I смачна, i карысна
Раздзел вядзе намеснiк дырэктара БелНДI пладаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук Надзея КАПIЧНIКАВА
Думаю, нiхто не будзе спрачацца, што слiва вельмi каштоўная культура дзякуючы смакавым якасцям пладоў. Акрамя ўжывання ў свежым выглядзе плады слiвы выкарыстоўваюцца для перапрацоўкi, асаблiва на сухафрукты, варэнне, кампоты, джэмы, вiны i г.д.
Слiва — святлолюбiвая раслiна, таму высаджваць яе трэба на адкрытых участках. Каб дрэвы добра развiвалiся, да iх пасадкi трэба акультурыць глебу. Там, дзе мяркуецца садзiць дрэўцы слiвы, увосень рэкамендуецца глыбокае ўзорванне глебы. Пад узорванне ўносiцца гной, суперфасфат i хлорысты калiй. Ямы пад пасадку рыхтаваць трэба загадзя. А вось садзiць слiву лепш ранняй вясной. Розныя сарты слiвы неаднолькава рэагуюць на ўмовы надвор’я. Напрыклад, паўднёвыя i заходнiя сарты могуць падмярзаць, а ў асаблiва крытычныя зiмы — i зусiм вымерзнуць. Пры закладцы слiвовага саду, зразумела, лепш выкарыстоўваць сарты, якiя прайшлi дзяржаўнае выпрабаванне i ўнесены ў рэестр. У нас гэта сарты «мясцовая чырвоная», «пердрыгон», «эдынбургская», «Вiкторыя», «ранняя лошыцкая», «награда нёманская», «скараплодная», «стэнлi». А таксама сарты алычы буйнаплоднай: «ветразь», «прамень», «найдзёна», «камета», «мара». Пасля пасадкi саджанцы неабходна абрэзаць, каб прывесцi ў адпаведнасць наземную частку i каранёвую сiстэму, якая пашкоджваецца пры выкапцы саджанцаў. У першыя 2-3 гады пад кожнае дрэва пры слабай забяспечанасцi глебы элементамi сiлкавання — фосфарам i калiем (менш як 150 г мг на 1000 г глебы), — неабходна ўносiць 100—150 г суперфасфату, 30—50 г хлорыстага калiю, 50—70 г амiячнай салетры. Пасля пасадкi дрэвы абавязкова трэба палiваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Думаю, нiхто не будзе спрачацца, што слiва вельмi каштоўная культура дзякуючы смакавым якасцям пладоў. Акрамя ўжывання ў свежым выглядзе плады слiвы в |
|