Споўнiлася 18. Патрабуюць плацiць за праезд
Цi можа мой сын, iнвалiд дзяцiнства, якому нядаўна споўнiлася 18 гадоў, ездзiць бясплатна ў гарадскiм транспарце ў Мiнску? Ён заўсёды ездзiў бясплатна, прад’яўляючы пасведчанне аб iнвалiднасцi, з кантралёрамi не было праблем. Зараз адзiн з iх патрабаваў штраф за безбiлетны праезд, патлумачыўшы, што толькi iнвалiды I i II групы маюць права на бясплатны праезд.
Людмiла Зайцава, Клецкi раён. Як адказалi нам у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у адпаведнасцi з артыкулам 39 «Закона «Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь» (у рэдакцыi Закона ад 14 лiпеня 2000 года), iнвалiды I i II групы, дзецi-iнвалiды да 18 гадоў карыстаюцца ў рэспублiцы правам бясплатнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога i прыгараднага пасажырскага транспарту, акрамя таксi, незалежна ад месца iх жыхарства, а пражываючыя ў сельскай мясцовасцi — i на аўтобусах мiжгароднiх зносiнаў у межах адмiнiстрацыйнага раёна месца пражывання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можа мой сын, iнвалiд дзяцiнства, якому нядаўна споўнiлася 18 гадоў, ездзiць бясплатна ў гарадскiм транспарце ў Мiнску? Ён заўсёды ездзiў бясплатна |
|