Ахвярам галаўнога болю — паболей магнiю i вiтамiну В
Алена КАНДРАТОВIЧ.
Часцей за ўсё галаўны боль ўзнiкае з-за стрэсаў, недасыпання, ператамлення. Можа быць рэакцыяй на перамену надвор’я, некаторыя лекi. Вядома, што боль выклiкаюць i некаторыя харчовыя прадукты. Як сцвярджаюць спецыялiсты, пры пэўных абставiнах галава можа забалець практычна ў кожнага.
У спiс небяспечных прадуктаў трапляюць шампанскае i цёмныя алькагольныя напоi, любая тлустая ежа, воцат, марынады, шакалад, многiя прыправы, кава, какава i вяндлiна. Як жа пазбегнуць непрыемнасцяў? Не рабiце вялiкiх перарываў памiж ядой. Прыкладна праз шэсць гадзiн пасля апошняга прыёму ежы ў крывi моцна знiжаецца ўзровень глюкозы, якая патрэбна для нармальнай работы галаўнога мозга. Мазгавыя сасуды звужаюцца — гэта i выклiкае боль. Таму лепей есцi пакрысе, але часта: 4-5 разоў на дзень. Каб з ранiцы не прачнуцца з галаўным болем, перакусiце за дзве гадзiны да сну. Ноччу ўтрыманне глюкозы рэзка знiжаецца. Лепей есцi бялковую ежу — тварог, кефiр, адваранае мяса, паколькi яна даўжэй ператраўлiваецца, i вы не прачняцеся з галодным страўнiкам. Часцей ешце рыбу i iншыя морапрадукты, цэльназерневыя прадукты, у якiх шмат магнiю. Карысныя стравы з печанi (два разы на тыдзень), капуста браколi, зялёны гарошак, шпiнат, бульба. У гэтых прадуктах ёсць вiтамiны групы В. Уключайце ў мяню багатыя жалезам нятлустае мяса, рыбу, яблыкi, зелянiну, гранаты, кiвi, разынкi. Заўважана, што дэфiцыт мiкраэлементаў прыводзiць да кiслароднага галадання мозга, што таксама садзейнiчае ўзнiкненню галаўнога болю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часцей за ўсё галаўны боль ўзнiкае з-за стрэсаў, недасыпання, ператамлення. Можа быць рэакцыяй на перамену надвор’я, некаторыя лекi. Вядома, што боль |
|