21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэс-цэнтр Пракуратуры распаўсюдзiў паведамленне для прэсы наконт судовага прыгавору ў адносiнах да

25.08.2009 21:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У асобных друкаваных СМI, гаворыцца ў iм, з’явiлiся паведамленнi, змест якiх ставiць за мэту навязаць грамадзянам скажонае меркаванне аб прыцягненнi да крымiнальнай адказнасцi В.Iгнатовiча, М.Малiка i iншых, якiя абвiнавачвалiся ў выкраданнi аператара ГРТ Дзмiтрыя Завадскага.

У сувязi з гэтым прэс-цэнтр Пракуратуры лiчыць неабходным заявiць наступнае. Крымiнальная справа ў адносiнах да В.Iгнатовiча, М.Малiка, А.Гуза i С.Савушкiна расследавалася следчай групай рэспублiканскай Пракуратуры, i 14 сакавiка судовая калегiя па крымiнальных справах Мiнскага абласнога суда вынесла прыгавор па справе. У ходзе судовага разбору крымiнальнай справы знайшлi пацвярджэнне доказы стварэння ўзброенай банды i выкрадання 7 лiпеня 2000 года Iгнатовiчам i Малiкам аператара ГРТ Дзмiтрыя Завадскага. Яны таксама прызнаны вiнаватымi ў разбойным нападзе 9 снежня 1999 года ў горадзе Жодзiне на кватэру Толсцiк Л.М., нанясеннi пры гэтым цяжкiх цялесных пашкоджанняў Барысаву I.П., разбойным нападзе разам з Гузам i наўмысным забойстве Ясько Л.I. у горадзе Барысаве. Асуджаны Савушкiн прызнаны вiнаватым у замаху на адкрыты крадзеж (рабаванне) маёмасцi жыхаркi Мiнска Харашкевiч А.А., учыненым 25 лiпеня 1998 года.

Па сукупнасцi ўчыненых цяжкiх злачынстваў, з улiкам абцяжваючых вiну абставiнаў, суд абгрунтавана, гаворыцца ў прэс-рэлiзе прэс-цэнтра Пракуратуры, прыгаварыў В.Iгнатовiча i М.Малiка да вышэйшай меры пакарання — пажыццёвага зняволення ў калонii асобага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi; А Гуза — да 25 гадоў пазбаўлення волi ў калонii строгага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi; С.Савушкiна — да 12 гадоў пазбаўлення волi ў калонii строгага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. На думку суда, не знайшлi пацвярджэння пастаўленыя абвiнавачаным эпiзоды ўчынення ў сакавiку 2000 года разбойнага нападу i забойстваў пяцi грамадзян Азербайджана ў Мiнску, а Iгнатовiчу, акрамя таго, выкраданне жыхара Мар’iнай Горкi Котава В.А. i разбойны напад i забойства Сайко Л.В. у вёсцы Кавалёва Пухавiцкага раёна.

Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь вывучаецца вынесены па справе прыгавор i ў адпаведнасцi з заканадаўствам будзе прынята рашэнне аб яго законнасцi, гаворыцца ў паведамленнi для прэсы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У асобных друкаваных СМI, гаворыцца ў iм, з’явiлiся паведамленнi, змест якiх ставiць за мэту навязаць грамадзянам скажонае меркаванне аб прыцягненнi д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика