Дапаможам Сашы Гушча
Iрына БАРЫСЕНКА, БЕЛТА.
Дабрачынную акцыю дапамогi аб’явiлi актывiсты Беларускага саюза моладзi. Яны арганiзавалi збор грошай для Сашы Гушчы — дзяўчынкi, якая ў 1987 годзе ў адзiнаццацiмесячным узросце атрымала вельмi моцныя апёкi пры пажары.
Сашу ведаюць далёка за межамi Беларусi як творчую асобу: яе карцiны дэманстравалiся на персанальных выстаўках у ЗША, Францыi, Канадзе, Германii, Расii i Паўднёвай Карэi. Паводле ацэнак урачоў дзяўчынцы трэба зрабiць больш як сорак аперацый на суму каля пяцi мiльёнаў долараў. Цяпер яе бясплатна лечаць урачы ў ЗША, але грошы патрэбны яшчэ i на праезд, а таксама на пражыванне ў Амерыцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабрачынную акцыю дапамогi аб’явiлi актывiсты Беларускага саюза моладзi. Яны арганiзавалi збор грошай для Сашы Гушчы — дзяўчынкi, якая ў 1987 годзе ў
|
|