшчыне прозвiшчы — Кавалёў, Казлоў i Мельнiкаў. Да такой высновы прыйшлi энтузiясты з Гомеля, якiя прааналiзавалi iмёны 860000 чалавек, што складае 58 працэнтаў насельнiцтва вобласцi i яе сталiцы. Вынiкi свайго займальнага даследавання яны размясцiлi на адным з iнтэрнэтаўскiх сайтаў.
У дзесятак найбольш распаўсюджаных прозвiшчаў таксама ўвайшлi Новiкаў, Краўчанка, Iваноў, Зайцаў, Бандарэнка, Каваленка i Пiнчук. Як можна заўважыць, сiтуацыя ў Беларусi адпавядае сусветнай, бо, як вядома, у свеце найбольш пашыранае прозвiшча Smith, што таксама ўказвае на дачыненне яго пачынальнiкаў да прафесii каваля. Можна таксама заўважыць, што найбольшае распаўсюджанне атрымалi менавiта прозвiшчы, якiя ўказваюць на прафесiю. Так у дваццатцы мы можам таксама сустрэць Ганчаровых, Краўцовых, Шаўцовых. Дарэчы, прозвiшча аўтара гэтых радкоў аказалася даволi рэдкiм для Гомельшчыны, бо яго не ўдалося знайсцi ў спiсе 1000 найбольш распаўсюджаных. Разам з прозвiшчамi аналiзавалiся iмёны. Высветлiлася, што на статус iмя ўсiх часоў i народаў прэтэндуе iмя Аляксандр. Сярод прааналiзаванай колькасцi людзей выяўлена амаль 50 тысяч носьбiтаў гэтага iмя. Таксама папулярныя Сяргей i Уладзiмiр — 35.311 i 32.103 адпаведна. Найбольш сустракаемыя жаночыя iмёны — Таццяна (37.069), Алена (35.038) i Наталля (32.057). Прынамсi ў пачатку мiнулага стагоддзя мода была iншая. Сярод людзей, якiя нарадзiлiся да 1920 года, найчасцей сустракаюцца Iваны, Мiхасi ды Мiкалаi, а таксама Ганны, Марыi i Вольгi. А вось у 1991—2000 гадах хлопчыкаў найчасцей называлi Аляксандрамi (1413 чалавек), Дзмiтрыямi (1220), Яўгенамi (869), Сяргеямi (843) i Андрэямi (813), дзяўчынак — Кацярынамi (1232), Настассямi (1208), Юлямi (1069), Вольгамi (940) i Таццянамi (853). Аўтары даследавання лiчаць, што карцiна на Гомельшчыне неiстотна адрознiваецца ад становiшча ў iншых рэгiёнах Беларусi. Таму яны сцвярджаюць, што вынiкi iх працы можна праецыраваць i на ўсю Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя распаўсюджаныя на Гомельшчыне прозвiшчы — Кавалёў, Казлоў i Мельнiкаў. Да такой высновы прыйшлi энтузiясты з Гомеля, якiя прааналiзавалi iмёны 8 |
|