Здароўе грамадзян застаецца адным з галоўных клопатаў дзяржавы
(Працяг. Пачатак справаздачы пад загалоўкам «А як клапоцiцеся вы пра ўласнае здароўе?» гл. у нумарах за 23, 25 i 26 красавiка.)
Як мы паведамлялi, у красавiку на шматлiкiя пытаннi чытачоў «Звязды» адказвалi кiраўнiкi i спецыялiсты мiнiстэрства аховы здароўя. Працягваем публiкацыю матэрыялаў «прамой лiнii». Наступныя тлумачэннi па пiсьмах i тэлефонных званках у рэдакцыю падрыхтаваны з дапамогай супрацоўнiкаў упраўленняў i аддзелаў мiнiстэрства. Апанасевiч, г. Маладзечна. — Цi павiнен iнвалiд II групы, чарнобылец, несцi ў палiклiнiку спiрт для ўзяцця аналiзу, а ў бальнiцу — шпрыцы i сiстэму? — Не павiнен. Установам аховы здароўя патрэбна мець усё неабходнае для аказання медыцынскай дапамогi пацыентам. Iрына Iванаўна Цiхановiч, iнвалiд II групы, г. Мiнск. — Дрэнна з вачамi. Непраходнасць слёзных канальцаў, залацiсты стафiлакок, рабiла аперацыю. Праблема ў тым, што цяжка трапiць на лячэнне. У 11-й палiклiнiцы ўрачы ўвесь час звальняюцца, i прыём ажыццяўляецца рэдка, у 10-ю бальнiцу таксама не хочуць браць. Куды звярнуцца, дзе мяне павiнны выслухаць i дапамагчы? — Паважаная Iрына Iванаўна, каб прайсцi абследаванне i лячэнне, вам трэба ўсё ж звярнуцца да загадчыка кафедры афтальмалогii ў 10-й клiнiчнай бальнiцы Людмiлы Канстанцiнаўны Яхнiцкай. Яе тэлефон 240-02-51. Або ў кансультатыўнае аддзяленне гэтай бальнiцы па тэлефоне 240-18-19. Алена Тамашэўская, iнвалiд, г. Мiнск. — Калi будзе сфармiраваны штат i пачне працаваць Цэнтр медыцынскай рэабiлiтацыi для хворых на рассеяны склероз на базе НДI неўралогii i нейрахiрургii, а таксама абласныя цэнтры на базе абласных бальнiц? Чула, што iнстытуту скарацiлi фiнансаванне на 60 працэнтаў. Тады там няма каму працаваць. — Дзяржаўная праграма па папярэджанню iнвалiднасцi i рэабiлiтацыi iнвалiдаў прадугледжвае арганiзацыю рэспублiканскага цэнтра для хворых на рассеяны склероз на базе гэтага НДI ў 2001—2003 гг. Прычым на функцыянальнай аснове, гэта значыць у межах iснуючай штатнай колькасцi. Такiя ж рэспублiканскiя цэнтры медыцынскай рэабiлiтацыi на функцыянальнай аснове плануецца адкрыць да 2005 года i для хворых з iншымi асноўнымi iнвалiдзiруючымi захворваннямi: анкапаталогiяй шчытападобнай залозы, псiхiчнымi захворваннямi, для хворых на сардэчна-сасудзiстыя захворваннi, неўралагiчных хворых, пульманалагiчных, анкалагiчных, афтальмалагiчных, хворых з паталогiяй слыху. А таксама абласныя рэабiлiтацыйныя цэнтры на функцыянальнай аснове на базе абласных бальнiц. У тым лiку i для хворых на рассеяны склероз. Святлана Сяргееўна Чарняўская, урач прамянёвай дыягностыкi 10-й дзiцячай палiклiнiкi, г. Мiнск. — Палiклiнiка абслугоўвае 15 тысяч дзяцей i падлеткаў (дабавiлi дзяцей да 18 гадоў). Даследаваннi на УЗI вельмi запатрабаваныя — чарга на 2 тыднi наперад. Але апарат стары — «Фукуда», 84-га года выпуску, экран маленькi — 8х10 см. Дае менш чым 1/3 iнфармацыi. Сумленне не дазваляе аказваць на iм яшчэ i платныя паслугi (зарабляць 30 працэнтаў). Цi ёсць надзея атрымаць новыя апараты? — З-за няхваткi фiнансавання ў гэтым годзе закупiць УЗI-апараты за кошт цэнтралiзаваных сродкаў наўрад цi магчыма. Гэта справа будучынi. Мiхаiл Дзмiтрыевiч Барэйка, педагог, в. Гарадзькi, Валожынскi раён. — Замучыла адна з формаў астэахандрозу. Лячыўся амбулаторна i ляжаў у стацыянары ў Валожыне. Паляпшэння няма. Парайце, куды можна звярнуцца, каб прайсцi абследаванне i лячэнне. — Па накiраванню раённага неў-рапатолага можаце звярнуцца для кансультацыi ў палiклiнiку Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы, дзе будзе вырашана пытанне аб дыягназе i лячэннi. Пры неабходнасцi вы будзеце шпiталiзаваныя ў неўралагiчнае аддзяленне. Наталля Уладзiмiраўна, г. Слуцк. — Сын адстае ў росце. Яму 8 гадоў, а выглядае на 6. Равеснiкi вышэйшыя. (Лечым яму гiдрацэфалiю, г. зн. вадзянку.) Цi ёсць цэнтр або спецыялiсты, якiя маглi б скарэкцiраваць рост? — Квалiфiкаваную кансультацыю эндакрынолага наконт адставання ў росце сына вы можаце атрымаць у рэспублiканскiм кансультатыўным эндакрыналагiчным цэнтры. Запiшыце адрас: г. Мiнск, вул. Фабрыцыуса, 13. Для прыёму неабходна мець накiраванне адпаведнага ўзору ад эндакрынолага па месцы жыхарства. Пры адсутнасцi эндакрынолага — ад тэрапеўта. Багданаў, Асацыяцыя iнвалiдаў Афганiстана. — Якая «разумная галава» размясцiла кардыялагiчны дыспансер у Кунцаўшчыне? Каб даехаць, трэба памяняць 3-4 вiды транспарту. А iнвалiду-калясачнiку наогул не дабрацца. — Яшчэ ў 1995 годзе распараджэннем Мiнгарвыканкама гарадскому кардыялагiчнаму дыспансеру быў перададзены будынак палiклiнiкi ў мiкрараёне Кунцаўшчына, 3, што дазволiла павялiчыць штаты супрацоўнiкаў, набыць дадатковае дыягнастычнае абсталяванне, размясцiць яго i неабходныя структурныя падраздзяленнi ў адпаведнасцi з санiтарна-тэхнiчнымi нормамi. Даступнасць кансультатыўнай дапамогi палепшылася. Калi ў 1995 годзе было 54,6 тысячы наведванняў, то ў 2001-м — больш як 130 тысяч. З улiкам аддаленасцi адзiн раз на тыдзень кансультатыўная дапамога аказваецца кардыёлагам непасрэдна ў палiклiнiцы. Трэба мець на ўвазе, што ў блiжэйшыя гады (2003—2004 гг.) плануецца адкрыццё станцыi метро «Каменная Горка» ў непасрэднай блiзкасцi ад дыспансера. Гэта палепшыць магчымасцi яго наведвання. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак справаздачы пад загалоўкам «А як клапоцiцеся вы пра ўласнае здароўе?» гл. у нумарах за 23, 25 i 26 красавiка.) |
|